![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 сакавіка 2024 г. № 30
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак (тып гарадскога асабняка)» па вул. Пушкіна, 211 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак (тып гарадскога асабняка)» па вул. Пушкіна, 211 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак (тып гарадскога асабняка)» па вул. Пушкіна, 211 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак (тып гарадскога асабняка)» па вул. Пушкіна, 211 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак (тып гарадскога асабняка)» па вул. Пушкіна, 211 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000066.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Арэнда і паслугі».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы культурнага пласта (слоя) (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання археалагічных аб’ектаў, артэфактаў і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна вул. Пушкіна ад кропкі 1 да кропкі 2;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ў створы паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пушкіна, 211 ад кропкі 2 да кропкі 3; далей праз кропкі 4, 5 да кропкі 6;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 да кропкі 7;
на поўначы – умоўная лінія, якая ад кропкі 7 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану і ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 праз кропкі 1, 2 да кропкі 9;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 праз кропкі 10-3-4-5 да кропкі 6;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 праз кропку 7 да кропкі 11;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 да кропкі 8.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя ўладкавання малых архітэктурных форм памерамі 2 х 2 м і вышынёй больш за 4 м, а таксама рэканструкцыі гаража ў існуючых памерах;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кастрычніцкай, 92 і вул. Пушкіна, 213 ад кропкі 16 да кропкі 12;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна вул. Пушкіна па мяжы зямельнага участка па вул. Пушкіна, 211 ад кропкі 12 да кропкі 8; далей на захад да кропкі 11; далей на поўдзень да кропкі 6; далей на ўсход праз кропкі 5, 4, 10 да кропкі 9; далей да кропкі 13;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 да кропкі 14;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 праз кропку 15 да кропкі 16.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 12 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і вонкавымі параметрамі больш за 8 х 16 м і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 12 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і вонкавых параметраў больш за 8 х 16 м і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
|
Каардынаты паваротных кропак |
||
|
№ кропкі |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
|
|
1 |
53.140847 |
29.221988 |
|
|
2 |
53.140572 |
29.222022 |
|
|
3 |
53.140553 |
29.221527 |
|
|
4 |
53.140568 |
29.221527 |
|
|
5 |
53.140611 |
29.221461 |
|
|
6 |
53.140613 |
29.221264 |
|
|
7 |
53.140817 |
29.221258 |
|
|
8 |
53.140970 |
29.221982 |
|
|
9 |
53.140488 |
29.222028 |
|
|
10 |
53.140464 |
29.221533 |
|
|
11 |
53.140958 |
29.221249 |
|
|
12 |
53.141435 |
29.221956 |
|
|
13 |
53.140338 |
29.222062 |
|
|
14 |
53.140306 |
29.221138 |
|
|
15 |
53.140626 |
29.221115 |
|
|
16 |
53.141414 |
29.221123 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|