![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 сакавіка 2024 г. № 27
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Савецкай у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Савецкай у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 25.03.2024 № 27 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Савецкай у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Савецкай у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» на вул. Савецкай у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000572.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» па заказе Шклоўскага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах двухузроўневай пляцоўкі складанай формы ў плане, блізкай да выцягнутага прамавугольніка з агульнымі габарытнымі памерамі 4 х 10 м з машчэннем тратуарнай пліткай з кветнікамі. Пахаванне знаходзіцца ў цэнтры пляцоўкі, памер пахавання 5 х 4 м, з бакоў абмежавана бартамі кветнікаў. З тыльнага боку (заходняга) і з паўднёвага боку пахаванне абмежавана мармуровымі плітамі з адлітымі на іх імёнамі загінуўшых землякоў. У межах пахавання ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя ў выглядзе салдата-пераможца (надмагілле) і Вечнага агню.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54.201183, 30.300442; 54.201148, 30.300490; 54.201094, 30.300365; 54.201135, 30.300306.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння найлепшых умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія даўжынёй 23 м, якая ідзе ад скрыжавання вуліц Паштовай і Савецкай і добраўпарадкаванай пляцоўкі з брацкай магілай, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 5;
на ўсходзе – умоўная лінія даўжынёй 16 м, якая ідзе па бартавым камені ніжняга ўзроўню добраўпарадкаванай пляцоўкі з брацкай магілай ад кропкі 5 да кропкі 6;
на поўдні – умоўная лінія даўжынёй 23 м, якая ідзе паралельна мармуровай сцяне з імёнамі загінуўшых землякоў і добраўпарадкаванай пляцоўцы з брацкай магілай ад кропкі 6 да кропкі 3;
на захадзе – умоўная лінія даўжынёй 16 м, якая ідзе паралельна мармуровай сцяне з імёнамі загінуўшых землякоў і добраўпарадкаванай пляцоўцы з брацкай магілай ад кропкі 3 да кропкі 4.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый (рэканструкцыі (рамонту) існуючых);
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Паштовай да перасячэння з вул. Савецкай да кропкі 5;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па краі пешаходнай дарожкі ўздоўж вул. Савецкай да скрыжавання пешаходнай дарожкі з вул. Дняпроўскай праз кропку 6 да кропкі 1;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на захад уздоўж пешаходнай дарожкі па вул. Дняпроўскай да кропкі 2;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўнач паралельна Алеі Герояў і мармуровай сцяне з імёнамі загінуўшых землякоў і добраўпарадкаванай пляцоўцы праз кропку 3 да кропкі 4.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў (у тым ліку аўтамабільных стаянак і праездаў);
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
памяншэнне плошчы зялёных насаджэнняў.