![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 лютага 2024 г. № 10
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы»: кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын» у пас. Першамайск Уздзенскага раёна Мінскай вобласці
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 17 февраля 2025 г. № 10 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/42947 от 24.02.2025 г.) <W22542947p>
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы»: кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын» у пас. Першамайск Уздзенскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы»: кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын» у пас. Першамайск Уздзенскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы»: кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын» у пас. Першамайск Уздзенскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы»: кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын» у пас. Першамайск Уздзенскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 612Г000628 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе Аб’яднання хрысціян веры евангельскай у г. Мінску і Мінскай вобласці.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе зон аховы.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.
Мяжа ахоўнай зоны супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 да кропкі 28, далей – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 28 да кропкі 1, далей – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 1 да кропкі 2, далей – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 2 да кропкі 3, далей – умоўная лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 3 да кропкі 4, далей – умоўная лінія, якая ідзе поўдзень ад кропкі 4 праз кропку 5 да кропкі 6. Далей – умоўная лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 6 праз кропкі 7 і 8 да кропкі 9, далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 9 праз кропкі 10, 11, 12, 13, 14 і 15 да кропкі 16, далей – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 16 праз кропкі 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25 і 26 да кропкі 27.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
рэканструкцыя пабудоў, якія з’яўляюцца дысануючымі згодна з дадаткам са змяненнем габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем нетрадыцыйных гістарычных матэрыялаў (сайдынг, металадахоўка, металапрофіль, блок-хаус і аналагічныя) і колераў;
рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-планіровачных рашэнняў і зменай стылістычнага вобразу фасадаў;
вырубка зялёных пасадак, старэйшых за 70 год;
змена гідралагічнага рэжыму тэрыторыі, акрамя аднаўлення гістарычнай воднай сістэмы (судаходнага канала, сістэмы сажалак на канале, аднаўлення воднай сістэмы млына) на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ;
транзітны праезд усіх відаў транспартных сродкаў.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з умоў бачнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей з улікам тэрыторыі з гістарычнай планіровачнай і аб’ёмна-прасторавай структурай, сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі, а таксама з мэтай неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 28 да кропкі 29, далей – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 29 да кропкі 30, далей – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 праз кропкі 31, 32, 33 і 34 да кропкі 35, далей – умоўная лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 35 да кропкі 5, далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ад кропкі 5 праз кропкі 4, 3, 2 і 1 да кропкі 28.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва, рамонт і рэканструкцыя існуючых пабудоў з выкарыстаннем нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і колераў, а таксама нехарактэрных архітэктурных прыёмаў вышынёй болей за адзін паверх з мансардай (вышыня пабудоў не павінна быць вышэй за 12 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);
рамонт, рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючых дысануючых будынкаў і збудаванняў са змяненнем габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем нетрадыцыйных гістарычных матэрыялаў (сайдынг, металадахоўка, металапрофіль, блок-хаус і аналагічныя) і колераў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
транзітны праезд усіх відаў транспартных сродкаў;
вырубка зялёных пасадак, старэйшых за 70 год.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
14. Зона аховы ландшафту вызначана зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання яе прыроднага асяроддзя.
15. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 5 да кропкі 35, далей – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 35 да кропкі 36, далей – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 да кропкі 6, далей – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 6 да кропкі 5.
16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
капітальнае будаўніцтва, за выключэннем элементаў добраўпарадкавання і аднаўлення страчаных элементаў гістарычнай забудовы на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ;
вулічна-дарожнае будаўніцтва (магістралі, развязкі, масты і іншае), якое не пацвярджаецца матэрыяламі навукова-даследчых работ;
дэмантаж існуючых руін гістарычных пабудоў;
пашкоджанне элементаў гістарычнага азелянення;
транзітны рух транспарту.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
17. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў мэтах выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны рэгулявання забудовы.
18. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 27 да кропкі 28, далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 28 праз кропкі 29, 30, 31, 32, 33, 34 і 35 да кропкі 5, далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 5 праз кропкі 6–26 да кропкі 27.
19. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ