![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лютага 2024 г. № 20
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта» і «Будынак» па пр. Незалежнасці, 69 у г. Мінску
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта» і «Будынак» па пр. Незалежнасці, 69 у г. Мінску (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 21.02.2024 № 20 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта» і «Будынак» па пр. Незалежнасці, 69 у г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта» і «Будынак» па пр. Незалежнасці, 69 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), пералічаных у дадатку 1.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (далей, калі не ўказана іншае, – БНТУ).
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта» вызначана ў межах тэрыторыі, на якой знаходзяцца гістарычныя будынкі БНТУ.
Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта» супадае з яе тэрыторыяй.
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 69 у г. Мінску вызначана ў межах адмосткі будынка.
Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 69 у г. Мінску вызначана ў межах дваровай тэрыторыі.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта» і яе ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Якуба Коласа, 26 да кропкі 2; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада 3-павярховага аб’ёму будынка па вул. Якуба Коласа, 24/1 кропкі 3; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга фасада 2-павярховага аб’ёму будынка па вул. Якуба Коласа, 24/1 і ў створы з ім да кропкі 4; далей – лінія, якая ідзе паралельна мясцоваму праезду да кропкі 5; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка БНТУ праз кропку 6 да кропкі 7;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка БНТУ да кропкі 8;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка БНТУ да кропкі 9; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 59 і ў створы з ім да кропкі 10; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад праз кропкі 11, 12,13 да кропкі 14;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка БНТУ да кропкі 15; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Якуба Коласа, 16 і ўздоўж яго; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж фасадаў будынка па вул. Якуба Коласа, 16 праз кропкі 16, 17, 18 да кропкі 19; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду будынка па пр. Незалежнасці, 65/2 да кропкі 20; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж фасадаў будынка па вул. Якуба Коласа, 16 праз кропку 21 да кропкі 22; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка БНТУ да кропкі 23; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Якуба Коласа, 22/1, уздоўж фасадаў гэтага будынка і ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка праз кропкі 24, 25, 26, 27, 28 да кропкі 29; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка БНТУ да кропкі 1.
9. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 69 у г. Мінску з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 35 ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 71 і ў створы з ім да кропкі 33;
на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку пр. Незалежнасці, якая ідзе ад кропкі 33 да кропкі 7;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка БНТУ да кропкі 36;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 71, уздоўж паўночна-заходняга фасада гэтага будынка да кропкі 35.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта» і яе ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, навукова неабгрунтаваная змена (у тым ліку змена параметраў будынкаў), страта канструктыўных і архітэктурных элементаў мастацкіх асаблівасцей будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта»;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якія не з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавых параметраў і з ужываннем дысаніруючых матэрыялаў і колеравых рашэнняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;
знішчэнне, змена архітэктурнага рашэння і параметраў гістарычнай агароджы, варот і брамак з боку пр. Незалежнасці і з боку вул. Якуба Коласа;
размяшчэнне малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў, матэрыялаў і першапачатковага рашэння добраўпарадкавання і азелянення;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак) і без аднаўлення згубленых зялёных насаджэнняў.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 69 забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды, змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў будынка 1930-х гадоў па пр. Незалежнасці, 71;
знішчэнне, змена архітэктурнага рашэння і параметраў гістарычнай агароджы з боку пр. Незалежнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў, матэрыялаў і першапачатковага рашэння добраўпарадкавання і азелянення.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена, зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы ў зоне візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў межах квартала, абмежаванага пр. Незалежнасці – вул. Дарашевіча – вул. Якуба Коласа – вул. Б.Хмяльніцкага.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў.
13. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі, якая прылягае да паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Б.Хмяльніцкага, якая ідзе ад кропкі 30 да кропкі 31;
на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі 31 праз кропку 32 да кропкі 33; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 71 да кропкі 35; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 71 і ў створы з ім да кропкі 36;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 36 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка БНТУ праз кропку 6 да кропкі 5; далей – лінія, якая ідзе паралельна мясцоваму праезду да кропкі 4; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам 2-павярховага аб’ёму будынка па вул. Якуба Коласа, 24/1 і ўздоўж яго да кропкі 3;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж паўднёва-ўсходняга фасада 3-павярховага аб’ёму будынка па вул. Якуба Коласа, 24/1 і ў створы з ім да кропкі 2; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Якуба Коласа, 26 да кропкі 1; далей – паўночна-заходняя мяжа зямельнага ўчастка БНТУ да кропкі 30.
15. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 20 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
павелічэнне вышыні аднапавярховага аб’ёму будынка па вул. Якуба Коласа, 24/1 пры рэканструкцыі вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
павелічэнне вышыні двухпавярховых аб’ёмаў будынка па вул. Якуба Коласа, 24/1 пры рэканструкцыі;
знішчэнне, змена архітэктурнага рашэння і параметраў агароджы з боку вучэбнага корпуса № 18 па пр. Незалежнасці, 67/2;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
16. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка БНТУ, на тэрыторыі якой размешчаны будынак па вул. Якуба Коласа, 22/1.
17. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 29 у створы з паўночна-ўсходнім фасадам і ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Якуба Коласа, 22 /1 да кропкі 28;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на паўднёвы захад праз кропку 27 да кропкі 26;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж фасадаў будынка па вул. Якуба Коласа, 22/1 і ў створы з паўднёва-заходнім фасадам да кропкі 23;
на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Якуба Коласа ад кропкі 23 да кропкі 29.
18. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
павелічэнне вышыні малапавярховых аб’ёмаў будынка па вул. Якуба Коласа, 22/1;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
19. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка БНТУ, на тэрыторыі якой размешчаны будынак па вул. Якуба Коласа, 16.
20. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Якуба Коласа, 16 да кропкі 21;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 21 уздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Якуба Коласа, 16 да кропкі 20; далей – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду будынка па пр. Незалежнасці, 65/2 да кропкі 19; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж фасадаў будынка па вул. Якуба Коласа, 16 праз кропкі 18, 17 да кропкі 16;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Якуба Коласа, 16 і ў створы з ім да кропкі 15;
на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Якуба Коласа ад кропкі 15 да кропкі 22.
21. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
павелічэнне вышыні малапавярховых аб’ёмаў будынка па вул. Якуба Коласа, 16;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
22. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі, якая прылягае да паўднёва-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта».
23. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Якуба Коласа, 12 да кропкі 13; далей – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход праз кропкі 12, 11 да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 паралельна паўночна-заходняму фасаду будынка па пр. Незалежнасці, 61 да кропкі 9;
на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Дарашевіча, якая ідзе ад кропкі 9 да кропкі 34;
на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Якуба Коласа ад кропкі 34 да кропкі 14.
24. На тэрыторыі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 20 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
вынас, забудова тэрыторыі стадыёна;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
|
да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных |
ПЕРАЛІК
гісторыка-культурных каштоўнасцей
№ |
Назва |
Датаванне |
Месцазнаходжанне |
Шыфр |
Катэгорыя |
1 |
Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта: |
1932 год, 1936 год, 1950-я гады |
г. Мінск |
712Г000197 |
2 |
1.1 |
галоўны корпус (будынак вучэбнага корпуса № 1) |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасі, 65 (інв. № 500/С-6347) |
|
без катэгорыі |
1.2 |
інтэрнат № 2 |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 67/1 (інв. № 500/С-7462) |
|
без катэгорыі |
1.3 |
вучэбны корпус № 18 |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 67/2 (інв. № 500/С-21406) |
|
без катэгорыі |
1.4 |
вучэбны корпус № 9 |
|
г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 14 (інв. № 500/С-18584) |
|
без катэгорыі |
1.5 |
сталовая № 2 |
|
г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 18 (інв. № 500/С-12650) |
|
без катэгорыі |
1.6 |
інтэрнат № 3 |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 63 (інв. № 500/С-7240) |
|
без катэгорыі |
1.7 |
інтэрнат № 4 |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 61 (інв. № 500/С-8729) |
|
без катэгорыі |
1.8 |
вучэбны корпус № 4 |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 59 (інв. № 500/С-500/С-2923) |
|
без катэгорыі |
1.9 |
былы жылы будынак рэктара |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65/4 (інв. № 500/С-45213) |
|
без катэгорыі |
1.10 |
будынак спецыялізаваны фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65/6 (500/С-25566) |
|
без катэгорыі |
1.11 |
будынак спецыялізаваны для адукацыі і выхавання |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65/7 (інв. № 500/С-16070) |
|
без катэгорыі |
1.12 |
клуб (выставачны павільён) |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65/1 (інв. № 500/С-4445) |
|
без катэгорыі |
1.13 |
вучэбны корпус № 2 |
|
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65/2 (інв. № 500/С-5154) |
|
без катэгорыі |
1.14 |
адміністрацыйны корпус № 13 |
|
г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 22/3 (інв. № 500/С-7951) |
|
без катэгорыі |
1.15 |
адміністрацыйны корпус № 14 |
|
г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 22/2 (інв. № 500/С-6769) |
|
без катэгорыі |
1.16 |
вучэбны корпус № 7 |
|
г. Мінск, вул. Якуба Коласа, 24/1 (інв. № 500/С-17115) |
|
без катэгорыі |
2 |
Будынак |
1950-я гады |
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 69 |
713Г000356 |
3 |