Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 19.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 2024 г. № 7

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Капліца на каталіцкіх могілках» і «Каталіцкія могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Капліца на каталіцкіх могілках» і «Каталіцкія могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

02.02.2024 № 7

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Капліца на каталіцкіх могілках» і «Каталіцкія могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Капліца на каталіцкіх могілках» і «Каталіцкія могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Капліца на каталіцкіх могілках» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 512Г000583;

«Каталіцкія могілкі» па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 513Д001056.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыялізаваны камбінат абслугоўвання насельніцтва».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНыХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана ў межах сучаснай агароджы могілак.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы могілак ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы ад кропкі 2 на паўднёвы захад да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы ад кропкі 3 на паўночны захад да кропкі 4;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы ад кропкі 4 на паўночны ўсход да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей і без навукова-праектнай дакументацыі;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцей без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

унясенне змяненняў у архітэктурна-планіровачнае рашэнне тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей без распрацаванай навукова-праектнай дакументацыі;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання, уключае тэрыторыю адкрытай прасторы на паўночным усходзе, якая прылягае да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны захад, праз вул. 3-і Струшанскі Яр праз кропку16 да кропкі 5; далей на паўночны ўсход да кропкі 6; далей на паўднёвы ўсход уздоўж тратуара вул. Лазарэнкі да кропкі 7; далей на паўднёвы захад да кропкі 8; далей на паўночны захад праз вул. 2-і Струшанскі Яр да кропкі 2; далей уздоўж агароджы да кропкі 1.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый або рэканструкцыі існуючых інжынерных сетак;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без уліку стылістыкі гісторыка-культурных каштоўнасцей і яе навакольнага асяроддзя, а таксама якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і яе элементаў.

13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы захад па мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 9; далей на паўднёвы ўсход уздоўж вул. 2-і Струшанскі Яр да кропкі 10; далей уздоўж існуючага мясцовага праезду да кропкі 11;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўночны захад уздоўж існуючага мясцовага праезду і па мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы праз кропку 12 да кропкі 13; далей на паўднёвы захад па межах участкаў прыватнай забудовы да кропкі 14;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на поўнач уздоўж вул. 3-і Струшанскі Яр да кропкі 15; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 4, далей уздоўж агароджы могілак праз кропку 3 да кропкі 2; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 8.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавых параметраў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя, у тым ліку рэльефу, які размешчаны на паўночным захадзе і непасрэдна прылягае да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

16. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўночны ўсход уздоўж вул. 3-і Струшанскі Яр да кропкі 16; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 1; далей на паўднёвы захад уздоўж агароджы могілак да кропкі 4; далей на паўночны захад да кропкі 15.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

памяншэнне плошчы зялёных насаджэнняў;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый і некапітальных збудаванняў рэкрэацыйнага прызначэння з выкарыстаннем уласцівых навакольнаму асяроддзю прыродных матэрыялаў;

змена характару ландшафту.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей «Капліца
на каталіцкіх могілках» і «Каталіцкія могілкі»
па вул. Лазарэнкі ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.