![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 лютага 2024 г. № 14
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000297.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе дзяржаўнай установы «Маладзечанскі міжгаліновы цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат WGS84.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах існуючай агароджы з брамай Троіцкага касцёла з паўночна-заходняга боку і ў межах тэрыторыі зямельнага ўчастка касцёла.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка касцёла і ўздоўж агароджы з брамай праз кропкі 1–2–3–4–1 згодна з дадаткам.
9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рамонтна-рэстаўрацыйныя і земляныя работы выконваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.
10. На тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання спрыяльных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці з улікам каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя – храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы па вул. Зялёнай, 1А з існуючай агароджай і тэрыторыяй, якія разам фарміруюць гістарычную кампазіцыйна-планіровачную структуру і забудову населенага пункта.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай праз кропкі 3, 4, якія супадаюць з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да вул. Паркавай да кропкі 5; далей уздоўж вул. Савецкай праз кропку 5 да кропкі 6;
на паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход уздоўж вул. Зялёнай да кропкі 7; далей уздоўж агароджы тэрыторыі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы праз кропку 8 да кропкі 9; далей на паўночны ўсход па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы праз кропкі 10, 11, 12 да кропкі 13; далей на паўднёвы ўсход праз вул. Паркавую праз кропку 14 па мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 15;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы захад праз кропку 17 да кропкі 19; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 18.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці, выкананых на падставе навукова-даследчых вышуканняў і навукова-праектнай дакументацыі;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, у тым ліку дысаніруючых, а таксама новае будаўніцтва замест існуючых будынкаў, з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, а таксама з выкарыстаннем нехарактэрных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў;
навукова неабгрунтаванае правядзенне рэканструкцыі тэрыторыі былой рынкавай плошчы (тэрыторыя паміж Троіцкім касцёлам і храмам Пакрова Прасвятой Багародзіцы), правядзенне работ па яе добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці і каштоўнага асяроддзя, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якая стварае перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне малых архітэктурных форм, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;
змяненне існуючага характару ландшафту і рэльефу;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак і дрэў, якія размешчаны непасрэдна каля гісторыка-культурнай каштоўнасці і аказваюць на яе негатыўнае фізічнае і візуальнае ўздзеянне.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі сучаснай збудовы, якая непасрэдна прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны, зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы.
Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў.
15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Савецкай ад кропкі 18 уздоўж мяжы ахоўнай зоны на паўночны ўсход па мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 19;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на ўсход па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы праз кропкі 20, 21, 22, 23 да кропкі 24;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на паўднёвы захад па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы да праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 25;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы да кропкі 18.
16. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад няцотнага боку вул. Савецкай ад кропкі 26 на поўдзень па заходнім баку існуючага мясцовага праезду на адлегласці 70 м да кропкі 27;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўночны захад паралельна вул. Савецкай на адлегласці 70 м да кропкі 28; далей на паўднёвы захад да кропкі 29;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на паўночны захад па мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 30;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на паўночны ўсход па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы паралельна вул. Новай да кропкі 31;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на паўднёвы ўсход па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы няцотнага боку вул. Савецкай да кропкі 26.
17. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад няцотнага боку вул. Савецкай ад кропкі 32 на паўднёвы захад па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы да кропкі 33;
на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 на паўночны захад да кропкі 34; далей на паўночны ўсход па мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 35; далей на паўночны захад на адлегласці 70 м паралельна вул. Савецкай да кропкі 36; далей на паўночны ўсход да вул. Савецкай да кропкі 37;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 37 на паўднёвы ўсход па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы няцотнага боку вул. Савецкай да кропкі 32.
18. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Савецкай ад кропкі 38 на паўночны ўсход з паўднёва-ўсходняга боку існуючага мясцовага праезду да кропкі 39; далей на паўднёвы ўсход па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы праз вул. Зялёную да кропкі 40; далей па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы на паўночны ўсход праз кропкі 41, 42, 43 і далей на паўднёвы ўсход праз вул. Паркавую да кропкі 44;
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 44 на паўднёвы захад праз кропку 45 да кропкі 43; далей на паўночны захад па лініі, якая супадае з ахоўнай зонай праз кропкі 15, 14, 13, 12, 11, 10, 9, 8, 7 да кропкі 6; далей на паўночны захад уздоўж мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы цотнага боку вул. Савецкай да кропкі 38.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 8,0 м ад зямлі да вышэйшай кропкі даху; а таксама з водступам ад існуючых чырвоных ліній забудовы і выкарыстаннем нехарактэрных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў;
правядзенне работ па рэканструкцыі і мадэрнізацыі будынка каштоўнага асяроддзя (па вул. Савецкай, 37), якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя шэраговай гістарычнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, з выкарыстаннем нехарактэрных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў;
рэканструкцыя існуючых дысаніруючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі, акрамя работ па іх дэмантажу альбо вынасу з тэрыторыі;
змяненне трасіроўкі гістарычных дарог (сучасныя вул. Савецкая, вул. Паркавая, вул. Зялёная);
усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
21. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту вызначаны з паўночнага ўсходу ад ахоўнай зоны і служыць для візуальнай узаемасувязі з навакольным ландшафтам.
22. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 45 на паўднёвы ўсход да кропкі 46;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 46 на паўднёвы захад праз кропку 23 да мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 22;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 21, 20 да мяжы ахоўнай зоны да кропкі 19;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны ўсход па мяжы ахоўнай зоны праз кропку 17 да кропкі 15; далей па мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 43 да кропкі 45.
23. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту вызначаны з паўднёва-заходняга боку ад ахоўнай зоны і служыць для візуальнай узаемасувязі з навакольным ландшафтам і для захавання гістарычнага напрамку сучаснай дарогі (вул. Новая).
24. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўны контур, арганізаваны паміж паўночна-заходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы і паўднёва-ўсходняй мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы, які праходзіць праз кропкі 31-30-33-32-31.
25. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці і без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага ландшафту і рэльефу.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
26. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама на прылягаючай з паўночна-ўсходняга боку тэрыторыі з улікам існуючага раней на дадзенай тэрыторыі будынка бернардынскага манастыра.
27. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны ўсход уздоўж вул. Паркавай да кропкі 16;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на ўсход да кропкі 17 паралельна лініі мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 50 м ад яе;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўднёвы захад праз кропку 19 да кропкі 18 і супадае з лініяй мяжы ахоўнай зоны;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўночны захад уздоўж вул. Савецкай па лініі мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 3, 4 да кропкі 5.
28. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.