![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 лютага 2024 г. № 9
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой лазні» па вул. Працоўнай, 3Г у аграгарадку Палескі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой лазні» па вул. Працоўнай, 3Г у аграгарадку Палескі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 05.02.2024 № 9 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой лазні» па вул. Працоўнай, 3Г у аграгарадку Палескі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой лазні» па вул. Працоўнай, 3Г у аграгарадку Палескі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак былой лазні» па вул. Працоўнай, 3Г у аграгарадку Палескі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000468.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Палеская доследная станцыя».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы зямельнага участка ад кропкі 1 да кропкі 2;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы зямельнага участка ад кропкі 2 на паўночны усход да кропкі 3;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага участка ад кропкі 3 да кропкі 4;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж існуючай бетоннай агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 4 на паўднёвы захад да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану і ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне па межах прылеглых зямельных участкаў непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй частцы агароджы сучаснай лазні ад кропкі 5 да кропкі 6;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы паўднёва-ўсходняй сцяны сучаснай лазні на адлегласці 21 м ад бетоннай агароджы па вул. Працоўнай ад кропкі 6 на паўночны усход да кропкі 7;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 7 на паўднёвы усход да кропкі 1;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бетоннай агароджы па вул. Працоўнай ад кропкі 1 на паўднёвы захад да кропкі 5.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 4 да кропкі 8;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 21 м ад паўднёва-ўсходняга боку агароджы прыватнага зямельнага ўчастка па вул. Працоўнай, 17 ад кропкі 8 на паўночны усход да кропкі 9;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім баку агароджы зямельнага ўчастка па вул. Працоўнай, 17 ад кропкі 9 на паўднёвы ўсход да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвым баку агароджы зямельнага ўчастка па вул. Працоўнай, 17 ад кропкі 10 на паўднёвы захад да кропкі 4.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
усталяванне з боку вуліцы агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.