Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 лістапада 2023 г. № 180

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы «Макраны»: руіны малочнага завода, руіны капліцы, руіны царквы, вадаём, рэшткі алеі і пасадак парку» ў в. Чырвоная Дубрава Капыльскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы «Макраны»: руіны малочнага завода, руіны капліцы, руіны царквы, вадаём, рэшткі алеі і пасадак парку» ў в. Чырвоная Дубрава Капыльскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.11.2023 № 180

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы «Макраны»: руіны малочнага завода, руіны капліцы, руіны царквы, вадаём, рэшткі алеі і пасадак парку» ў в. Чырвоная Дубрава Капыльскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы «Макраны»: руіны малочнага завода, руіны капліцы, руіны царквы, вадаём, рэшткі алеі і пасадак парку» ў в. Чырвоная Дубрава Капыльскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Фрагменты комплексу былой сядзібы «Макраны»: руіны малочнага завода, руіны капліцы, руіны царквы, вадаём, рэшткі алеі і пасадак парку» ў в. Чырвоная Дубрава Капыльскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000183.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Семежаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Геаграфічныя каардынаты межаў зон аховы дадаюцца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ і складаецца з шасці фрагментаў: тэрыторыі руін малочнага завода, руін капліцы, руін царквы – вызначаны ў вонкавых межах рэшткаў збудаванняў; тэрыторыя рэшткаў парку – у межах драўняна-хмызняковай расліннасці вакол руін малочнага завода; тэрыторыя вадаёма – у межах берагавой лініі; тэрыторыя рэшткаў алеі – у межах двух радоў пасадак дрэў.

7. Ахоўная зона вылучана зыходзячы з патрабавання яе фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурных каштоўнасцей у прыватнай забудове населенага пункта.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыі фрагментаў гісторыка-культурнай каштоўнасці і складаецца з чатырох участкаў.

8. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыі руін малочнага завода і рэшткаў парку. Яго мяжой згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 2 па мяжы парку да перасячэння з мясцовым праездам;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж мясцовага праезду да кропкі 3;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е ад кропкі 3 да кропкі 4;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы парку ад кропкі 4 да кропкі 1.

9. Другі ўчастак ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй вадаёму. Яго мяжа праходзіць уздоўж яго берага ад кропкі 5 на поўдні праз кропку 6 на захадзе да перасячэння с каналам у кропцы 7, далей праз умоўную лінію перасячэння каналу да кропкі 8, далей па беразе вадаёму праз кропку 9 на поўначы, кропку 10 на паўночным усходзе і далей да кропкі 5.

10. Трэці ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыі руін капліцы і рэшткаў алеі. Яго мяжой згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е да кропкі 12;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж алеі да паўночна-ўсходняга вугла нежылога будынка па вул. Задвор’е, 43, у кропцы 13, далей уздоўж паўночна-ўсходняга фасаду гэтага будынка да кропкі 14, далей па мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 15;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 па паўднёва-ўсходняй мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці вакол руін капліцы да кропкі 16;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку алеі да перасячэння з мяжой праезджай часткі вул. Задвор’е ў кропцы 11.

11. Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны ўключае тэрыторыю руін царквы. Яго мяжой згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 па мяжы зямельнага ўчастка да перасячэння з мяжой драўняна-хмызняковай расліннасці ў кропцы 18;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 па мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропку 19 да кропкі 20;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці, далей паралельна паўночна-ўсходняму фасаду руін царквы на адлегласці 5 м да кропкі 21;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду на адлегласці 5 м да перасячэння з паўночнай мяжой участка могілак у кропцы 22; 7 далей па паўночна-заходняй мяжы могілак да кропкі 17.

12. На тэрыторыях гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі і мадэрнізацыі падземных інжынерных камунікацый і акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова-неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);

азеляненне тэрыторыі з прымяненнем раслін, неўласцівых яе гістарычнаму характару;

змена існуючага характару ландшафту водных сістэм;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для стварэння спрыяльных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з пяці участкаў.

14. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласць 80 м ад кропкі 1 да кропкі 23;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 паралельна паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны на адлегласці 80 м да перасячэння ў кропцы 24, далей да паўночна-заходняга вугла зямельнага ўчастка па вул. Маёва, 5, у кропцы 25; далей па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Маёва, 5, да перасячэння з мяжой праезджай часткі вул. Маёва ў кропцы 26;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Маёва да перасячэння з мяжой праезджай часткі вул. Задвор’е ў кропцы 27;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е да кропкі 28;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці ў паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 29, далей у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 31; далей уздоўж мясцовага праезду ў паўночна-заходнім напрамку да кропкі 2; далей уздоўж мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 1.

15. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Чырвоны Вугалок да паўднёва-ўсходняга вугла зямельнага ўчастка па вул. Чырвоны Вугалок, 4, у кропцы 33;

на захадзе і поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 да паўднёва-ўсходняга вугла зямельнага ўчастка па вул. Задвор’е, 120, у кропцы 34; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы ўчастка праз кропку 35 да кропкі 36; далей у паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 37;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Задвор’е, 120, ад кропкі 37 праз кропку 38 да перасячэння з вул. Задвор’е ў кропцы 39; далей уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е да кропкі 32.

16. Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чырвоная Горка, 1, да паўночна-заходняга вугла ўчастка ў кропцы 41 і далей на адлегласці 70 м да кропкі 42; далей у паўночна-заходнім напрамку да мяжы зямельнага ўчастка да кропкі 43; далей да перасячэння з мясцовым праездам у кропцы 44; далей уздоўж мясцовага праезда да кропкі 45;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 па мяжы зямельнага ўчастка да кропкі 46 і далей на адлегласці 200 м да кропкі 47;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 да паўночна-ўсходняга вугла зямельнага ўчастка па вул. Чырвоная Горка, 1, і далей па мяжы паўднёва-ўсходняй мяжы ўчастка праз кропку 48 да перасячэння з мяжой праезджай часткі вул. Чырвоная Горка ў кропцы 49;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Чырвоная Горка да кропкі 40.

17. Мяжой тэрыторыі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е ад кропкі 12 да паўднёва-заходняга вугла зямельнага ўчастка па вул. Задвор’е, 41, у кропцы 50;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Задвор’е, 41, ад кропкі 50 да кропкі 51;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 51 да кропкі 15;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны ад кропкі 15 праз кропкі 14 і 13 да кропкі 12.

18. Мяжой тэрыторыі пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е ад кропкі 52 да скрыжавання вуліц у кропцы 53;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е ад кропкі 53 да вугла зямельнага ўчастка па вул. Задвор’е, 13, у кропцы 54;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Задвор’е, 13, да кропкі 55;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 55 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы няцотнага боку вул. Задвор’е праз кропку 56 да кропкі 57; далей у паўднёвым напрамку ўздоўж участкаў праз кропку 18 да перасячэння з мяжой могілак у кропцы 17; далей уздоўж мяжы могілак у паўднёва-заходнім напрамку да кропкі 58; далей у паўднёва-ўсходнім напрамку да перасячэння з мясцовым праездам у кропцы 59;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 59 уздоўж мясцовага праезду да перасячэння з мяжой праезджай часткі вул. Задвор’е ў кропцы 52.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц агароджы вышэй за 1,2 м;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водныя басейны, з’яўляюцца выбухова і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту і зялёнай зоны, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з чатырох участкаў.

21. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 60 уздоўж мясцовага праезду да кропкі 30;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30, праз кропку 29 да кропкі 28 уздоўж паўночна-заходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е да кропкі 60.

22. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 праз кропкі 38-37-36 уздоўж усходняй і паўночнай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей па краі ўчастка драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропку 61 да кропкі 5 і далей уздоўж мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 10 да кропкі 9; далей у паўночна-ўсходнім напрамку па мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці на адлегласць 120 м да кропкі 62;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 62 пад прамым вуглом да перасячэння з мяжой праезджай часткі вул. Задвор’е у кропцы 63;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 63 уздоўж мяжы праезджай часткі вул. Задвор’е да кропкі 39.

23. Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы праезджай часткі вуліцы Чырвоная Горка ад кропкі 40 да кропкі 11; далей уздоўж паўднёва-ўсходняй, паўночна-ўсходняй межаў трэцяга ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 16 да кропкі 15; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы чацвёртага участка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 51;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мясцовага праезда ад кропкі 51 да кропкі 44;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 44 праз кропку 43 да кропкі 42;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 42 праз кропку 41 да кропкі 40.

24. Мяжой тэрыторыі чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе уздоўж усходняй мяжы пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 59 праз кропкі 58-17-18-57 да кропкі 56;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 56 па мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці да перасячэння з мясцовым праездам у кропцы 64;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы мясцовага праезда ад кропкі 64 праз кропку 65 да кропкі 59.

25. На тэрыторыях зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена існуючага характару ландшафту;

пракладка транспартных камунікацый;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі, якія прыводзяць да змены існуючага рэльефу і характару тэрыторыі.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой
сядзібы «Макраны»: руіны малочнага завода,
руіны капліцы, руіны царквы, вадаём, рэшткі
алеі і пасадак парку» ў в. Чырвоная Дубрава
Капыльскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой
сядзібы «Макраны»: руіны малочнага завода,
руіны капліцы, руіны царквы, вадаём, рэшткі
алеі і пасадак парку» ў в. Чырвоная Дубрава
Капыльскага раёна Мінскай вобласці

ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ МЕЖАЎ ЗОН АХОВЫ

1

52.926202, 26.914499

34

52.926377, 26.909427

2

52.925483, 26.913559

35

52.926996, 26.910210

3

52.926156, 26.911790

36

52.927328, 26.911310

4

52.926987, 26.912664

37

52.927051, 26.912129

5

52.927534, 26.912423

38

52.926256, 26.911436

6

52.927919, 26.911562

39

52.926254, 26.911670

7

52.928207, 26.911524

40

52.929234, 26.916670

8

52.928360, 26.911695

41

52.929868, 26.917451

9

52.928408, 26.912230

42

52.930468, 26.918202

10

52.928003, 26.913277

43

52.931326, 26.915885

11

52.929671, 26.915811

44

52.931471, 26.915573

12

52.929749, 26.915614

45

52.932694, 26.916116

13

52.930225, 26.916069

46

52.932213, 26.917330

14

52.930323, 26.915790

47

52.931086, 26.919691

15

52.930689, 26.916173

48

52.929684, 26.918002

16

52.930462, 26.917091

49

52.928972, 26.917265

17

52.931961, 26.914862

50

52.930343, 26.914575

18

52.932272, 26.914782

51

52.930985, 26.915274

19

52.932560, 26.915093

52

52.930426, 26.914387

20

52.932567, 26.915317

53

52.931907, 26.911740

21

52.932368, 26.915522

54

52.933880, 26.914853

22

52.932038, 26.915165

55

52.933362, 26.915792

23

52.925655, 26.915535

56

52.933250, 26.915648

24

52.925084, 26.914524

57

52.932784, 26.914690

25

52.924128, 26.913381

58

52.931571, 26.914223

26

52.923646, 26.912958

59

52.931042, 26.915232

27

52.923982, 26.911923

60

52.926082, 26.911711

28

52.925689, 26.911655

61

52.927305, 26.912232

29

52.925076, 26.913741

62

52.929327, 26.913338

30

52.925196, 26.913917

63

52.928785, 26.914492

31

52.925312, 26.914035

64

52.932961, 26.916075

32

52.924044, 26.911760

65

52.931691, 26.915617

33

52.925017, 26.908705

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.