![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2023 г. № 225
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ўрочышча Крушынаўка, 1 км на паўднёвы ўсход ад пас. Курганне Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ўрочышча Крушынаўка, 1 км на паўднёвы ўсход ад пас. Курганне Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 29.12.2023 № 225 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ўрочышча Крушынаўка, 1 км на паўднёвы ўсход ад пас. Курганне Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ўрочышча Крушынаўка, 1 км на паўднёвы ўсход ад пас. Курганне Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ўрочышча Крушынаўка, 1 км на паўднёвы ўсход ад пас. Курганне Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000368.
3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Новая Друць».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі курганнага могільніка, які выяўлены пры правядзенні археалагічных даследаванняў.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-11-12-13-14-15-16-1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, акрамя мерапрыемстваў, звязаных з добраўпарадкаваннем гэтай тэрыторыі (пілоўка дрэў і хмызняка, пакос травы і аналагічныя работы).
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 17-18-19-20-21-22-23-24-25-26-27-28-29-30-31-32-17.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
пашкоджанне элементаў гістарычнага ландшафту і яго змяненне (планіроўка і нівеліроўка натуральных пагоркаў, засыпка яраў, распрацоўка кар’ераў), акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа натуральнага і антрапагеннага паходжання;
выкананне земляных работ, а таксама сельскагаспадарчых работ, звязаных з апрацоўкай ворных зямель на глыбіню больш за 20 см., без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
13. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.