![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2023 г. № 196
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахаванні ахвяр Вялікай Айчыннай вайны: брацкая магіла, брацкая магіла, брацкая магіла» ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень, за 0,5 км на захад ад в. Камень і па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахаванні ахвяр Вялікай Айчыннай вайны: брацкая магіла, брацкая магіла, брацкая магіла» ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень, за 0,5 км на захад ад в. Камень і па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахаванні ахвяр Вялікай Айчыннай вайны: брацкая магіла, брацкая магіла, брацкая магіла» ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень, за 0,5 км на захад ад в. Камень і па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахаванні ахвяр Вялікай Айчыннай вайны: брацкая магіла, брацкая магіла, брацкая магіла» ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень, за 0,5 км на захад ад в. Камень і па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Пахаванні ахвяр Вялікай Айчыннай вайны: брацкая магіла, брацкая магіла, брацкая магіла» ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень, за 0,5 км на захад ад в. Камень і па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000576.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Пінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці дадаецца (дадатак 1).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла за 0,5 км на захад ад в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці дадаецца (дадатак 2).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці дадаецца (дадатак 3).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ўстаноўлена ў межах жалезнай агароджы брацкай магілы памерам 13 х 5 м.
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
8. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла ва ўрочышчы «Малая даліна» ў в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 15 м ад паўночна-заходняга боку жалезнай агароджы брацкай магілы ад кропкі 1 да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 15 м ад жалезнай агароджы брацкай магілы ад кропкі 2 на паўднёвы усход да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 15 м ад жалезнай агароджы брацкай магілы ад кропкі 3 на паўднёвы захад да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 15 м ад агароджы брацкай магілы ад апошняй кропкі 4 на паўночны захад да кропкі 1.
9. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла за 0,5 км на захад ад в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ўстаноўлена ў межах жалезнай агароджы брацкай магілы памерам 22 х 16 м.
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла за 0,5 км на захад ад в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла за 0,5 км на захад ад в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
11. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла за 0,5 км на захад ад в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняга боку жалезнай агароджы брацкай магілы ад кропкі 1 да кропкі 2;
на паўночным ўсходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 10 м ад жалезнай агароджы брацкай магілы ад кропкі 2 на паўднёвы усход да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 10 м ад жалезнай агароджы брацкай магілы ад кропкі 3 на паўднёвы захад да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 10 м ад жалезнай агароджы брацкай магілы ад кропкі 4 на паўночны захад да кропкі 1.
12. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ўстаноўлена ў межах агароджы брацкай магілы памерам 4 х 2 м.
13. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
14. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці брацкая магіла па вул. Кастрычніцкай у в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці згодна з дадаткам 3 з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы (сетка на жалезных слупах, і бетонная агароджа) ад кропкі 1 да кропкі 2;
на поўначы – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на ўсход да кропкі 3;
на ўсходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на поўдзень да кропкі 4;
на поўдні – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на захад да кропкі 1.
15. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх ахоўных зонах забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без уліку патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
пракладка інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ БРАЦКАЯ МАГІЛА ВА ЎРОЧЫШЧЫ «МАЛАЯ ДАЛІНА» Ў В. КАМЕНЬ ПІНСКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ БРАЦКАЯ МАГІЛА ЗА 0,5 КМ НА ЗАХАД
АД В. КАМЕНЬ ПІНСКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ БРАЦКАЯ МАГІЛА ПА ВУЛ. КАСТРЫЧНІЦКАЙ
У В. ПАГОСТ-ЗАГАРОДСКІ ПІНСКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ