![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2023 г. № 198
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 21.12.2023 № 198 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак былой сінагогі» ў г. Століне Столінскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000662.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Столінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах сінагагальнага двара.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці патрабаванняў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход па агароджы ад паўночнага вугла будынка гаража ад кропкі 1 да канца агароджы да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Тэльмана ад кропкі 2 да агароджы гандлёвага цэнтра (кропка 3);
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж агароджы гандлёвага цэнтра ад кропкі 3 да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 паралельна паўднёва-заходняму фасаду будынка сінагогі да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без уліку палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных пабудоў і пракладкі інжынерных камунікацый;
дзейнасць, якая прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы.
11. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 (скрыжаванне «чырвоных ліній» вул. Пінскай пл. Камсамольскай) на паўночны захад па правым баку вул. Пінскай да кропкі 11, далей да паўночнай мяжы прыватнага зямельнага ўчастка па вул. Пінскай, 6 (кропка 5), далей на паўночны ўсход уздоўж мяжы прыватных участкаў да кропкі 6, далей на паўночны захад на адлегласці 20 м ад мяжы прыватнай забудовы па вул. Тэльмана да кропкі 7 (мяжа ўчастка па вул. Дзяржынскага);
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж агароджы да кропкі 8;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж агароджы прыватных зямельных участкаў па вул. Тэльмана на паўднёвы ўсход да кропкі 2, далей па мяжы ахоўнай зоны (кропкі 1-4-3) да скрыжавання «чырвоных ліній» вул. Тэльмана і пл. Камсамольскай (кропка 9);
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж «чырвонай лініі» забудовы пл. Камсамольскай да кропкі 10.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху і без выкарыстання традыцыйных для рэгіёну будаўнічых матэрыялаў;
рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і колераў, а таксама нехарактэрных архітэктурных прыёмаў (вышыня пабудоў не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);
ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якая прыводзіць да змены гістарычнага выгляду аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
замена традыцыйных для рэгіёну драўляных платоў на бетонныя і металічныя непразрыстыя і паўпразрыстыя агароджы.