Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 лістапада 2023 г. № 170

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу «Завушша»: парк, руіны капліцы, лядоўня, свіран, млын» у в. Завушша Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу «Завушша»: парк, руіны капліцы, лядоўня, свіран, млын» у в. Завушша Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

14.11.2023 № 170

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу «Завушша»: парк, руіны капліцы, лядоўня, свіран, млын» у в. Завушша Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу «Завушша»: парк, руіны капліцы, лядоўня, свіран, млын» у в. Завушша Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу «Завушша»: парк, руіны капліцы, лядоўня, свіран, млын» у в. Завушша Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000491.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «17 Верасня».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычна-захаванай тэрыторыі сядзібы і элементаў яе планіровачнай структуры, дзе размешчаны фрагменты парку, цэнтральны праезд, які праходзіць праз увесь комплекс, гаспадарчыя гістарычныя пабудовы: руіны капліцы, лядоўня, свіран.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 у паўднёва-заходнім напрамку да кропкі 3; далей у паўночна-заходнім напрамку ўздоўж мясцовага праезду да кропкі 4; далей у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 2; далей у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 25; далей у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 26; далей у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 9; далей у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 12; далей у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 13; далей у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 18; далей у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 19; далей у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 20; далей у паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 17; далей у паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 23;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 ва ўсходнім напрамку ўздоўж берагавой лініі правага боку р. Уша, праз кропкі 24, 27, 28 да кропкі 29;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 у паўднёвым напрамку ўздоўж берагавой лініі правага боку р. Уша, праз кропкі 30, 31, 32, 33 да кропкі 34;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 у паўднёва-заходнім напрамку да кропкі 35; далей у паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 36; далей у паўднёвым напрамку да кропкі 37; далей у паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 38; далей у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 39; далей у паўднёва-заходнім напрамку да кропкі 40; далей у паўночна-заходнім напрамку паралельна мясцовага праезду з яго левага боку на адлегласці 10 м ад цэнтра праезда да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння іх фасадаў і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыя існуючых, неабходных для яе функцыянавання, інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя, рамонт існуючай нейтральнай забудовы са змяненнем яе габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя будынкаў гістарычнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя рамонтных работ па фасадам і даху, стылістычна адпаведных гістарычнаму асяроддзю з выкарыстаннем традыцыйных матэрыялаў;

змена гістарычнай планіроўкі і трасіроўкі гістарычнага цэнтральнага праезда;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 у паўночным напрамку праз кропку 11 да кропкі 13;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 у паўднёва-ўсходнім напрамку па паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 12;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 у паўднёва-заходнім напрамку па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 10.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 метраў ад зямлі да вышэйшай кропкі даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 метра і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў з аднолькавымі рэжымамі утрымання і выкарыстання.

14. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку ад кропкі 1 па паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 40;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 у заходнім напрамку да кропкі 41;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 у паўночна-заходнім напрамку ўздоўж мясцовага праезда да кропкі 3;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 у паўночна-ўсходнім напрамку па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1.

15. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 у заходнім напрамку ўздоўж мясцовага праезду да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 у паўночным напрамку праз кропкі 6, 7, 8 да кропкі 9;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы ўсход па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 26; далей у паўднёва-заходнім напрамку па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 25; далей у паўднёва-ўсходнім напрамку па паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 4.

16. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 15; далей у паўночным напрамку праз кропку 16 да кропкі 21;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 ва ўсходнім напрамку да кропкі 22;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 у паўднёвым напрамку ўздоўж берага р. Уша да кропкі 23;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы захад па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 17, 20, 19, 18 да кропкі 14.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак і прылада вонкавага асвятлення;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага ландшафту і рэльефу, пасадкі прамысловага лесу, пладовага саду, акрамя пасеву сельска-гаспадарчых культур, выпасу ската;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага
комплексу «Завушша»: парк, руіны капліцы,
лядоўня, свіран, млын» у в. Завушша
Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.