![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 лістапада 2023 г. № 152
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Куцеінскі манастыр: культурны пласт з рэшткамі могілак, Свята-Духаўская (Троіцкая) царква, падмуркі Богаяўленскага сабора, жылы корпус, падмуркі брамы са званіцай, гістарычная частка агароджы» па вул. Францыска Скарыны, 79 у г. Оршы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Куцеінскі манастыр: культурны пласт з рэшткамі могілак, Свята-Духаўская (Троіцкая) царква, падмуркі Богаяўленскага сабора, жылы корпус, падмуркі брамы са званіцай, гістарычная частка агароджы» па вул. Францыска Скарыны, 79 у г. Оршы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 03.11.2023 № 152 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Куцеінскі манастыр: культурны пласт з рэшткамі могілак, Свята-Духаўская (Троіцкая) царква, падмуркі Богаяўленскага сабора, жылы корпус, падмуркі брамы са званіцай, гістарычная частка агароджы» па вул. Францыска Скарыны, 79 у г. Оршы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Куцеінскі манастыр: культурны пласт з рэшткамі могілак, Свята-Духаўская (Троіцкая) царква, падмуркі Богаяўленскага сабора, жылы корпус, падмуркі брамы са званіцай, гістарычная частка агароджы» па вул. Францыска Скарыны, 79 у г. Оршы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Куцеінскі манастыр: культурны пласт з рэшткамі могілак, Свята-Духаўская (Троіцкая) царква, падмуркі Богаяўленскага сабора, жылы корпус, падмуркі брамы са званіцай, гістарычная частка агароджы» па вул. Францыска Скарыны, 79 у г. Оршы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 212Г000121 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе Свята-Богаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра г. Оршы Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы манастыра і супадае з мяжой ахоўнай зоны.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночны – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на захад да кропкі 2; далей на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень да кропкі 3; далей на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 праз кропкі 4, 5 і 6 да кропкі 7; далей на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
новае будаўніцтва, акрамя работ па аднаўленні страчаных гістарычных аб’ектаў, пацверджаных архіўна-бібліяграфічнымі звесткамі, і пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды элементам аўтэнтычнай агароджы, акрамя работ па яе кансервацыі і (або) рэстаўрацыі;
размяшчэнне малых архітэктурных формаў, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні, уладкаванні знешняга асвятлення і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне работ без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва, рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 да кропкі 9; далей на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 да кропкі 10; далей на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 да кропкі 2; далей на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 8.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 да кропкі 12; далей на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 да кропкі 13, далей праз кропкі 14 і 15 да кропкі 1; далей на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 16; далей на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 да кропкі 11.
13. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва, акрамя будаўніцтва аб’ектаў для патрэб манастыра, не вышэй за 9,0 м ад узроўню зямлі да вільчака даху (вышэйшай кропкі даху) у адпаведнасці з праектам рэгенерацыі для дадзенай тэрыторыі;
ужыванне пры будаўніцтве нетрадыцыйных матэрыялаў і колераў, неўласцівых і дысануючых адносна гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
14. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 9,0 м ад узроўню зямлі да вільчака даху (вышэйшай кропкі даху);
ужыванне пры будаўніцтве нетрадыцыйных матэрыялаў і колераў, неўласцівых і дысануючых адносна гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зоны аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на захад да кропкі 17; далей на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж левага берага р. Днепр да кропкі 18; далей на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 да кропкі 19; далей на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 да кропкі 7, далей праз кропкі 6, 5, 4, 3 і 2 да кропкі 8.
17. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 да кропкі 14; далей на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 да кропкі 20; далей на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 да кропкі 21; далей на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21, далей праз кропкі 22, 23 і 24 да кропкі 13.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;
пракладка падземных інжынерных сетак без аднаўлення добраўпарадкавання;
высечка старых дрэў (узрост болей 80 гадоў), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ