Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 24.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 лістапада 2023 г. № 182

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брукаваны ўчастак тракту «Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў)» на 1,8–3,1 км участка аўтамабільнай дарогі Н-23055 «Пад’езд да г. Стоўбцы ад а/д Р-2/Е 85 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын» у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брукаваны ўчастак тракту «Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў)» на 1,8–3,1 км участка аўтамабільнай дарогі Н-23055 «Пад’езд да г. Стоўбцы ад а/д Р-2/Е 85 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын» у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.11.2023 № 182

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брукаваны ўчастак тракту «Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў)» на 1,8–3,1 км участка аўтамабільнай дарогі Н-23055 «Пад’езд да г. Стоўбцы ад а/д Р-2/Е 85 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын» у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брукаваны ўчастак тракту «Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў)» на 1,8–3,1 км участка аўтамабільнай дарогі Н-23055 «Пад’езд да г. Стоўбцы ад а/д Р-2/Е 85 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын» у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брукаваны ўчастак тракту «Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў)» на 1,8–3,1 км участка аўтамабільнай дарогі Н-23055 «Пад’езд да г. Стоўбцы ад а/д Р-2/Е 85 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын» у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 613Г000667 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рутай Уладзіславам Карлавічам па заказе філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтву дарог «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ-135».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе зон аховы.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.

Мяжа ахоўнай зоны супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 2, далей на паўднёвы захад ад кропкі 2 да кропкі 3, далей на паўночны захад ад кропкі 3 да кропкі 4; далей на паўднёвы ўсход ад кропкі 4 да кропкі 5, далей на поўнач ад кропкі 5 да кропкі 6, далей на паўночны захад ад кропкі 6 праз кропкі 7, 8 і 9 да кропкі 1.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ў ахоўнай зоне забараняецца:

правядзенне работ без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі, гістарычнага пакрыцця дарогі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая можа прычыніць шкоду гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) пагоршыць умовы яе ўспрымання;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія могуць стварыць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 3 да кропкі 9, далей праз кропку 10 да кропкі 5, далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ад кропкі 5 праз кропку 4 да кропкі 3.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных і мадэрнізацыі існуючых інжынерных сетак;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, санітарных рубак);

высадка аб’ектаў расліннага свету, якія ў дарослым узросце дасягаюць вышыні больш за 2,5 м.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Брукаваны ўчастак тракту
«Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка,
узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў)» на 1,8–3,1 км участка
аўтамабільнай дарогі Н-23055 «Пад’езд да г. Стоўбцы
ад а/д Р-2/Е 85 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын»
у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.