![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 кастрычніка 2023 г. № 144
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх» у в. Тэльман Брагінскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх» у в. Тэльман Брагінскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх» у в. Тэльман Брагінскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх» у в. Тэльман Брагінскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх» у в. Тэльман Брагінскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана пад шыфрам 313Г000121 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Брагінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШЎТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычнага парка.
7. Ахоўная зона вызначана, зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж фрагментарна захаваўшайся абвалоўкі з усходняга боку парка да кропкі 2;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж правага берага р. Брагінкі праз кропкі 3-4-5 да кропкі 6;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўнач уздоўж захаваўшайся мяжы парка да кропкі 7; далей на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Паркавай, 19, 17, 15, 13, 11 праз кропкі 8-9-10-11 да кропкі 12;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны ўсход да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных пабудоў, гістарычнай планіроўкі, выкананых на падставе навукова-даследчых работ;
пракладка (рамонт) інжынерных камунікацый са зносам дрэў ва ўзросце больш 100 гадоў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);
навукова неабгрунтаванае правядзенне рэканструкцыі архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі парку;
навукова неабгрунтаванае правядзенне работ па добраўпарадкаванні, азеляненні і змене існуючага рэльефу.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, размешчанай у непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі праз кропку 31 да кропкі 1; далей на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 1 да кропкі 12;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Паркавай, 11, 13, 15, 17, 19 праз кропкі 11-10-9-8 да кропкі 7;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж захаванай мяжы парка да кропкі 6; далей на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж правага берага р. Брагінкі да кропкі 14;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Паркавай, 21, 19, 17 да кропкі 34; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 34 праз кропку 35 да кропкі 15;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 паралельна праезнай частцы вул. Садовай да кропкі 13.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, надбудова жылых будынкаў і гаспадарчых пабудоў пры рэканструкцыі вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
знішчэнне, прычыненне шкоды, змена вышыні, навукова неабгрунтаванае змяненне архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў будынка па вул. Паркавай, 10;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
14. Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж палявой дарогі і масіву зялёных насаджэнняў праз кропкі 17-18-19-20-21-22-23 да кропкі 24; далей на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 паралельна праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Р125 «Лоеў – Брагін» да кропкі 25;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 уздоўж правага берага старога рэчышча р. Брагінкі праз кропкі 26-27-28-29-30 да кропкі 2;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 33 да кропкі 1; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі ад кропкі 1 праз кропку 32 і 31да кропкі 13;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 паралельна праезнай часткі вул. Садовай да кропкі 16.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага рэльефу і ландшафту;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
16. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і на тэрыторыі, на якой размяшчаліся пабудовы ХІХ стагоддзя.
17. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі праз кропку 32 да кропкі 1; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 1 да кропкі 33;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 на паўднёвы захад праз кропку 7 да кропкі 8;
на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 9-10-11 да кропкі 12; далей на паўднёвым ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Паркавай, 11, 13, 15 да кропкі 34; далей на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад да кропкі 35;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Паркавай, 10, 8, 6, 4, 3 праз кропкі 36-37-38 да кропкі 31.
18. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.