Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 11.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 лістапада 2023 г. № 150

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак бальніцы (два корпусы)» па вул. Ленінскай, 134 у г. Чэрыкаве Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак бальніцы (два корпусы)» па вул. Ленінскай, 134 у г. Чэрыкаве Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
03.11.2023 № 150

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак бальніцы (два корпусы)» па вул. Ленінскай, 134 у г. Чэрыкаве Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак бальніцы (два корпусы)» па вул. Ленінскай, 134 у г. Чэрыкаве Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак бальніцы (два корпусы)» па вул. Ленінскай, 134 у г. Чэрыкаве Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000562.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе ўстановы аховы здароўя «Чэрыкаўская цэнтральная раённая бальніца».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай лакалізацыі яе на мясцовасці з улікам сучаснай планіровачнай сітуацыі.

Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона складаюцца з двух участкаў.

7. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны захад уздоўж бардзюра паўночна-ўсходняга боку праезда да паўднёва-ўсходняга боку дарожкі (кропка 2), што ідзе ўздоўж лячэбнага корпуса;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўночны ўсход уздоўж дарожкі паралельна паўночна-заходняму фасаду лячэбнага корпуса да кропкі 3;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняга фасада лячэбнага корпуса праз кропку 4 да кропкі 5;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж паўночна-ўсходняга боку пешаходнай дарожкі паралельна вул. Ленінскай да кропкі 1.

8. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны захад праз кропку 7 да кропкі 8;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняму фасаду корпуса дзіцячай кансультацыі да кропкі 9;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы ўсход паралельна паўночна-ўсходняму фасаду корпуса дзіцячай кансультацыі праз кропку 10 да кропкі 11;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду корпуса дзіцячай кансультацыі да кропкі 6.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных будынкаў і пракладкі інжынерных камунікацый або работ, звязаных з іх абслугоўваннем;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

земляныя работы без выканання мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца двух участкаў.

11. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы захад да перакрыжавання з мяжой ахоўнай зоны корпуса дзіцячай кансультацыі (кропка 10) і далей уздоўж гэтай мяжы праз кропку 9 да перакрыжавання з паўночна-ўсходнім фасадам бальніцы (кропка 8), далей праз кропкі 7 і 4 уздоўж фасадаў бальніцы да кропкі 3, далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны лячэбнага корпуса да кропкі 12;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны захад да перакрыжавання з вул. Дзмітрыевай (кропка 13);

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вул. Дзмітрыевай да кропкі 14;

на паўночным усходзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж агароджы ўстановы аховы здароўя «Чэрыкаўская цэнтральная раённая бальніца» на паўднёвы ўсход да кропкі 15.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

будаўніцтва новых капітальных збудаванняў вышынёй больш чым два паверха (вышэй за 7 м да канька даху);

павелічэнне паверхавасці існуючай забудовы ўстановы аховы здароўя «Чэрыкаўская цэнтральная раённая бальніца»;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, складскіх і іншых аб’ектаў, акрамя аб’ектаў для патрэб установы аховы здароўя «Чэрыкаўская цэнтральная раённая бальніца».

13. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны ўсход паралельна вул. Ленінскай праз кропкі 7-6-11-10 да кропкі 15;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы ўсход перпендыкулярна вул. Ленінскай да кропкі 16;

на паўднёвым усходзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўднёвы захад уздоўж вул. Ленінскай праз кропку 17, далей паварочвае да кропкі 18, далей ідзе паралельна вул. Ленінскай да кропкі 19;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны захад праз кропку 5 да кропкі 4.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

будаўніцтва новых капітальных збудаванняў акрамя аўтамабільных парковак для медыцынскіх работнікаў і фізічна аслабленых асоб;

павелічэнне паверхавасці існуючай забудовы ўстановы аховы здароўя «Чэрыкаўская цэнтральная раённая бальніца».

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

16. Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўночны захад перпендыкулярна вул. Ленінскай да кропкі 18;

на паўночным захадзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы захад паралельна вул. Ленінскай праз кропкі 19-5 да кропкі 1, далей паварочвае на паўночны захад да кропкі 2, далей паварочвае на паўднёвы захад да перакрыжавання з праездам (кропка 12);

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы ўсход да перакрыжавання з дарожкай (кропка 20);

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на паўночны ўсход уздоўж дарожкі паралельна вул. Ленінскай да кропкі 17.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых інфармацыйных указальнікаў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);

пасадка высакарослых дрэў без абгрунтавання праз сістэму ландшафтна-кампазіцыйнага аналізу тэрыторыі.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак бальніцы
(два корпусы)» па вул. Ленінскай, 134
у г. Чэрыкаве Чэрыкаўскага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.