Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 кастрычніка 2023 г. № 146

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Малыя Жуховічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Малыя Жуховічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
02.10.2023 № 146

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Малыя Жуховічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Малыя Жуховічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Малыя Жуховічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000316.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Жухавічы».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў яе ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай бетоннай асновы помніка.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бетоннай асновы помніка ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бетоннай асновы помніка ад кропкі 2 да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бетоннай асновы помніка ад кропкі 3 да кропкі 4;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны ўсход да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без уліку патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 паралельна праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 6;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 у створы з воссю вул. Зорнай да кропкі 7;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 8;

на паўночным усходзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка жылога дома па вул. Цэнтральнай, 113 да кропкі 5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, акрамя пракладкі падземных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўмовы ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла» ў в. Малыя
Жуховічы Карэліцкага раёна
Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.