![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 верасня 2023 г. № 126
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 11.09.2023 № 126 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000753.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Брэсцкая ЖКГ».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з улікам навукова-даследчых работ у межах аўтэнтычнай агароджы фамільных могілак роду Талочкаў.
7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
8. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія даўжынёю 50 м, якая праходзіць уздоўж аўтэнтычнай агароджы (бутавы мур) ад кропкі 1 да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж металічнай агароджы на паўднёвы ўсход да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж аўтэнтычнай агароджы на паўднёвы захад да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ўздоўж аўтэнтычнай агароджы ад кропкі 4 на паўночны захад да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку пасадка новых дрэў;
выкарчоўванне і пасадка дрэў, выкананне земляных работ без правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых інфармацыйных указальнікаў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.