Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 жніўня 2023 г. № 118

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік Я.П.Кульневу» на левым беразе р. Дрыса, на месцы былой Сівошынскай пераправы, 0,5 км на захад ад аўтадарогі Р-46 «Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы)», 4 км на паўночны захад ад в. Лісуны Полацкага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік Я.П.Кульневу» на левым беразе р. Дрыса, на месцы былой Сівошынскай пераправы, 0,5 км на захад ад аўтадарогі Р-46 «Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы)», 4 км на паўночны захад ад в. Лісуны Полацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Першы намеснік Міністра

В.І.Грамада

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
28.08.2023 № 118

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік Я.П.Кульневу» на левым беразе р. Дрыса, на месцы былой Сівошынскай пераправы, 0,5 км на захад ад аўтадарогі Р-46 «Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы)», 4 км на паўночны захад ад в. Лісуны Полацкага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік Я.П.Кульневу» на левым беразе р. Дрыса, на месцы былой Сівошынскай пераправы, 0,5 км на захад ад аўтадарогі Р-46 «Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы)», 4 км на паўночны захад ад в. Лісуны Полацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Помнік Я.П.Кульневу» на левым беразе р. Дрыса, на месцы былой Сівошынскай пераправы, 0,5 км на захад ад аўтадарогі Р-46 «Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы)», 4 км на паўночны захад ад в. Лісуны Полацкага раёна Віцебскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000948.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырева» па заказе Азінскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай бетоннай пліты пляцоўкі помніка, на тэрыторыі якой размешчаны архітэктурныя элементы, элементы добраўпарадкавання помніка.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый;

стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і аднаўлення згубленых элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (барэльефаў, памятнай дошкі, рашоткі агароджы) згодна з гісторыка-бібліяграфічнымі матэрыяламі.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

9. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

10. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 5-6-7-8-5.

11. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, санітарных рубак, а таксама перыядычнай абрэзкі галін і парасніку дрэў, якія акружаюць помнік.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Помнік Я.П.Кульневу»
на левым беразе р. Дрыса, на месцы
былой Сівошынскай пераправы,
0,5 км на захад ад аўтадарогі Р-46
«Лепель – Полацк – мяжа Расійскай
Федэрацыі (Юхавічы)»,
4 км на паўночны захад ад в. Лісуны
Полацкага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.