Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 ліпеня 2023 г. № 106

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба» ў аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба» ў аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
12.07.2023 № 106

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба» ў аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба» ў аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Былая сядзіба» ў аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000160.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ганцавіцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах асноўнай часткі былой сядзібы з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Дзяржынскага да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Перамогі да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы былога парку да кропкі 4;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж заходняга фасада сядзібнай гаспадарчай пабудовы да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без уліку палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя на гістарычнай тэрыторыі былой сядзібы, уключае ў свае межы тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыю гаспадарчай зоны былой сядзібы.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Дзяржынскага да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Перамогі да кропкі 17;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы былога парку да кропкі 5;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж усходняга боку праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-17 «Агарэвічы – Палонь» праз кропку 6 да кропкі 1.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей (сядзібны дом, гаспадарчая пабудова), якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змены іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння і пагаршэнне ўмоў іх успрымання, акрамя работ па аднаўленні іх першапачатковага аблічча;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы (будынак пошты, камунальнае збудаванне, гаспадарчая пабудова) з павелічэннем аб’ёмна-прасторавых параметраў збудаванняў і без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі былога парку без праектнай дакументацыі, распрацаванай і зацверджанай ва ўстаноўленым парадку;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;

размяшчэнне малых архітэктурных формаў, стылістычна не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

змена элементаў прыроднага ландшафту ўздоўж берагоў ставоў, ў тым ліку размяшчэнне дысаніруючых, не адпаведных навакольнаму асяроддзю, аб’ектаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж вул. Дзяржынскага і ўздоўж вул. Перамогі.

14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 у створы з паўночна-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 4, уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 4, у створы з паўночна-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Дзяржынскага, 21 і ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дзяржынскага, 21 да кропкі 8;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па вул. Брэсцкай, 2А і ў створы з ім да кропкі 9, далей – лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельнага ўчастка па вул. Перамогі, 1 праз кропку 10 да кропкі 11; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Перамогі ад кропкі 12 праз кропкі 13-14-15 да кропкі 16;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж праезнай часткі вул. Якуба Коласа і ў створы з ёй да кропкі 17;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Перамогі да кропкі 2; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Дзяржынскага праз кропку 1 да кропкі 6; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход да кропкі 7.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў і традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Былая сядзіба»
ў аграгарадку Агарэвічы
Ганцавіцкага раёна
Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.