Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 мая 2023 г. № 77

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой іешывы» па вул. Гагарына, 11 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой іешывы» па вул. Гагарына, 11 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

03.05.2023 № 77

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой іешывы» па вул. Гагарына, 11 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой іешывы» па вул. Гагарына, 11 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак былой іешывы» па вул. Гагарына, 11 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 613Г000185 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе дзяржаўнай установы «Музей гісторыі Клеччыны».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з мяжой ахоўнай зоны.

8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 у заходнім напрамку ўздоўж агароджы зямельнага ўчастка да кропкі 2; далей у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 3; далей у паўднёва-заходнім напрамку да кропкі 4; далей у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 5; далей у паўднёва-заходнім напрамку ўздоўж лініі агароджы зямельнага ўчастка да кропкі 6;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 у паўднёвым напрамку ўздоўж існуючай лініі забудовы да кропкі 7; далей у заходнім напрамку да кропкі 8; далей па лініі забудовы на поўдзень да кропкі 9;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 ва ўсходнім напрамку ўздоўж лініі забудовы да кропкі 10; далей у паўднёвым напрамку ўздоўж лініі забудовы да кропкі 11; далей ва ўсходнім напрамку, па лініі паралельна паўднёваму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці, на адлегласці ад яго 6,0 м да кропкі 12, далей на поўнач, па лініі на адлегласці 6,0 м ад усходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 13; далей на ўсход па ўмоўнай лініі ў створы з лініяй існуючага ўчастка і забудовы да кропкі 14;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 у паўночным напрамку па лініі існуючай агароджы тэрыторыі праз кропку 15 да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя будаўніцтва і рэканструкцыі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай дысгарманічнай забудовы без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі, або работ па іх разборцы, ці па паэтапнаму вынасу іх з тэрыторыі;

размяшчэнне малых архітэктурных форм, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц, а таксама па межах прылеглых участкаў домаўладанняў непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, уладкаванні знешняга асвятлення і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне работ без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва, рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Мяжа зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлена з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 у паўночна-заходнім напрамку ўздоўж лініі забудовы ўчастка № 13 па вул. Гагарына да кропкі 21, далей праз існуючы праезд па лініі існуючай забудовы ўздоўж вул. Гагарына да кропкі 20;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 у паўднёва-ўсходнім напрамку па лініі існуючай забудовы па вул. Школьнай да кропкі 21;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 у паўднёвым кірунку ўздоўж лініі існуючай забудовы па вул. Пушкіна да кропкі 18;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 у паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж лініі існуючай забудовы па вул. Кітчанкі праз кропку 17 да кропкі 16;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 у паўночным напрамку ўздоўж лініі існуючай забудовы па вул. Макаўчука да кропкі 14.

Далей мяжа зоны рэгулявання забудовы супадае з мяжой ахоўнай зоны ад кропкі 14 да кропкі 1.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

змяненне знешніх контураў квартала, абмежаваных гістарычнымі напрамкамі вуліц Гагарына, Школьнай, Пушкіна, Кітчанкі, Макаўчука;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючай забудовы вышынёй не больш за 8,0 м ад паверхні глебы да вільчака даху;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў з водступам ад існуючай чырвонай лініі забудовы, а таксама выкарыстанне нехарактэрных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў;

рэканструкцыя аб’ектаў дысгарманічнай забудовы без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі, акрамя работ па яе разборцы альбо вынасе з тэрыторыі;

знос асобных будынкаў радавой сядзібнай драўлянай забудовы першай паловы XX стагоддзя, якія захаваліся да нашага часу, без дадатковых навукова-даследчых работ з мэтай выяўлення іх гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці і правядзення пры неабходнасці дакументальнай і фотаграфічнай фіксацыі ў існуючай планіровачнай структуры квартала;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак былой іешывы»
па вул. Гагарына, 11 у г. Клецку
Клецкага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.