Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2023 г. № 62

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-1, стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-2» у аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-1, стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-2» у аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.03.2023 № 62

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-1, стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-2» у аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-1, стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-2» у аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-1, стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-2» у аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000161.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнага прадпрыемства «Гроднасельбудпраект».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Спіс геаграфічных каардынат дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі аграгарадка Гожа на правым беразе р. Гажанка, пры ўпадзенні яе ў р. Нёман, на левым беразе р. Гажанка, пры ўпадзенні яе ў р. Нёман і складаецца з двух участкаў.

8. Першы ўчастак вызначаны на тэрыторыі правага берага р. Гажанка, дзе размешчаны стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-1.

Мяжой тэрыторыі першага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць ад берагавой лініі р. Нёман і ўздоўж мясцовай дарогі ад кропкі 1 праз кропкі 2–5 да кропкі 6; далей уздоўж паўднёва-заходніх і паўднёва-ўсходніх межаў зямельных участкаў аграгарадка Гожа праз кропкі 6–21; далей па ўмоўнай лініі праз кропкі 21–23; далей уздоўж берагавой лініі р. Нёман ад кропкі 23 праз кропкі 24–30 да кропкі 1 згодна з дадаткам 1.

9. Другі ўчастак вызначаны на тэрыторыі левага берага р. Гажанка, дзе размешчаны стаянка перыяду каменнага веку і селішча перыяду сярэднявечча-2.

Мяжой тэрыторыі другога ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па краі левай і правай тэрасы р. Нёман ад берагавой лініі р. Нёман ад кропкі 58 праз кропкі 59–61; далей уздоўж берагавой лініі р. Нёман ад кропкі 61 праз кропкі 62–65 да кропкі 58 згодна з дадаткам 1.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

11. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў, за выключэннем заходняга боку, дзе ідзе берагавая лінія р. Нёман.

12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць ад берага р. Нёман ад кропкі 1 праз кропкі 36–39 да кропкі 40; далей па межах зямельных участкаў аграгарадка Гожа праз кропкі 40–51; далей па ўмоўнай лініі, якая ідзе да правага берага р. Гажанка і ўздоўж берага ад кропкі 51 праз кропкі 52–54 да кропкі 67; далей праз кропкі 67–70 да кропкі 61 згодна з дадаткам 1.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

14. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 127 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

15. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка Гожа ў межах вул. Прынёманская і вул. Зарэчная і непасрэдна прылягае паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй межамі да першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

16. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж паўднёва-заходніх і паўднёва-ўсходніх межаў зямельных участкаў аграгарадка Гожа ад праезнай часткі вул. Прынёманская да кропкі 6 праз кропкі 7–20 да кропкі 21; далей уздоўж паўночна-ўсходніх межаў зямельных участкаў аграгарадка Гожа праз кропкі 21–31; далей уздоўж праезнай часткі вул. Прынёманская ад кропкі 31 да кропкі 6 згодна з дадаткам 1.

17. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне земляных і будаўнічых работ, звязаных з будаўніцтвам і рэканструкцыяй жылых і гаспадарчых пабудоў, пракладкай інжынерных камунікацый, бягучым рамонтам вуліц без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

18. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 127 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка
перыяду каменнага веку і селішча перыяду
сярэднявечча-1, стаянка перыяду каменнага веку
і селішча перыяду сярэднявечча-2» у аграгарадку
Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка
перыяду каменнага веку і селішча перыяду
сярэднявечча-1, стаянка перыяду каменнага веку
і селішча перыяду сярэднявечча-2» у аграгарадку
Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

Спіс геаграфічных каардынат

№ кропкі

Каардынаты П.ш/У.д.

1

53.809121, 23.849545

2

53.809473, 23.849866

3

53.809339, 23.850278

4

53.809582, 23.850497

5

53.809194, 23.851665

6

53.809314, 23.851966

7

53.808952, 23.852537

8

53.808708, 23.852219

9

53.808133, 23.853056

10

53.807989, 23.853356

11

53.807383, 23.854279

12

53.807345, 23.854502

13

53.807213, 23.854820

14

53.807327, 23.855266

15

53.807368, 23.855210

16

53.807553, 23.855528

17

53.807530, 23.855558

18

53.807700, 23.855768

19

53.807682, 23.855794

20

53.807961, 23.856116

21

53.808254, 23.856766

22

53.808127, 23.856960

23

53.806786, 23.854333

24

53.806897, 23.854142

25

53.807053, 23.854189

26

53.807128, 23.854000

27

53.808179, 23.852046

28

53.808549, 23.851271

29

53.808724, 23.850758

30

53.808800, 23.850320

31

53.810205, 23.853303

32

53.809806, 23.853996

33

53.809823, 23.854301

34

53.809142, 23.855223

35

53.809142, 23.855395

36

53.809327, 23.848923

37

53.809851, 23.849447

38

53.810087, 23.850584

39

53.809818, 23.851537

40

53.810875, 23.853498

41

53.810181, 23.854644

42

53.810079, 23.855064

43

53.809866, 23.855365

44

53.809836, 23.855313

45

53.809595, 23.855644

46

53.809643, 23.855764

47

53.809514, 23.855974

48

53.809707, 23.856266

49

53.809221, 23.857103

50

53.809145, 23.856974

51

53.808784, 23.857628

52

53.808181, 23.857753

53

53.807920, 23.858109

54

53.807715, 23.857903

55

53.805865, 23.855568

56

53.805979, 23.855525

57

53.806336, 23.855131

58

53.805457, 23.855946

59

53.806352, 23.857216

60

53.802899, 23.857783

61

53.802909, 23.856903

62

53.803400, 23.856980

63

53.803725, 23.856937

64

53.804277, 23.856757

65

53.804875, 23.856409

66

53.805742, 23.855706

67

53.806634, 23.857193

68

53.806698, 23.857802

69

53.802535, 23.858637

70

53.802570, 23.856856

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.