![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 сакавіка 2023 г. № 57
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Археалагічны комплекс: гарадзішча, селішча» на правым беразе р. Менка ў в. Гарадзішча Мінскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Археалагічны комплекс: гарадзішча, селішча» на правым беразе р. Менка ў в. Гарадзішча Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Археалагічны комплекс: гарадзішча, селішча» на правым беразе р. Менка ў в. Гарадзішча Мінскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Археалагічны комплекс: гарадзішча, селішча» на правым беразе р. Менка ў в. Гарадзішча Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Археалагічны комплекс: гарадзішча, селішча» на правым беразе р. Менка ў в. Гарадзішча Мінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай пад шыфрам 612В000357 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межы.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (Дадатак 1).
Пералік кропак каардынат дадаецца (Дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах умацаванага валамі гарадзішча і селішча.
8. Мяжой гарадзішча з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па падножжу пагорка і валоў, на якім знаходзіцца гарадзішча (кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-11-1).
9. Мяжой селішча з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па краі рова гарадзішча ад кропкі 22 праз кропкі 23-24 да краю высокай надпойменнай тэрасы правага берага р. Менка (кропка 12); затым па краі высокай надпойменнай тэрасы правага берага р. Менка ад кропкі 12 праз кропкі 13-14-15 да кропкі 16;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па грунтавой дарозе з в. Гарадзішча ў в. Строчыца ад кропкі 16 да кропкі 17;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па ворыўным полі ад кропкі 17 праз кропкі 18-19 да краю высокай надпойменнай тэрасы правага берага руч. Дунай (кропка 20);
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па краі высокай надпойменнай тэрасы правага берага руч. Дунай ад кропкі 20 праз кропку 21 да кропкі 22.
10. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона ўстаноўлена вакол гарадзішча і селішча. Уключае забалочаную пойму р. Менка, пойму руч. Дунай і роў, які аддзяляе гарадзішча ад селішча.
12. Знешняй мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўдні і ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 да кропкі 59, далей на адлегласці 50 м ад мяжы селішча праз кропкі 58, 57, 56 і 55 да кропкі 43;
на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы (зона ІІ) ад кропкі 43 праз кропкі 44-45-46-47-48-49-50-51-52-53 да кропкі 54;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 да кропкі 34, далей па мяжы першага участка зоны рэгулявання забудовы (зона І) ад кропкі 34 праз кропкі 35-36-37 да кропкі 25, далей ад кропкі 25 праз кропкі 26-27-28-29 да кропкі 30.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый і будаўніцтва аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, у тым ліку змяненне рэчышча р. Менка і руч. Дунай;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. Пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў неабходна выклікаць работнікаў дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы з мэтай недапушчэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў (зоны І-ІІ).
16. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы (зона І) з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па краі тэрасы спадзістага берага руч. Дунай ад кропкі 25 уздоўж усходняй мяжы ўчасткаў дамоў па вул. Піянерскай праз кропкі 26-27-28-29 да кропкі 30 (паўночная ўзбочына вул. Менка);
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 па паўночнай ўзбочыне вул. Менка праз кропкі 31 і 32 да кропкі 33 (усходняя ўзбочына вул. Гагарына);
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 па ўсходняй узбочыне вул. Гагарына да кропкі 34 (паўночна-заходні вугал участка па вул. Гагарына, 1);
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 па краі высокай надпойменнай тэрасы правага берага р. Менка праз кропкі 35-36-37 уздоўж паўночнай мяжы ўчастка дома № 2 па вул. Гагарына і № 1 па вул. Піянерскай да кропкі 25 (край тэрасы левага спадзістага берага руч. Дунай).
17. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы (зона ІІ) з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 42 (паўночна-заходні вугал мяжы ўчастка дома № 8 па вул. Дзяржынскага) да кропкі 43 (паўднёва-ўсходні вугал мяжы ўчастка дома № 3 па вул. Дзяржынскага);
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 43 уздоўж спадзістага левага берага р. Менка праз кропкі 44-45 да кропкі 46 (паўднёва-заходні вугал мяжы ўчастка дома № 17 па вул. Дзяржынскага), далей праз кропкі 47-48 да кропкі 49 (паўднёва-ўсходні вугал участка дома № 25А па вул. Дзяржынскага), далей праз кропкі 50-51-52-53 уздоўж спадзістага левага берага р. Менка да кропкі 54 (паўднёва-заходні вугал мяжы ўчастка дома № 41 па вул. Дзяржынскага);
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 уздоўж усходняй узбочыны вул. Першамайскай да кропкі 38 (паўночна-заходні вугал мяжы ўчастка дома № 3 па вул. Першамайскай);
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 да кропкі 39 (паўночна-ўсходні вугал участка дома № 2А/3 па вул. Зялёнай), далей да кропкі 40 (паўднёва-заходні вугал мяжы ўчастка дома № 18Д па вул. Дзяржынскага), далей праз кропку 41 да кропкі 42.
18. На тэрыторыі двух участкаў зоны рэгулявання забудовы (зоны І-ІІ) забараняецца:
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем існуючай вышыні будынкаў;
новае будаўніцтва будынкаў без уліку маштабу і параметраў навакольнай забудовы (вышэй за 2 паверхі або не больш за 9 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху);
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
19. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй селішча і трыма участкамі зоны рэгулявання забудовы.
20. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
21. Пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у выпадку выяўлення археалагічных артэфактаў неабходна выклікаць работнікаў дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
№ |
каардынаты п.ш/у.д |
№ |
каардынаты п.ш/у.д |
1 |
N53°49'45.288''/E27°20'10.92'' |
31 |
N53°49'30.59''/E27°20'2.34'' |
2 |
N53°49'43.504''/E27°20'13.585'' |
32 |
N53°49'31.24''/E27°20'0.97'' |
3 |
N53°49'44.039''/E27°20'16.994'' |
33 |
N53°49'31.76''/E27°19'47.83'' |
4 |
N53°49'43.829''/E27°20'17.766'' |
34 |
N53°49'42.49''/E27°19'47.59'' |
5 |
N53°49'43.584''/E27°20'20.055'' |
35 |
N53°49'43.35''/E27°19'55.74'' |
6 |
N53°49'42.506''/E27°20'21.165'' |
36 |
N53°49'43.14''/E27°19'56.56'' |
7 |
N53°49'38.677''/E27°20'19.997'' |
37 |
N53°49'43.29''/E27°20'2.89'' |
8 |
N53°49'37.48''/E27°20'14.56'' |
38 |
N53°49'52.26''/E27°19'45.06'' |
9 |
N53°49'39.919''/E27°20'09.858'' |
39 |
N53°49'55.179''/E27°20'5.712'' |
10 |
N53°49'41.919''/E27°20'10.785'' |
40 |
N53°49'54.43''/E27°20'6.55'' |
11 |
N53°49'44.279''/E27°20'08.458'' |
41 |
N53°49'55.02''/E27°20'11.81'' |
12 |
N53°49'42.814''/E27°20'22.314'' |
42 |
N53°49'56.56''/E27°20'31.72'' |
13 |
N53°49'42.734''/E27°20'24.593'' |
43 |
N53°49'50.79''/E27°20'33.73'' |
14 |
N53°49'44.336''/E27°20'30.319'' |
44 |
N53°49'47.49''/E27°20'27.72'' |
15 |
N53°49'48.67''/E27°20'33.9'' |
45 |
N53°49'46.61''/E27°20'25.19'' |
16 |
N53°49'48.7''/E27°20'35.42'' |
46 |
N53°49'46.47''/E27°20'16.28'' |
17 |
N53°49'44.96''/E27°20'41.01'' |
47 |
N53°49'48.668''/E27°20'11.818'' |
18 |
N53°49'39.24''/E27°20'35.79'' |
48 |
N53°49'48.86''/E27°20'10.21'' |
19 |
N53°49'34.21''/E27°20'25.68'' |
49 |
N53°49'46.09''/E27°20'7.06 |
20 |
N53°49'31.52''/E27°20'11.23'' |
50 |
N53°49'45.63''/E27°20'4.85'' |
21 |
N53°49'33.83''/E27°20'13.05'' |
51 |
N53°49'45.92''/E27°20'2.11'' |
22 |
N53°49'37.48''/E27°20'14.06'' |
52 |
N53°49'44.93''/E27°19'53.93'' |
23 |
N53°49'38.04''/E27°20'19.26'' |
53 |
N53°49'45.95''/E27°19'47.11'' |
24 |
N53°49'41.28''/E27°20'20.56'' |
54 |
N53°49'46.92''/E27°19'46.01'' |
25 |
N53°49'44.177''/E27°20'7.128'' |
55 |
N53°49'49.59''/E27°20'40.01'' |
26 |
N53°49'38.83''/E27°20'8.31'' |
56 |
N53°49'45.46''/E27°20'43.74'' |
27 |
N53°49'37.57''/E27°20'10.89'' |
57 |
N53°49'38.63''/E27°20'38.65'' |
28 |
N53°49'35.72''/E27°20'11.38'' |
58 |
N53°49'32.7''/E27°20'27.08'' |
29 |
N53°49'34.71''/E27°20'10.15'' |
59 |
N53°49'29.81''/E27°20'11.62'' |
30 |
N53°49'29.92''/E27°20'9.26'' |
|
|