![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 сакавіка 2022 г. № 15
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла» ў в. Губіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла» ў в. Губіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла» ў в. Губіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі касцёла» ў в. Губіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Рэшткі касцёла» ў в. Губіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000501 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай яе лакалізацыі на мясцовасці і вызначана ў межах захаваўшайся гістарычнай тэрыторыі на падставе натурных даследаванняў з улікам сучаснай планіровачнай сітуацыі.
8. Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,87 га.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 1 з каардынатамі 55.041363, 28.95360 па леваму краю вул. Азерная праз кропку 2 з каардынатамі 55.04208, 28.953749 да кропкі 20 з каардынатамі 55.042353, 28.953776;
на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 20 да кропкі 6 з каардынатамі 55.042058, 28.955077;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 6 да кропкі 5 з каардынатамі 55.041153, 28.954227;
на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 5 уздоўж паўночнага боку вул. Цэнтральная да кропкі 1.
10. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рамонтна-рэстаўрацыйныя і земляныя работы выконваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.
11. На тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
12. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вызначана зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Межы тэрыторыі вызначаны на падставе натурных даследаванняў з улікам сучаснай планіровачнай сітуацыі.
Плошча ахоўнай зоны складае 1,67 га.
13. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 1 з каардынатамі 55.041363, 28.95360 па леваму краю вул. Азерная праз кропку 2 з каардынатамі 55.04208, 28.953749 і кропку 20 з каардынатамі 55.042353, 28.953776 да кропкі 3 з каардынатамі 55.043056, 28.954576;
на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 3 да кропкі 4 з каардынатамі 55.042931, 28.955326;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 4 праз кропку 6 з каардынатамі 55.042058, 28.955077 да кропкі 5 з каардынатамі 55.041153, 28.954227;
на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 5 уздоўж паўночнага боку вул. Цэнтральная да кропкі 1.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынка, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання, акрамя работ па рэстаўрацыі ацалелых і кансервацыі зруйнаваных рэшткаў касцёла і збудаванняў кляштару францысканцаў;
новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
рэканструкцыя існуючай забудовы, у тым ліку дысгарманічнай забудовы, з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння;
усталяванне асобных рэкламных канструкцый, акрамя аб’ектаў візуальна адраснай арыентацыі;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.
15. Рэкамендаваны работы па вынасу або нейтралізацыі дысгарманічнай забудовы на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама ўтрыманне руін у належным тэхнічным стане (санацыя самасеваў на руінах, правядзенне работ па ўмацаванні сцен, кансервацыя верхніх участкаў сцен накрыўкамі і працы па доўгачасовай гідрафабізацыі паверхняў сцен).
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
16. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
17. Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,29 га.
18. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 15 з каардынатамі 55.042637, 28.951773 да кропкі 16 з каардынатамі 55.042458, 28.95356; далей на поўдзень ад кропкі 16 да вул. Садовай да кропкі 17 з каардынатамі 55.04211, 28.953445; далей на ўсход уздоўж вул. Садовай да кропкі 2 з каардынатамі 55.04208, 28.953749, далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны да вул. Цэнтральнай да кропкі 1 з каардынатамі 55.041363, 28.9536; далей на ўсход уздоўж вул. Цэнтральнай і мяжы паўднёвага боку ахоўнай зоны да кропкі 5 з каардынатамі 55.041153, 28.954227; далей на поўнач уздоўж усходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 6 з каардынатамі 55.042058, 28.955077; далей на ўсход да кропкі 7 з каардынатамі 55.041943, 28.956123;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 7 да вул. Цэнтральнай да кропкі 8 з каардынатамі 55.041107, 28.955814, далей да кропкі 9 з каардынатамі 55.04068, 28.955587;
на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 9 да кропкі 10 з каардынатамі 55.040516, 28.952915;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач праз кропку 11 з каардынатамі 55.041325, 28.952623, кропку 12 з каардынатамі 55.041626, 28.952007, кропку 13 з каардынатамі 55.041901, 28.951809 і кропку 14 з каардынатамі 55.042198, 28.951756 да кропкі 15.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за адзін паверх (вышэй за 6 м да вільчака даху) без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў, каляровых рашэнняў фасадаў і архітэктурных прыёмаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне з боку вуліц непразрыстай агароджы, а таксама вышынёй больш за 1,2 м.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
20. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі з усходу і захаду ад ахоўнай зоны і складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,34 га.
22. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 2 з каардынатамі 55.04208, 28.953749 уздоўж паўночнага боку вул. Садовая да кропкі 17 з каардынатамі 55.04211, 28.953445;
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 17 уздоўж усходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 16 з каардынатамі 55.042458, 28.95356 і далей на паўночны захад да кропкі 18 з каардынатамі 55.043198, 28.953564;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на ўсход у створы з паўночнай мяжой ахоўнай зоны да кропкі 3 з каардынатамі 55.043056, 28.954576;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 3 уздоўж заходняй мяжы ахоўнай зоны да вул. Садовай да кропкі 2.
23. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 6 з каардынатамі 55.042058, 28.955077 уздоўж усходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 4 з каардынатамі 55.042931, 28.955326;
на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 4 у створы з паўночнай мяжой ахоўнай зоны да кропкі 19 з каардынатамі 55.042747, 28.956429;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 19 да кропкі 7 з каардынатамі 55.041943, 28.956123;
на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 7 уздоўж паўночнай мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 6.
24. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладкі інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, і без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
размяшчэнне асобных рэкламных канструкцый;
высечка старых дрэў (узрост болей 80 гадоў), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
25. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці для выяўлення захавання і даследвання магчымых археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
26. Зона аховы культурнага пласта супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 0,62 га.
27. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных і земляных работ без прыняцця мер па забяспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
28. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы ландшафту забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці