![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 сакавіка 2022 г. № 18
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл» у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл» у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл» у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл» у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Касцёл у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000478 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе рэлігійнай абшчыны «Рымска-каталіцкая парафія касцёла Святой Марыі ў в. Ліпск».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту і іх межы.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах існуючай агароджы касцёла.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) вызначана на падставе зоны бачнасці касцёла з мэтай захавання маштабу забудовы ў непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці і для забеспячэння спрыяльных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
12. Межы двух участкаў зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены ў адпаведнасці з дадаткам.
13. На тэрыторыі двух участкаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў і (або) надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7,0 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху (вышэй узроўню карніза будынка касцёла) без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
14. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена на тэрыторыі прыроднага ландшафту, які непасрэдна прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
15. Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
16. Межы зоны аховы ландшафту ўстаноўлены ў адпаведнасці з дадаткам.
17. На тэрыторыі двух участкаў зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.