![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2021 г. № 78
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былога сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх: сядзібны дом, паўночная брама, паўднёвая брама, рэшткі парку, бровар» у аграгарадку Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былога сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх: сядзібны дом, паўночная брама, паўднёвая брама, рэшткі парку, бровар» у аграгарадку Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Першы намеснік Міністра |
В.І.Грамада |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былога сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх: сядзібны дом, паўночная брама, паўднёвая брама, рэшткі парку, бровар» у аграгарадку Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былога сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх: сядзібны дом, паўночная брама, паўднёвая брама, рэшткі парку, бровар» у аграгарадку Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Фрагменты былога сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх: сядзібны дом, паўночная брама, паўднёвая брама, рэшткі парку, бровар, у аграгарадку Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000151 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2020 г. № 70 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» удакладнена месцазнаходжанне і назва гісторыка-культурнай каштоўнасці.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу Пескаўскага сельскага выканаўчага камітэта і адкрытага акцыянернага таварыства «Пескаўскае».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае мяжу былога сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх у аграгарадку Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці і тэрыторыю, якая прылягае да паўночнай брамы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 47,5 га.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з двух участкаў.
8. Першы ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае асноўную тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 47,14 га.
9. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая знаходзіцца на адлегласці 212 м ад паўночнага боку дарогі, якая злучае вул. Савецкая з вул. Міра, працягласцю 152 м і ідзе па мяжы прыватнай забудовы аграгарадка Пескі на поўнач да крайняй усходняй кропкі забудовы вёскі (праз кропку 4 згодна з дадаткам), далей перпендыкулярна вул. Міра, далей паралельна вул. Міра, на адлегласці 385 м і на ўсход да лініі берага возера Чорнае (праз кропкі 1–7 згодна з дадаткам);
на захадзе – умоўная лінія, якая знаходзіцца на адлегласці 76 м на захад ад вул. Міра, працягласцю 97 м, далей на ўсход па ўсходняму боку вул. Міра, на поўнач да гістарычнай мяжы зялёнага масіва сядзібы (згодна картам XIX – пачатак XX ст.) да месца існавання гістарычнай капліцы і газаразмеркавальнай станцыі (праз кропкі 13–17 згодна з дадаткам);
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ва ўсходнім напрамку на адлегласці 130 м, далей паралельна, працягласцю 580 м, потым ідзе ва ўсходнім напрамку на адлегласці 120 м, далей на поўнач 120 м і на ўсход да лініі берага возера Чорнае (праз кропкі 11–16 згодна з дадаткам);
на ўсходзе – лінія, якая супадае з берагавой лініяй возера Чорнае (праз кропкі 10 і 11 згодна з дадаткам).
10. Другі ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю, якая прылягае да паўночнай брамы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,36 га.
11. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца замкнёная ламаная лінія, якая ідзе на адлегласці 30 м ад цокаля паўночнай брамы (праз кропкі 18–21 згодна з дадаткам).
12. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
13. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання аўтэнтычнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона ўключае участкі, якія складаюць тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўленчай рэканструкцыі элементаў сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх (абавязкова на месцы іх ранейшага існавання) і малых архітэктурных форм, якія гістарычна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, на падставе навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай з Міністэрствам культуры;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
знішчэнне, дэмантаж, змяненне асноўных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў аб’ектаў, якія з’яўляюцца культурнымі каштоўнасцямі (маюць адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці) з мэтай забеспячэння захавання цэласнасці гістарычнай забудовы і гістарычнага асяроддзя;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці і якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выканання таксацыі насаджэнняў, без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і не ў адпаведнасці з гісторыка-архіўнымі і бібліяграфічнымі матэрыяламі;
высечка дрэў (у тым ліку санітарныя рубкі);
знішчэнне рэшткаў гістарычнай дарогі, якая вядзе да страчанай капліцы;
змяненне існуючай трасіроўкі вуліц, як элементаў гістарычна склаўшайся планіроўкі сядзібна-паркавага комплексу Пуслоўскіх;
пракладка інжынерных камунікацый, якая вядзе да пашкоджання ці вырубкі дрэў, незалежна ад іх узросту;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое вядзе да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
работы, якія вядуць да павелічэння аб’ёмна-прасторавага рашэння існуючых дысгарманічных будынкаў, а таксама прымяненне нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў (рэкамендавана забяспечыць паэтапны вынас дысгарманічных будынкаў);
рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якія не з’яўляюцца гісторыка-культурнымі і культурнымі каштоўнасцямі, без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў, гістарычнага модуля фасадаў, архітэктурных і каляровых прыёмаў (вышыня рэканструіраваных будынкаў і збудаванняў, якія не ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);
усталяванне з боку вуліц несветапразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 14,14 га.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
16. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 1,99 га.
Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы і ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 60 м ад «чырвонай» лініі вул. Савецкай працягласцю 160 м, далей на поўнач 55 м і ламаная лінія, якая праходзіць па заходняй мяжы ахоўнай зоны (праз кропкі 15, 16, 17, 28, 27 згодна з дадаткам);
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвым баку дарогі, якая злучае вул. Савецкую з вул. Міра (праз кропкі 15,14, 26 згодна з дадаткам).
17. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 12,05 га.
Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па «чырвонай» лініі паўднёвага боку вул. Гагарына (праз кропкі 33 і 34 згодна з дадаткам);
на захадзе – ламаная лінія, якая ідзе па мяжы прыватнай забудовы (праз кропкі 1, 29, 30, 31, 32,33 згодна з дадаткам);
на поўдні – лінія, якая ідзе праз кропкі 1 і 2 згодна з дадаткам;
на ўсходзе – заходняя мяжа ахоўнай зоны, далей на поўнач да безыменнага ручая, далей па паўднёваму берагу ручая, далей па мяжы прыватнай забудовы (праз кропкі 2, 3, 4, 5, 36, 35, 34 згодна з дадаткам).
18. На тэрыторыі ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху і без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў, архітэктурных і каляровых прыёмаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне рэкламных канструкцый;
будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;
высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей);
усталяванне з боку вуліц несветапразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
19. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 49,9 га.
Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.
20. Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 8,71 га.
Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па безыменнаму ручаю праз кропкі 36 і 2 згодна з дадаткам;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 36, 5 і 6 згодна з дадаткам;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 6 і 7 згодна з дадаткам;
на ўсходзе – лінія, якая супадае з берагавой лініяй возера Чорнае (праз кропкі 22 і 7 згодна з дадаткам).
21. Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 35,93 га.
Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвай мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 8–11 згодна з дадаткам;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 9–12 згодна з дадаткам;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвай часткай агароджы газаразмеркавальнай станцыі праз кропкі 12 і 23 згодна з дадаткам;
на ўсходзе – лінія, якая супадае з берагавой лініяй возера Чорнае (праз кропкі 23 і 8 згодна з дадаткам).
22. Плошча трэццяга ўчастка зоны аховы ландшафту складае 5,26 га.
Мяжой трэццяга ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвай мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 26 і 14 згодна з дадаткам;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы праз кропкі 25 і 26 згодна з дадаткам;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 25 і 24 згодна з дадаткам;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (праз кропкі 14 і 24 згодна з дадаткам).
23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змена характару ландшафта;
высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей), акрамя санітарных рубак;
пракладка транспартных камунікацый.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей