Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 мая 2021 г. № 30

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мазыра: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай з поўначы – набярэжная р. Прыпяць, з захаду – пл. Леніна У.І. і вул. Ленінская, з поўдня – ровам і зав. Фрунзе, з усходу – вул. Калініна»

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мазыра: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай з поўначы – набярэжная р. Прыпяць, з захаду – пл. Леніна У.І. і вул. Ленінская, з поўдня – ровам і зав. Фрунзе, з усходу – вул. Калініна» (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.05.2021 № 30

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мазыра: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай з поўначы – набярэжная р. Прыпяць, з захаду – пл. Леніна У.І. і вул. Ленінская, з поўдня – ровам і зав. Фрунзе, з усходу – вул. Калініна»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Мазыра: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай з поўначы – набярэжная р. Прыпяць, з захаду – пл. Леніна У.І. і вул. Ленінская, з поўдня – ровам і зав. Фрунзе, з усходу – вул. Калініна» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Гістарычны цэнтр г. Мазыра: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай з поўначы – набярэжная р. Прыпяць, з захаду – пл. Леніна У.І. і вул. Ленінская, з поўдня – ровам і зав. Фрунзе, з усходу – вул. Калініна» (далей – гістарычны цэнтр) з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «2», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 312Е000505, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Месцазнаходжанне, назва і склад гісторыка-культурнай каштоўнасці удакладнены ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. № 26 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад гістарычнага цэнтра г. Мазыра:

будынкі без катэгорыі: вул. Гара Камунараў, 3 (інв. № 330/С-739); вул. Гара Камунараў, 8 (інв. № 330/С-743); вул. Камсамольская, 13 (інв. № 330/С-12929); вул. Камсамольская, 15 (інв. № 330/С-1719); вул. Камсамольская, 17 (інв. № 330/С-1721 і інв. № 330/С-1229); вул. Ленінская, 5 (інв. № 330/С-12025); пл. Леніна У.І., 9 (інв. № 330/С-1838); пл. Леніна У.І., 12 (інв. № 330/С-1841);

«Гарадзішча старажытнага Мазыра», урочышча Гара Камунараў паміж вул. Савецкай, пл. Леніна У.І. і вул. Дзяржынскага, катэгорыя «3», шыфр 313В000506;

«Комплекс былога кляштара бернардзінцаў: касцёл, жылы корпус», вул. Камсамольская, 20 (інв. № 330/С-23756), катэгорыя «2», шыфр 312Г000511;

«Будынак былой мужчынскай гімназіі», пл. Леніна У.І., 15В (інв. № 330/С-7231), катэгорыя «3», шыфр 313Г000512;

«Будынак драматычнага тэатра», вул. Ленінская, 23 (інв. № 330/С-1742), катэгорыя «3», шыфр 313Г000513;

«Будынак», вул. Ленінская, 28 (інв. № 330/С-1747), катэгорыя «3», шыфр 313Г000844.

4. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».

5. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

7. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

8. Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Пералік аб’ектаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць, дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў адпаведнасці з апісаннем Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 40,29 га.

Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), як зона найлепшага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці, супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі набярэжнай ракі Прыпяць ад кропкі 1 з каардынатамі 52.050389, 29.267888 да кропкі 2 з каардынатамі 52.048049, 29.274832;

на паўднёвым усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 2 уздоўж пешаходнай паркавай дарожкі да няцотнага боку вул. Савецкай да кропкі 3 з каардынатамі 52.046789, 29.273377; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж забудовы няцотнага боку пл. Максіма Горкага і вул. Калініна праз кропку 4 з каардынатамі 52.044235, 29.271614 да кропкі 5 з каардынатамі 52.043207, 29.271767;

на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 5 уздоўж паўднёвай мяжы зямельных участкаў цотнага боку зав. Фрунзе да кропкі 6 з каардынатамі 52.043149, 29.269419; далей уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку зав. Фрунзе да кропкі 7 з каардынатамі 52.043589, 29.268085; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку зав. Фрунзе да кропкі 8 з каардынатамі 52.042972, 29.266985; далей на паўночны захад па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Фрунзе, 35 да кропкі 9 з каардынатамі 52.043350, 29.266508; далей на паўднёвы захад уздоўж зямельных участкаў няцотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 10 з каардынатамі 52.042972, 29.265609;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 10 да кропкі 11 з каардынатамі 52.043106, 29.265194; далей па восі праезду па рове, якая ідзе да кропкі 12 з каардынатамі 52.045676, 29.265343; далей на паўднёвы захад па лініі, якая ідзе ўздоўж падэшвы адхону праз кропку 13 з каардынатамі 52.044919, 29.261186, кропку 14 з каардынатамі 52.044645, 29.259569, кропку 15 з каардынатамі 52.044741, 29.258400 да кропкі 16 з каардынатамі 52.044531, 29.258021; далей на паўночны захад па лініі, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняга фасада будынка кінатэатра «Мір» ад кропкі 16 да кропкі 17 з каардынатамі 52.045301, 29.256903; далей па лініі, якая ідзе ў паўночна-заходнім напрамку да кропкі 18 з каардынатамі 52.045371, 29.256551;

на паўночым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 18 уздоўж забудовы цотнага боку вул. Ленінскай да кропкі 19 з каардынатамі 52.045550, 29.259704; далей уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Ленінскай, 28 да кропкі 20 з каардынатамі 52.045779, 29.259696; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Ленінскай, 28 да кропкі 21 з каардынатамі 52.045804, 29.260109; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Ленінскай, 28 да кропкі 22 з каардынатамі 52.045586, 29.260229; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж забудовы цотнага боку вул. Ленінскай ад кропкі 22 праз кропку 23 з каардынатамі 52.046912, 29.265225 да кропкі 24 з каардынатамі 52.048756, 29.266904; далей на паўночны захад па лініі, якая ідзе праз плошчу Леніна У.І. да няцотнага боку вул. Савецкай да кропкі 25 з каардынатамі 52.049469, 29.266477; далей на паўночны ўсход у напрамку набярэжнай р. Прыпяць па лініі, якая ідзе ўздоўж забудовы няцотнага боку пл. Леніна У.І. да кропкі 1.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

пагаршэнне тэхнічнага стану, навукова не абгрунтаванае змяненне гісторыка-культурных каштоўнасцей і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць (згодна з дадаткам 2), акрамя аднаўлення першапачатковага аблічча будынкаў;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў па вул. Ленінскай вышэй за 15 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў па ўсёй тэрыторыі ахоўнай зоны, за выключэннем вул. Ленінскай вышэй за 10 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху, за выключэннем аднаўлення гістарычных дамінант;

ажыццяўленне дзейнасці, якая парушае захаваўшуюся (існуючую) планіровачную структуру гістарычнага цэнтра горада: трасіроўку вул. Савецкай, вул. Дзяржынскага, вул. Камсамольскай, вул. Ленінскай, вул. Калініна, вул. Фрунзе, зав Фрунзе, пл. Леніна;

размяшчэнне новых прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў з мэтай захавання гістарычнага маштабу забудовы і сілуэта гістарычнага цэнтра ў архітэктурна-горадабудаўнічым асяроддзі, а таксама з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы мае тры рэжымы ўтрымання.

13. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі сядзібнай забудовы ў непасрэднай блізкасці ад гістарычнага цэнтра.

Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складаецца з двух участкаў.

14. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўстаноўлены на тэрыторыі сядзібнай забудовы з паўднёва-заходняга боку гістарычнага цэнтра.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,74 га.

15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 33 з каардынатамі 52.044617, 29.258428 па паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Даватара, 46 да кропкі 34 з каардынатамі 52.044279, 29.259008; далей па краі праезнай часткі няцотнага боку вул. Даватара да кропкі 26 з каардынатамі 52.043760, 29.260067;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж адхону праз кропку 27 з каардынатамі 52.043258, 29.260743 да кропкі 28 з каардынатамі 52.042607, 29.260711; далей па лініі, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Даватара, 24 да кропкі 29 з каардынатамі 52.042756, 29.260440;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 29 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Даватара, 24 да кропкі 30 з каардынатамі 52.042904, 29.259963; далей уздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Даватара да кропкі 31 з каардынатамі 52.043520, 29.258565; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Даватара да кропкі 32 з каардынатамі 52.044379, 29.258276;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Даватара, 46 да кропкі 33.

16. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання прылягае да паўднёвай мяжы гістарычнага цэнтра.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 11,09 га.

17. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 37 з каардынатамі 52.043123, 29.265137 уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 11 з каардынатамі 52.043106, 29.265194; далей па лініі, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 10 з каардынатамі 52.042972, 29.265609; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 9 з каардынатамі 52.043350, 29.266508; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Фрунзе, 35 і зав. Фрунзе, 4 да кропкі 8 з каардынатамі 52.042972, 29.266985; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку зав. Фрунзе да кропкі 7 з каардынатамі 52.043589, 29.268085; далей уздоўж паўночна-ўсходняй, паўночнай мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Фрунзе праз кропку 6 з каардынатамі 52.043149, 29.269419 да кропкі 5 з каардынатамі 52.043207, 29.271767;

на паўночным усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку вул. Калініна, уздоўж паўднёва-заходняй, заходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку зав. Калініна да кропкі 38 з каардынатамі 52.041449, 29.271815;

на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 38 уздоўж паўднёвай мяжы зямельных участкаў цотнага боку зав. Калініна праз кропку 39 з каардынатамі 52.041400, 29.271354 да кропкі 40 з каардынатамі 52.041489, 29.270994; далей на паўночны захад па лініі, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельных участкаў няцотнага і цотнага бакоў вул. Калініна да кропкі 41 з каардынатамі 52.042781, 29.270198; далей уздоўж паўднёвай, паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку зав. Фрунзе праз кропку 42 з каардынатамі 52.042686, 29.268028 да кропкі 43 з каардынатамі 52.042573, 29.267533; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Фрунзе, 6 да кропкі 44 з каардынатамі 52.042579, 29.267302; далей уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 45 з каардынатамі 52.042235, 29.264824; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй, паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Фрунзе, 45 праз кропку 46 з каардынатамі 52.042032, 29.265183 да кропкі 47 з каардынатамі 52.041870, 29.264582; далей уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных ўчасткаў па вул. Фрунзе, 45, 47да кропкі 48 з каардынатамі 52.042374, 29.263760; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 49 з каардынатамі 52.041795, 29.262324;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 49 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Фрунзе, 52 да кропкі 50 з каардынатамі 52.042364, 29.261632; далей па лініі, якая ідзе да кропкі 51 з каардынатамі 52.043215, 29.261312; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 52 з каардынатамі 52.043287, 29.261770; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку зав. Спартыўнага да кропкі 53 з каардынатамі 52.043637, 29.261151; далей уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Спартыўнаму, 15 да кропкі 54 з каардынатамі 52.043954, 29.261151;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 54 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку зав. Спартыўнага да кропкі 55 з каардынатамі 52.044587, 29.262537; далей уздоўж адхону праз кропку 35 з каардынатамі 52.044649, 29.264982 да кропкі 36 з каардынатамі 52.043477, 29.264915; далей уздоўж капітальнай агароджы стадыёна «Спартак» да кропкі 37.

18. На тэрыторыі двух участкаў зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

змена трасіроўкі вул. Фрунзе, вул. Калініна;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

19. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыях, якія прылягаюць да пл. Леніна У.І., да пл. Максіма Горкага, а таксама на тэрыторыях высокіх адзнак зямлі, візуальна злучаных з гістарычным цэнтрам.

Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складаецца з пяці ўчасткаў.

20. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлены на тэрыторыі, якая прылягае да пл. Леніна У.І.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 3,52 га.

21. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі набярэжнай р. Прыпяць ад кропкі 56 з каардынатамі 52.050856, 29.266441 да кропкі 1 з каардынатамі 52.050389, 29.267888;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж забудовы няцотнага боку пл. Леніна У.І. да кропкі 25 з каардынатамі 52.049469, 29.266477; далей па лініі, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 24 з каардынатамі 52.048756, 29.266904; далей уздоўж забудовы няцотнага боку вул. Ленінскай да кропкі 23 з каардынатамі 52.046912, 29.265225;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па восі вул. Кірава ад кропкі 23 да кропкі 75 з каардынатамі 52.047408, 29.264852; далей уздоўж падэшвы адхону праз кропку 76 з каардынатамі 52.047504, 29.265362; кропку 77 з каардынатамі 52.047812, 29.265788, кропку 78 з каардынатамі 52.048323, 29.266075; кропку 79 з каардынатамі 52.048597, 29.265987 да кропкі 80 з каардынатамі 52.049182, 29.265230;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 80 уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Пушкіна да кропкі 81 з каардынатамі 52.048824, 29.264712; далей уздоўж падэшвы адхону да кропкі 82 з каардынатамі 52.049230, 29.264376; далей па лініі, якая ідзе ў паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 56.

22. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлены на тэрыторыі высокіх адзнак зямлі паміж пл. Леніна У.І. і вул. Кірава.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,6 га.

23. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 84 з каардынатамі 52.048817, 29.265300 уздоўж беражка адхону праз кропку 85 з каардынатамі 52.048662, 29.265638 да кропкі 86 з каардынатамі 52.048281, 29.265748;

на паўднёвым усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 86 уздоўж беражка адхону праз кропку 87 з каардынатамі 52.047564, 29.265472 да кропкі 88 з каардынатамі 52.047567, 29.264973;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 88 уздоўж забудовы цотнага боку вул. Кірава да кропкі 83 з каардынатамі 52.048678, 29.264664;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў паўночна-ўсходнім напрамку ад кропкі 83 да кропкі 84.

24. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлены на тэрыторыі высокіх адзнак зямлі з поўначы ад вул. Ленінскай.

Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,2 га.

25. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 97 з каардынатамі 52.047218, 29.261924 уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Будаўнікоў праз кропку 98 з каардынатамі 52.047056, 29.262042 да кропкі 90 з каардынатамі 52.047367, 29.263208; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Будаўнікоў, 10А да кропкі 91 з каардынатамі 52.047182, 29.263354;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 91 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Будаўнікоў да кропкі 92 з каардынатамі 52.046595, 29.261824; далей уздоўж адхону да кропкі 93 з каардынатамі 52.046212, 29.260175;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 93 уздоўж беражка адхону да кропкі 94 з каардынатамі 52.046391, 29.258867;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 94 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Будаўнікоў праз кропку 95 з каардынатамі 52.046819, 29.260969, кропку 96 з каардынатамі 52.047000, 29.260862 да кропкі 97.

26. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлены на тэрыторыі, якая прылягае да пл. Максіма Горкага.

Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 4,8 га.

27. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі набярэжнай р. Прыпяць ад кропкі 2 з каардынатамі 52.048049, 29.274832 да кропкі 99 з каардынатамі 52.047608, 29.275960; далей па лініі, якая ідзе ў паўднёва-заходнім напрамку да кропкі 100 з каардынатамі 52.046379, 29.275306; далей уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Савецкай да кропкі 101 з каардынатамі 52.045495, 29.277267;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 101 у паўднёва-заходнім напрамку ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Савецкай, 180 да кропкі 102 з каардынатамі 52.045010, 29.276701; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж падэшвы адхону праз кропку 103 з каардынатамі 52.045457, 29.275886, кропку 104 з каардынатамі 52.045604, 29.275707 да кропкі 105 з каардынатамі 52.046034, 29.274535; далей па лініі, якая ідзе ў паўднёва-заходнім напрамку да кропкі 106 з каардынатамі 52.045535, 29.273613; далей уздоўж праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 107 з каардынатамі 52.044732, 29.273092;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў паўночна-заходнім напрамку ад кропкі 107 да кропкі 108 з каардынатамі 52.044964, 29.272060;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 108 уздоўж праезнай часткі няцотнага боку пл. Максіма Горкага да кропкі 3 з каардынатамі 52.046789, 29.273377; далей уздоўж пешаходнай паркавай дарожкі да кропкі 2.

28. Пяты ўчастак зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлены з паўднёва-ўсходняга боку гістарычнага цэнтра, на тэрыторыі цотнага боку вул. Інтэрнацыянальнай.

Плошча пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,61 га.

29. Мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 114 з каардынатамі 52.044135, 29.273193 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Інтэрнацыянальнай, 2 да кропкі 109 з каардынатамі 52.043960, 29.273912;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 109 уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 110 з каардынатамі 52.041257, 29.274095;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 110 уздоўж паўднёвай, паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 111 з каардынатамі 52.041436, 29.273267;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 111 уздоўж паўднёва-заходняй, заходняй, паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Інтэрнацыянальнай праз кропку 112 з каардынатамі 52.042381, 29.272970, кропку 113 з каардынатамі 52.043785, 29.272993 да кропкі 114.

30. На тэрыторыі ўсіх участкаў зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 12 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць (згодна з дадаткам 2), акрамя аднаўлення першапачатковага аблічча будынкаў.

31. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй межах гістарычнага цэнтра.

Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складаецца з двух участкаў.

32. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ўстаноўлены на тэрыторыі цотнага боку вул. Ленінскай.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 6,37 га.

33. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 75 з каардынатамі 52.047408, 29.264852 па восі вул. Кірава да кропкі 23 з каардынатамі 52.046912, 29.265225;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 23 уздоўж забудовы цотнага боку вул. Ленінскай да кропкі 22 з каардынатамі 52.045586, 29.260229; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй, паўночна-заходняй, заходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Ленінскай, 28 праз кропку 21 з каардынатамі 52.045804, 29.260109, кропку 20 з каардынатамі 52.045779, 29.259696 да кропкі 19 з каардынатамі 52.045550, 29.259704; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж забудовы цотнага боку вул. Ленінскай да кропкі 18 з каардынатамі 52.045371, 29.256551; далей па лініі, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку да кропкі 17 з каардынатамі 52.045301, 29.256903; далей паралельна паўночна-ўсходняга фасада будынка кінатэатра «Мір» да кропкі 16 з каардынатамі 52.044531, 29.258021; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку вул. 17 Верасня да кропкі 57 з каардынатамі 52.043606, 29.257742;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 57 у створы з падпорнай сцяной уздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка кінатэатра «Мір» і па падпорнай сцяне да кропкі 58 з каардынатамі 52.044637, 29.255875; далей на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Ленінскай да кропкі 59 з каардынатамі 52.044243, 29.254895; далей па восі мясцовага праезду да кропкі 60 з каардынатамі 52.044620, 29.254514;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 60 уздоўж падпорнай сценкі да кропкі 62 з каардынатамі 52.045217, 29.255033; далей уздоўж няцотнага боку праезнай часткі вул. Ленінскай да кропкі 63 з каардынатамі 52.045316, 29.254558; далей па лініі, якая ідзе ў паўночным напрамку да кропкі 64 з каардынатамі 52.045371, 29.254569; далей уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Ленінскай да кропкі 65 з каардынатамі 52.045227, 29.255781; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж адхону да кропкі 66 з каардынатамі 52.046003, 29.256065; далей уздоўж паўночна-заходняй, паўночнай, паўночна-ўсходняй, паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку па вул. Ленінскай праз кропку 67 з каардынатамі 52.046234, 29.256850, кропку 68 з каардынатамі 52.046157, 29.257677, кропку 69 з каардынатамі 52.045924, 29.259687, кропку 70 з каардынатамі 52.046669, 29.263035 да кропкі 71 з каардынатамі 52.046857, 29.263622; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 7 да кропкі 72 з каардынатамі 52.047144, 29.263401; далей уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы могілак ХІХ ст. да кропкі 73 з каардынатамі 52.047358, 29.263944; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 7 да кропкі 74 з каардынатамі 52.047253, 29.264042; далей па лініі, якая ідзе ў паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 75.

34. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ўстаноўлены на тэрыторыі няцотнага боку вул. Калініна, зав. Калініна.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 2,1 га.

35. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку ад кропкі 108 з каардынатамі 52.044964, 29.272060 да кропкі 107 з каардынатамі 52.044732, 29.273092;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 107 уздоўж падэшвы адхону праз кропку 115 з каардынатамі 52.044458, 29.272915; кропку 116 з каардынатамі 52.044198, 29.272494 да кропкі 117 з каардынатамі 52.043954, 29.272440; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку вул. Калініна да кропкі 118 з каардынатамі 52.043552, 29.272609; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж усходняй, паўднёва-ўсходняй, паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку зав. Калініна праз кропку 119 з каардынатамі 52.042515, 29.272557, кропку 120 з каардынатамі 52.042280, 29.272443, кропку 121 з каардынатамі 52.041600, 29.272566 да кропкі 122 з каардынатамі 52.52.041425, 29.272498; далей уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага участка па зав. Калініна, 11 да кропкі 38 з каардынатамі 52.041449, 29.271815;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 38 па заходняй, паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку зав. Калініна да кропкі 5 з каардынатамі 52.043207, 29.271767; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж забудовы няцотнага боку вул. Калініна да кропкі 4 з каардынатамі 52.044235, 29.271614;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 4 уздоўж забудовы няцотнага боку вул. Калініна да кропкі 108.

36. На тэрыторыі двух участкаў зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць (згодна з дадаткам 2), акрамя аднаўлення першапачатковага аблічча будынкаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

37. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена на тэрыторыі ўздоўж р. Прыпяць і на азелянёных схілах яраў з мэтай захавання прыродных унікальных элементаў ландшафту, характэрных для цэнтральнай часткі горада Мазыра.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол гістарычнага цэнтра і складаецца з чатырох участкаў.

38. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены паміж паўночна-ўсходняй мяжой гістарычнага цэнтра і р. Прыпяць.

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 2,85 га.

39. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па правым беразе р. Прыпяць ад кропкі 123 з каардынатамі 52.051113, 29.266715 да кропкі 124 з каардынатамі 52.048185, 29.276223;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 124 у створы з паўднёва-ўсходняй мяжой лініі берага да кропкі 99 з каардынатамі 52.047608, 29.275960;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 99 па восі набярэжнай р. Прыпяць праз кропкі 1 і 2 да кропкі 56 з каардынатамі 52.050856, 29.266441;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 56 да правага берага р. Прыпяць да кропкі 123.

40. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на схіле яра з цотнага боку вул. Ленінскай паміж участкамі зоны рэгулявання забудовы другога і трэцяга рэжымаў утрымання.

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 3,65 га.

41. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 80 з каардынатамі 52.049182, 29.265230 уздоўж падэшвы адхону праз кропку 79 з каардынатамі 52.048597, 29.265987 да кропкі 78 з каардынатамі 52.048323, 29.266075;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень і паўднёвы захад ад кропкі 78 уздоўж падэшвы адхону праз кропку 77 з каардынатамі 52.047812, 29.265788, праз кропку 76 з каардынатамі 52.047504, 29.265362 да кропкі 74 з каардынатамі 52.047253, 29.264042; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 7 да кропкі 73 з каардынатамі 52.047358, 29.263944; далей уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы могілак ХІХ ст. да кропкі 72 з каардынатамі 52.047144, 29.263401; далей ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 7 да кропкі 71 з каардынатамі 52.046857, 29.263622; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку па вул. Ленінскай праз кропку 70 з каардынатамі 52.046669, 29.263035 да кропкі 69 з каардынатамі 52.045924, 29.259687;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 69 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага участка па вул. Ленінскай, 34 да кропкі 68 з каардынатамі 52.046157, 29.257677; далей уздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў цотнага боку па вул. Ленінскай да кропкі 67 з каардынатамі 52.046234, 29.256850; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку па вул. Ленінскай праз кропку 66 з каардынатамі 52.046003, 29.256065 да кропкі 65 з каардынатамі 52.045227, 29.255781; далей уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Ленінскай да кропкі 64 з каардынатамі 52.045371, 29.254569; далей па лініі, якая ідзе ў паўднёвым напрамку да кропкі 63 з каардынатамі 52.045316, 29.254558; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Ленінскай да кропкі 62 з каардынатамі 52.045217, 29.255033; далей уздоўж падпорнай сценкі да кропкі 61 з каардынатамі 52.045026, 29.254770; далей уздоўж мясцовага праезда да кропкі 125 з каардынатамі 52.045270, 29.254141;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 125 уздоўж беражка адхону праз кропку 126 з каардынатамі 52.045502, 29.254429 да кропкі 127 з каардынатамі 52.045525, 29.255285; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй, усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пушкіна, 47 да кропкі 128 з каардынатамі 52.045999, 29.255711; далей уздоўж беражка адхону да кропкі 129 з каардынатамі 52.046634, 29.258082; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж беражка адхону праз кропкі 93 з каардынатамі 52.046212, 29.260175 да кропкі 92 з каардынатамі 52.046595, 29.261824; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Будаўнікоў да кропкі 91 з каардынатамі 52.047182, 29.263354; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Будаўнікоў, 10А да кропкі 90 з каардынатамі 52.047367, 29.263208; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы могілак ХІХ ст. да кропкі 130 з каардынатамі 52.047822, 29.264523; далей на поўнач уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 9 да кропкі 131 з каардынатамі 52.047876, 29.264541; далей на ўсход уздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Кірава да кропкі 89 з каардынатамі 52.047994, 29.264806 і па лініі, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Кірава да кропкі 88 з каардынатамі 52.047567, 29.264973; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж беражка адхону праз кропку 87 з каардынатамі 52.047564, 29.265472, кропку 86 з каардынатамі 52.048281, 29.265748, кропку 85 з каардынатамі 52.048662, 29.265638 да кропкі 84 з каардынатамі 52.048817, 29.265300; далей па лініі, якая ідзе ў паўднёва-заходнім напрамку да кропкі 83 з каардынатамі 52.048678, 29.264664; далей па лініі, якая ідзе ў паўночным напрамку да кропкі 81 з каардынатамі 52.048824, 29.264712; далей уздоўж вул. Пушкіна да кропкі 80.

42. Трэці ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на схіле яра паміж мяжой гістарычнага цэнтра, першым і другім участкамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

Плошча трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту складае 5,97 га.

43. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 12 з каардынатамі 52.045676, 29.265343 па восі праезду па рове да кропкі 11 з каардынатамі 52.043106, 29.265194; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 37 з каардынатамі 52.043123, 29.265137;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 37 уздоўж капітальнай агароджы стадыёна «Спартак» да кропкі 36 з каардынатамі 52.043477, 29.264915; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж адхону праз кропку 35 з каардынатамі 52.044649, 29.264982 да кропкі 55 з каардынатамі 52.044587, 29.262537; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку зав. Спартыўнага да кропкі 54 з каардынатамі 52.043954, 29.261151; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Спартыўнаму, 15 да кропкі 53 з каардынатамі 52.043637, 29.261151; далей уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку зав. Спартыўнага праз кропку 52 з каардынатамі 52.043287, 29.261770 да кропкі 51 з каардынатамі 52.043215, 29.261312; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 50 з каардынатамі 52.042364, 29.261632; далей па лініі, якая ідзе ў паўночна-заходнім напрамку да кропкі 28 з каардынатамі 52.042607, 29.260711; далей уздоўж адхону праз кропку 27 з каардынатамі 52.043258, 29.260743, да кропкі 26 з каардынатамі 52.043760, 29.260067; далей па лініі, якая ідзе па краі праезнай часткі няцотнага боку вул. Даватара да кропкі 34 з каардынатамі 52.044279, 29.259008; далей па лініі, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Даватара, 46 да кропкі 33 з каардынатамі 52.044617, 29.258428; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Даватара, 46 да кропкі 32 з каардынатамі 52.044379, 29.258276; далей уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Даватара да кропкі 31 з каардынатамі 52.043520, 29.258565; далей па лініі, якая ідзе ў заходнім напрамку да кропкі 57 з каардынатамі 52.043606, 29.257742;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 57 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку вул. 17 Верасня да кропкі 16 з каардынатамі 52.044531, 29.258021; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж падэшвы адхону праз кропку 15 з каардынатамі 52.044741, 29.258400, кропку 14 з каардынатамі 52.044645, 29.259569, кропку 13 з каардынатамі 52.044919, 29.261186 да кропкі 12.

44. Чацвёрты ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на схіле яра з усходняга боку гістарычнага цэнтра, паміж участкамі зоны рэгулявання забудовы другога і трэцяга рэжымаў утрымання.

Плошча чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 4,94 га.

45. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы-ўсход ад кропкі 105 з каардынатамі 52.046034, 29.274535 уздоўж падэшвы адхону праз кропку 104 з каардынатамі 52.045604, 29.275707, кропку 103 з каардынатамі 52.045457, 29.275886 да кропкі 102 з каардынатамі 52.045010, 29.276701;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 102 у паўднёва-заходнім напрамку ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Савецкай, 180 да кропкі 132 з каардынатамі 52.044580, 29.276141; далей уздоўж беражка адхону да кропкі 133 з каардынатамі 52.044858, 29.275692; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Інтэрнацыянальнай, 1А да кропкі 134 з каардынатамі 52.044421, 29.275094; далей па лініі ў створы з гэтым зямельным участкам да кропкі 135 з каардынатамі 52.043866, 29.274534; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Інтэрнацыянальнай, 2 да кропкі 114 з каардынатамі 52.044135, 29.273193; далей уздоўж паўночна-заходняй, заходняй, паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў цотнага боку вул. Інтэрнацыянальнай праз кропку 113 з каардынатамі 52.043785, 29.272993, кропку 112 з каардынатамі 52.042381, 29.272970 да кропкі 111 з каардынатамі 52.041436, 29.273267; далей на паўднёвы захад да кропкі 122 з каардынатамі 52.041425, 29.272498;

на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 122 уздоўж паўднёва-ўсходняй, паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй, усходняй мяжы зямельных участкаў няцотнага боку зав. Калініна праз кропку 121 з каардынатамі 52.041600, 29.272566, кропку 120 з каардынатамі 52.042280, 29.272443, кропку 119 з каардынатамі 52.042515, 29.272557, кропку 118 з каардынатамі 52.043552, 29.272609 да кропкі 117 з каардынатамі 52.043954, 29.272440; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж падэшвы адхону праз кропку 116 з каардынатамі 52.044198, 29.272494, кропку 115 з каардынатамі 52.044458, 29.272915 да кропкі 107 з каардынатамі 52.044732, 29.273092; далей ўздоўж праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 106 з каардынатамі 52.045535, 29.273613; далей па лініі, якая ідзе ў паўночна-ўсходнім напрамку да кропкі 105.

46. На тэрыторыі першага, трэцяга, чацвёртага ўчасткаў зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

павелічэнне будаўнічага аб’ёма існуючых пабудоў.

47. На тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці вакол могілак ХІХ ст. без выканання патрабаванняў Міністэрства аховы здароўя аб рэжыме санітарна-ахоўнай зоны;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

павелічэнне будаўнічага аб’ёма існуючых пабудоў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

48. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта) устаноўлена ў межах помніка археалогіі – Гарадзішча старажытнага Мазыра і на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да яго: урочышча Гара камунараў, паміж вул. Савецкай, пл. Леніна У.І., вул. Камсамольскай.

Для ўдакладнення межаў старажытнага гарадзішча патрабуюцца дадатковыя археалагічныя даследаванні.

49. Плошча зоны аховы культурнага пласта складае 3,82 га.

50. Мяжой зоны аховы культурнага пласта з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход уздоўж падэшвы адхону ад кропкі 141 з каардынатамі 52.048753, 29.268046 праз кропку 136 з каардынатамі 52.048436, 29.268212 да кропкі 137 з каардынатамі 52.046560, 29.271393;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 137 уздоўж падпорнай сцяны і ўздоўж падэшвы адхону да кропкі 138 з каардынатамі 52.046148, 29.270768;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 138 уздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Камсамольскай праз кропку 139 з каардынатамі 52.046562, 29.269433 да кропкі 140 з каардынатамі 52.047181, 29.267816;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 140 уздоўж падэшвы адхону да кропкі 141.

51. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр
г. Мазыра: будынкі і збудаванні, планіровачная
структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі,
абмежаванай з поўначы – набярэжная р. Прыпяць,
з захаду – пл. Леніна У.І. і вул. Ленінская, з поўдня –
ровам і зав. Фрунзе, з усходу – вул. Калініна»

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр
г. Мазыра: будынкі і збудаванні, планіровачная
структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі,
абмежаванай з поўначы – набярэжная р. Прыпяць,
з захаду – пл. Леніна У.І. і вул. Ленінская, з поўдня –
ровам і зав. Фрунзе, з усходу – вул. Калініна»

Пералік аб’ектаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць


п/п

Назва аб’екта

Датаванне аб’ектаў

Месцазнаходжанне аб’ектаў

1

Будынак

ХІХ – першая пал. ХХ ст.

вул. Гара Камунараў, 1;

2

Будынкі

вул. Дзяржынскага, 7, 9;

3

Будынак

пл. Леніна, 10;

4

Будынкі

ХІХ, сяр. ХХ ст.

вул. Ленінская, 7, 16, 19, 38, 42, 44;

5

Будынкі

першая пал. ХХ ст.

вул. Камсамольская, 8, 19;

6

Будынак

вул. Фрунзе, 2.

7

Комплекс будынкаў

ХІХ – першая пал. ХХ ст.

вул. Савецкая, 180

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.