![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 мая 2021 г. № 27
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст У.В.Кавалёнка» ў г. Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст У.В.Кавалёнка» ў г. Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст У.В.Кавалёнка» ў г. Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст У.В.Кавалёнка» ў г. Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Бюст У.В.Кавалёнка» ў г. Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Ж000217 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2021 г. № 21 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» удакладнена назва гісторыка-культурнай каштоўнасці.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Крупскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст У.В.Кавалёнка» ў г. Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,05 га.
9. Знешняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга краю пляцоўкі, на якой устаноўлены бюст У.В.Кавалёнка, ад праезнай часткі вул. Савецкай да паўднёва-ўсходняга краю пляцоўкі ад кропкі 1 да кропкі 2; далей – уздоўж паўднёва-ўсходняга краю пляцоўкі ад кропкі 2 да кропкі 3;
на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга краю пляцоўкі, на якой устаноўлены бюст У.В.Кавалёнка, да праезнай часткі вул. Савецкай ад кропкі 3 да кропкі 4; далей – уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай ад кропкі 4 да кропкі 1.
10. Геаграфічныя каардынаты ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (п.ш./у.д.):
кропка 1 – 54.319139°/29.142069°; кропка 2 – 54.319061°/29.142407°; кропка 3 – 54.318921°/29.142316°; кропка 4 – 54.318997°/ 29.142005°.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
правядзенне работ па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэнні;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,22 га.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі на адлегласць 18 м ад кропкі 5 да кропкі 6; далей – паралельна паўночна-ўсходняму краю пляцоўкі, на якой устаноўлены бюст У.В.Кавалёнка, да перасячэння з пешаходнай дарожкай парку ад кропкі 6 да кропкі 7;
на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі парку на адлегласць 45 м ад кропкі 7 да кропкі 8; далей – паралельна паўднёва-заходняму краю пляцоўкі, на якой устаноўлены бюст У.В.Кавалёнка, да перасячэння з пешаходнай дарожкай ад кропкі 8 да кропкі 9;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі да мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 9 да кропкі 10; далей – уздоўж мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 10 да кропкі 1.
14. Геаграфічныя каардынаты зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (п.ш./у.д.):
кропка 5 – 54.319111°/29.142225°; кропка 6 – 54.319274°/29.142351°; кропка 7 – 54.319048°/29.143164°; кропка 8 – 54.318663°/29.142863°; кропка 9 – 54.318870°/29.142123°; кропка 10 – 54.318946°/29.142176°.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).