Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 30.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 чэрвеня 2021 г. № 42

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, аднапавярховы дом з мансардай, флігель-кухня, жылы будынак, руіны капліцы, гаспадарчая пабудова, склеп» у аграгарадку Волма Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, аднапавярховы дом з мансардай, флігель-кухня, жылы будынак, руіны капліцы, гаспадарчая пабудова, склеп» у аграгарадку Волма Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2008 г. № 4 «Об утверждении проектов зон охраны историко-культурных ценностей».

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
02.06.2021 № 42

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, аднапавярховы дом з мансардай, флігель-кухня, жылы будынак, руіны капліцы, гаспадарчая пабудова, склеп» у аграгарадку Волма Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, аднапавярховы дом з мансардай, флігель-кухня, жылы будынак, руіны капліцы, гаспадарчая пабудова, склеп» у аграгарадку Волма Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, аднапавярховы дом з мансардай, флігель-кухня, жылы будынак, руіны капліцы, гаспадарчая пабудова, склеп» у аграгарадку Волма Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000135 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ўдакладнена ў адпаведнасці з падпунктам 2.4 пункта 2 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2021 г. № 24 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вызначана зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўсіх яе элементаў, іх захавання з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

8. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены непасрэдна на тэрыторыі былой сядзібы, дзе размешчаны яе асобныя будынкі (сядзібны дом, аднапавярховы дом з мансардай, флігель-кухня, жылы будынак, гаспадарчая пабудова, склеп), а таксама на тэрыторыі партэра і прылеглай да яе тэрыторыі найлепшага ўспрымання будынкаў.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 2,23 га.

9. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 1 з каардынатамі 53.876186, 26.970366 ад скрыжавання восі пад’язной дарогі і восі дарогі ўздоўж партэра сядзібы да правага берага сажалкі на р. Волма да кропкі 2 з каардынатамі 53.875514, 26.971200;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 2 уздоўж правага берага сажалкі на р. Волма да кропкі 3 з каардынатамі 53.875139, 26.970570; далей па лініі, якая ідзе ў створы з плацінай на р. Волма да кропкі 4 з каардынатамі 53.874992, 26.970726; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж р. Волма да кропкі 5 з каардынатамі 53.874385, 26.969510;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 5 уздоўж абсадак да пад’яздной дарогі да партэра сядзібы да кропкі 6 з каардынатамі 53.875463, 26.968100;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 6 па бартавым камені паўночна-заходняга боку праезду ўздоўж партэра сядзібы да кропкі 1.

10. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены на тэрыторыі, дзе размешчаны руіны капліцы.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,09 га.

11. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 8 з каардынатамі 53.875206, 26.973021 да кропкі 9 з каардынатамі 53.875037, 26.973328;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 9 да кропкі 10 з каардынатамі 53.874887, 26.972910;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 10 да кропкі 11 з каардынатамі 53.875041, 26.972601;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 11 да кропкі 8.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных сядзібных пабудоў на падставе навукова-праектнай дакументацыі;

пракладка падземных інжынерных камунікацый, якія не звязаны з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;

рэканструкцыя, павелічэнне аб’ёмна-прасторавага рашэння існуючых дысгарманічных будынкаў;

навукова неабгрунтаваная змена ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

правядзенне земляных работ без археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

13. Рэкамендавана на тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны прадугледзець дэмантаж дысгарманічных будынкаў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага маштабу забудовы, размешчанай у непасрэднай блізкасці ад комплексу былой сядзібы, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў і мае два рэжымы ўтрымання. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

15. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на ўсходняй тэрыторыі былой сядзібы, дзе знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы, на тэрыторыі сучасных аб’ектаў установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі».

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 4,01 га.

16. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 12 з каардынатамі 53.878324, 26.967544 па бартавым камені паўночна-ўсходняга боку пад’язной дарогі да кропкі 13 з каардынатамі 53.877852, 26.968989 перасячэння з лініяй у створы з абсадкай дрэў паўночна-заходняй мяжы былой сядзібы; далей па лініі ў створы з абсадкай дрэў да кропкі 14 з каардынатамі 53.878307, 26.970213; далей уздоўж абсадкі дрэў да кропкі 15 з каардынатамі 53.876867, 26.971906;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 15 па лініі ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам гаспадарчага будынка да кропкі 16 з каардынатамі 53.876474, 26.971106; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 17 з каардынатамі 53.875751, 26.971903; далей на паўднёвы захад па лініі, якая ідзе да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 2 з каардынатамі 53.875514, 26.971200;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 2 па паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 1 з каардынатамі 53.876186, 26.970366 да кропкі 7 з каардынатамі 53.875894, 26.969272; далей на паўночны захад да аўтадарогі Н-8401 «Волма – Валмечка – Падзерычы» (далей – аўтадарога Н-8401) да кропкі 18 з каардынатамі 53.878113, 26.967448;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 18 па паўднёва-ўсходнім баку аўтадарогі Н-8401 да кропкі 12.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8,0 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

ажыццяўленне дзейнасці, якая можа прывесці да змены традыцыйнага сілуэту забудовы або яе фрагментаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

18. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі электрычнай падстанцыі і тэрыторыі пад’язных дарог да яе.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,23 га.

19. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад па паўднёва-заходнім баку аўтадарогі Н-8243 «Івянец – Волма – Вертнікі» (далей – аўтадарога Н-8243) ад кропкі 19 з каардынатамі 53.877165, 26.973805 перасячэння з лініяй у створы з паўночна-заходняй агароджай электрычнай падстанцыі да кропкі 20 з каардынатамі 53.877039, 26.974225 перасячэння з лініяй у створы з паўднёва-ўсходняй агароджай электрычнай падстанцыі;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 20 па паўднёва-ўсходняй агароджы электрычнай падстанцыі да кропкі 21 з каардынатамі 53.876509, 26.973620;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 21 па паўднёва-заходняй агароджы электрычнай падстанцыі да кропкі 22 з каардынанамі 53.876613, 26.973169;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 22 па паўночна-заходняй агароджы электрычнай падстанцыі і ў створы з ёй да перасячэння з паўднёва-заходнім бокам аўтадарогі Н-8243 да кропкі 19.

20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, якія не адносяцца да абслугоўвання і эксплуатацыі электрычнай падстанцыі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена на паркавай тэрыторыі, на тэрыторыі былога саду і на тэрыторыі, прылеглай да ўсходняй мяжы сядзібы, з мэтай аховы гістарычнага ландшафту.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 15,09 га.

22. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходнім баку аўтадарогі Н-8243 ад кропкі перасячэння з аўтадарогай Н-8401 да кропкі 23 з каардынатамі 53.875682, 26.977863;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 23 па паўночна-заходняй мяжы поля ўздоўж левага берага р. Волма; далей па мяжы ахоўнай зоны другога ўчастка; далей па лініі ў створы з паўночна-заходнімі агароджамі сядзібных участкаў аграгарадка Волма да кропкі 24 з каардынатамі 53.873064, 26.968998;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 24 па паўднёва-заходняй мяжы паркавай тэрыторыі да паўднёва-ўсходняга боку аўтадарогі Н-8401 да кропкі 25 з каардынатамі 53.875504, 26.964999;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 25 па паўднёва-ўсходнім баку аўтадарогі Н-8401 да мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 18 з каардынатамі 53.878113, 26.967448; далей па мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 12 з каардынатамі 53.878324, 26.967544; далей на паўночны захад па паўднёва-ўсходнім баку аўтадарогі Н-8401 да кропкі перасячэння з аўтадарогай Н-8243.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя работ па археалагічных вышуканнях і аднаўленні страчанай капліцы;

знішчэнне гістарычнага каменя з надпісам;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага рэльефу і характару ландшафту;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

24. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта) устаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны, на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, а таксама на ўчастку тэрыторыі зоны аховы ландшафту, дзе верагодна была капліца з боку аграгарадка Волма.

Зона аховы культурнага пласта складаецца з чатырох участкаў.

25. Плошча зоны аховы культурнага пласта на тэрыторыі ахоўнай зоны і на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 6,46 га.

Плошча зоны аховы культурнага пласта на тэрыторыі зоны аховы ландшафту, дзе знаходзілася капліца, складае 0,01 га.

26. Межы зоны аховы культурнага пласта на тэрыторыі ахоўнай зоны і на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання супадаюць з адпаведнымі межамі гэтых тэрыторый.

27. Мяжой зоны аховы культурнага пласта на ўчастку тэрыторыі зоны аховы ландшафту, дзе знаходзілася капліца, з’яўляецца лінія, якая ідзе ад кропкі 25 з каардынатамі 53.875504, 26.964999 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку аўтадарогі Н-8401 на адлегласць 50 м; далей на паўднёвы ўсход на адлегласць 20 м; далей на паўднёвы захад на адлегласць 50 м і на паўночны захад на адлегласць 20 м да кропкі 25.

28. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы:
сядзібны дом, аднапавярховы дом
з мансардай, флігель-кухня, жылы
будынак, руіны капліцы, гаспадарчая
пабудова, склеп» у аграгарадку Волма
Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.