Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 мая 2021 г. № 29

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай, 1 (інв. № 723/С-10169) у аграгарадку Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай, 1 (інв. № 723/С-10169) у аграгарадку Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.05.2021 № 29

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай, 1 (інв. № 723/С-10169) у аграгарадку Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Цэнтральнай, 1 (інв. № 723/С-10169) у аграгарадку Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Царква з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000515 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ўдакладнена ў адпаведнасці з падпунктам 2.41 пункта 2 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 і падпунктам 1.3 пункта 1 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. № 26 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе прыходу Свята-Узнясенскай царквы ў аграгарадку Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. У межах ахоўнай зоны размешчаны: Свята-Узнясенская царква, некапітальная гаспадарчая пабудова, модульны блок газавага катла.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,35 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 1 з каардынатамі 53.978859, 31.571091 паралельна паўночнай сцяне будынка царквы на адлегласці 20 м да кропкі 2 з каардынатамі 53.979234, 31.572155;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 2 паралельна ўсходняй сцяне будынка царквы на адлегласці 25 м да кропкі 3 з каардынатамі 53.978882, 31.572578;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 3 уздоўж паўднёвага боку пешаходнай дарожкі праз кропку 4 з каардынатамі 53.978836, 31.572338 да кропкі 5 з каардынатамі 53.978519, 31.571535;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 5 паралельна заходняй сцяне будынка царквы на адлегласці 25 м да кропкі 1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, будаўніцтву і рэканструкцыі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

размяшчэнне малых архітэктурных формаў, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў (у тым ліку работы па ўсталяванні агарожды), а таксама правядзенне работ без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендавана ажыццяўляць добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі з магчымасцю ўсталявання малых архітэктурных форм, а таксама вынас не капітальнай гаспадарчай пабудовы па-за межы ахоўнай зоны.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, размешчанай у непасрэднай блізасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і прыродным асяроддзі.

12. Тэрыторыя зоны рэгулявання забудовы мяжуе з тэрыторыяй ахоўнай зоны з усходняга боку.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,17 га.

13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 2 з каардынатамі 53.979234, 31.572155 да кропкі 6 з каардынатамі 53.979385, 31.572645;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 6 уздоўж агароджы зямельнага ўчастка дома па вул. Цэнтральнай, 3 да кропкі 7 з каардынатамі 53.979034, 31.573086;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 7 уздоўж паўднёвага боку пешаходнай дарожкі да кропкі 3 з каардынатамі 53.978882, 31.572578;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 3 уздоўж усходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 2.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў вышэй за адзін паверх (вышэй за 6 м ад глебы да вільчака даху), а таксама без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і колеровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, складскіх і іншых аб’ектаў, якія забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Царква» па вул. Цэнтральнай, 1
(інв. № 723/С-10169) у аграгарадку
Мазалава Мсціслаўскага раёна
Магілёўскай вобласці

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.