Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 30.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 мая 2021 г. № 34

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба-мемарыял А. Міцкевіча», хутар Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба-мемарыял А. Міцкевіча», хутар Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

31.05.2021 № 34

ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба-мемарыял А. Міцкевіча», хутар Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба-мемарыял А. Міцкевіча», хутар Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Сядзіба-мемарыял А. Міцкевіча», хутар Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000056 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

7. Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы тэрыторыі сядзібы-мемарыяла зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,676 га.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі сядзібы-мемарыяла ад кропкі 1 з каардынатамі 53.279226, 26.115356 да кропкі 2 з каардынатамі 53.278941, 26.116200;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі сядзібы-мемарыяла ад кропкі 2 да кропкі 3 з каардынатамі 53.278247, 26.115549;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночнай, паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі сядзібы-мемарыяла ад кропкі 3 да кропкі 4 з каардынатамі 53.278629, 26.114661;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы сядзібы-мемарыяла ад кропкі 4 да кропкі 1.

10. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рамонтна-рэстаўрацыйныя і земляныя работы выконваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена з мэтай захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона ўстаноўлена на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да сядзібы-мемарыяла, дзе размешчана сажалка, лазня, інжынерныя збудаванні.

Плошча ахоўнай зоны складае 8,98 га.

12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 5 з каардынатамі 53.281568, 26.116997 уздоўж радавой пасадкі дрэў да кропкі 6 з каардынатамі 53.280105, 26.117655;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 6 уздоўж радавой пасадкі дрэў да кропкі 7 з каардынатамі 53.277033, 26.113597;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 7 уздоўж усходняга боку паркоўкі да кропкі 8 з каардынатамі 53.277521, 26.113492; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга боку паркоўкі да кропкі 9 з каардынатамі 53.277387, 26.113158; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Н-327 да кропкі 10 з каардынатамі 53.277900, 26.112699; далей па лініі ўздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 11 з каардынатамі 53.278147, 26.113426; далей уздоўж паўночна-ўсходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 12 з каардынатамі 53.278181, 26.113380; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 13 з каардынатамі 53.278415, 26.114043; далей уздоўж паўночна-ўсходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 14 з каардынатамі 53.279175, 26.113321;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 14 уздоўж паўночна-заходняй мяжы пасадак драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 15 з каардынатамі 53.279707, 26.114305; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй, паўднёва-заходняй мяжы пасадак драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 16 з каардынатамі 53.280988, 26.113610; далей уздоўж паўночна-заходняга берага сажалкі да кропкі 5.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў і планіроўкі пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пракладка наземных інжынерных камунікацый, пракладка дарог з цвёрдым пакрыццём;

навукова неабгрунтаваная змена ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

усталяванне малых архітэктурных формаў, якія стылістычна не адпавядаюць гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючага будынка лазні з павелічэннем аб’ёмна-прасторавых памераў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

правядзенне земляных работ без археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі і тэрыторыі паркоўкі.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

15. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,67 га.

16. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 17 з каардынатамі 53.278880, 26.113591 уздоўж паўночна-ўсходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 13 з каардынатамі 53.278415, 26.114043;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 13 уздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 12 з каардынатамі 53.278181, 26.113380; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 11 з каардынатамі 53.278147, 26.113426; далей уздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 10 з каардынатамі 53.277900, 26.112699;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 10 уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Н-327 да кропкі 18 з каардынатамі 53.278405, 26.112245;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 18 уздоўж паўночна-заходняй агароджы адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі да кропкі 17.

17. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, без ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

18. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі існуючай паркоўкі.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,15 га.

19. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 8 з каардынатамі 53.277521, 26.113492 уздоўж бартавога каменя ўсходняга боку паркоўкі да кропкі 7 з каардынатамі 53.277033, 26.113597;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 7 уздоўж бартавога каменя паўднёва-ўсходняга боку паркоўкі да кропкі 19 з каардынатамі 53.276963, 26.113278;

на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 19 уздоўж бартавога каменя ўсходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Н-327 да кропкі 9 з каардынатамі 53.277387, 26.113158;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 9 уздоўж бартавога каменя паўночна-заходняга боку паркоўкі да кропкі 8.

20. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) вызначана з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, гістарычных панарам наваколля, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 42,06 га.

22. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 21 з каардынатамі 53.282664, 26.118102 уздоўж спланаванай пасадкі дрэў да кропкі 22 з каардынатамі 53.277372, 26.120760; далей па лініі, якая ідзе па ўзлеску гаю з паўднёва-ўсходняга боку ад сядзібы-мемарыяла да кропкі 23 з каардынатамі 53.274905, 26.120191;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 23 у створы з паўднёва-ўсходнім узлескам гаю з паўднёва-ўсходняга боку ад сядзібы-мемарыяла да кропкі 24 з каардынатамі 53.274433, 26.118528; далей па лініі, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім узлеску гаю з паўднёвага боку ад сядзібы-мемарыяла да кропкі 25 каардынатамі 53.273605, 26.113936; далей па лініі, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім узлескам гаю з паўднёвага боку ад сядзібы-мемарыяла да кропкі 26 з каардынатамі 53.273054, 26.111049;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 26 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Н-327 да кропкі 19 з каардынатамі 53.276963, 26.113278; далей па лініі, якая ідзе па мяжы зоны рэгулявання забудовы і ахоўнай зоны (праз кропкі 7, 6, 5, 16, 15, 14, 17) да кропкі 18 з каардынатамі 53.278405, 26.112245;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 18 уздоўж паўночна-ўсходняга боку аўтадарогі Н-327 да кропкі 20 з каардынатамі 53.281296, 26.109961; далей на паўночны ўсход па лініі, якая ідзе ўздоўж прасёлкавай дарогі да кропкі 21.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару ландшафту, выкананай без навукова-даследчых работ.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзіба-
мемарыял А.Міцкевіча», хутар Завоссе
Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.