![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2021 г. № 35
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Казармы», Паўночны гарадок (вул. Брэсцкіх дывізій, зав. Брэсцкіх дывізій, вул. Чырвонагвардзейская) у г. Брэсце Брэсцкай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Казармы», Паўночны гарадок (вул. Брэсцкіх дывізій, зав. Брэсцкіх дывізій, вул. Чырвонагвардзейская) у г. Брэсце Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Казармы», Паўночны гарадок (вул. Брэсцкіх дывізій, зав. Брэсцкіх дывізій, вул. Чырвонагвардзейская) у г. Брэсце Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Казармы», Паўночны гарадок (вул. Брэсцкіх дывізій, зав. Брэсцкіх дывізій, вул. Чырвонагвардзейская) у г. Брэсце Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Казармы», Паўночны гарадок (вул. Брэсцкіх дывізій, зав. Брэсцкіх дывізій, вул. Чырвонагвардзейская) у г. Брэсце Брэсцкай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000009 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе праекта «Дэталёвы план квартала жылой забудовы ў межах вуліц: Чырвонагвардзейская – Шчорса, завулак 6-ы Паўночны – Алега Кашавога – Карасева – паласа адводу чыгункі станцыі Брэст-Паўночны – завулак Брэсцкіх дывізій – завулак Авіяцыйны ў г. Брэсце» па заказе Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.
Межы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
7. Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона складаецца з чатырох участкаў.
Плошча ахоўнай зоны складае 12,0 га.
9. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 ад перасячэння вул. Паўночнай і вул. Паўночны гарадок на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Паўночнай праз кропкі 2 і 3 да ўнутрыквартальнага праезда каля будынкаў па вул. Чырвонагвардзейскай, 14А, 12 да кропкі 4;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўднёвы ўсход праз кропкі 5 і 6 узоўж унутрыквартальнага праезда і аўтамабільнай стаянкі каля будынкаў па вул. Чырвонагвардзейскай, 14А, 12, 6А да праезнай часткі вул. Гурава да кропкі 7; далей уздоўж праезнай часткі вул. Гурава да кропкі 8; далей уздоўж унутрыквартальнага праезда каля будынка па вул. Чырвонагвардзейскай, 4 да праезнай часткі вул. Чырвонагвардзейскай да кропкі 9;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Чырвонагвардзейскай праз кропку 10 да кропкі 11; далей на паўночны захад па ўнутрыквартальнаму праезду каля будынкаў па вул. Рэспубліканскай, 10, 12 ад вул. Чырвонагвардзейскай да вул. Гурава праз кропку 12 да кропкі 13; далей на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Гурава праз кропку 14 да перасячэння з вул. Паўночны гарадок да кропкі 15; далей уздоўж праезнай часткі зав. Авіяцыйнага да кропкі 16;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўночны захад ад зав. Авіяцыйнага ўздоўж унутрыквартальнага праезда каля будынкаў па вул. Брэсцкіх дывізій, 15, 17, 19, 27 праз кропку 17 да кропкі 18; далей на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Брэсцкіх дывізій, 6Б праз кропку 19 да вул. Паўночны гарадок да кропкі 20; далей уздоўж праезнай часткі вул. Паўночны гарадок да вул. Паўночнай да кропкі 1.
10. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўночны ўсход уздоўж унутрыквартальнага праезда паміж будынкам па вул. Брэсцкіх дывізій, 35 і будынкамі па вул. Брэсцкіх дывізій, 33, 31 да кропкі 22;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на паўднёвы ўсход уздоўж унутрыквартальнага праезда паміж будынкамі па вул. Брэсцкіх дывізій, 31, 25 і будынкамі па вул. Брэсцкіх дывізій, 29, 27 да кропкі 23;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Брэсцкіх дывізій, 25 ад унутрыквартальнага праезда на адлегласць 50 м да кропкі 24; далей на паўночны захад па ўмоўнай лініі, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Брэсцкіх дывізій, 33 да ўнутрыквартальнага праезда да кропкі 26 і ўздоўж праезда да вул. Брэсцкіх дывізій да кропкі 27;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Брэсцкіх дывізій да кропкі 21.
11. Мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 34 ад праезнай часткі вул. Брэсцкіх дывізій на паўночны ўсход уздоўж унутрыдваравой забудовы да кропкі 33; далей на паўднёвы ўсход уздоўж унутрыдваравога праезда з паўночна-ўсходняга боку будынкаў па зав. Брэсцкіх дывізій, 7/12 і па вул. Брэсцкіх дывізій, 37/1 да кропкі 32; далей на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі зав. Брэсцкіх дывізій на адлегласць 130 м праз кропку 31 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Брэсцкіх дывізій, 4 да праезнай часткі зав. Брэсцкіх дывізій да кропкі 30;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на паўднёвы захад у своры з паўднёва-ўсходняй мяжой зямельных участкаў па зав. Брэсцкіх дывізій, 2, 4 праз кропку 29 да праезнай часткі вул. Брэсцкіх дывізій да кропкі 28;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Брэсцкіх дывізій да кропкі 34.
12. Мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на паўднёвы ўсход уздоўж унутрыдваравога праезда і аўтамабільнай стаянкі з паўночна-ўсходняга боку будынка па зав. Брэсцкіх дывізій, 9А да кропкі 35;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 35 на паўднёвы захад уздоўж праезда паміж будынкамі па зав. Брэсцкіх дывізій, 9 і 9А да кропкі 38;
на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 38 у створы з паўночна-заходняй часткай агароджы зямельнага ўчастка па зав. Брэсцкіх дывізій, 9А праз кропку 37 да ўнутрыдваравога праезда і ўздоўж яго да кропкі 36.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы, а таксама паркавых некапітальных збудаванняў павільённага тыпу з лёгкіх канструкцый не вышэй за 5 м (для існуючай забудовы – павелічэнне параметраў будынкаў);
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.
14. Рэкамендавана пры распрацоўцы праектаў прадугледзець дэмантаж дысаніруючай забудовы.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з шасці ўчасткаў.
16. Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 9,9 га.
17. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 8 і 7 да кропкі 71;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 71 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Чырвонагвардзейскай, 6А да ўнутрыквартальнага праезда і ўздоўж яго праз кропку 39 да кропкі 40; далей па ўнутрыквартальным праездзе ўздоўж будынка па вул. Чырвонагвардзейскай, 10 да вул. Шчорса да кропкі 41;
на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 41 на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Шчорса да вул. Чырвонагвардзейскай да кропкі 42; далей на паўднёвы захад ад вул. Шчорса ўздоўж праезнай часткі вул. Чырвонагвардзейскай да мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 9.
18. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 13 да кропкі 12;
на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы захад па ўнутрыквартальнаму праезду з паўночна-заходняга боку будынка па вул. Рэспубліканскай, 12 да кропкі 43; далей на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Брэсцкіх дывізій, 15Б да мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 14;
19. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 25 і 24 да кропкі 23;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы ўсход у створы з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны да ўнутрыдваравога праезда ўздоўж будынка па вул. Брэсцкіх дывізій, 19 да кропкі 44;
на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 44 на паўднёвы захад па ўнутрыдваравым праезде ўздоўж будынкаў па вул. Брэсцкіх дывізій, 19, 21 праз кропку 45 да мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 26.
20. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 55 уздоўж паўночна-захадняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 2, 1, 20 да кропкі 19; далей уздоўж унутрыдваравога праезда вакол будынка па вул. Брэсцкіх дывізій, 29 праз кропку 46 да кропкі 47; далей у створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Брэсцкіх дывізій, 29 да мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 29; далей уздоўж мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 30, 31 да кропкі 32;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 33 да вул. Брэсцкіх дывізій да кропкі 34; далей уздоўж праезнай часткі вул. Брэсцкіх дывізій да паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі Вайсковай часткі 7404 унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў па вул. Брэсцкіх дывізій праз кропку 48 да кропкі 49;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 49 уздоўж паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі Вайсковай часткі 7404 унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў па вул. Брэсцкіх дывізій да кропкі 50; далей па агароджы тэрыторыі ўздоўж чыгункі на адлегласць 150 м да кропкі 51;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 51 уздоўж агароджы тэрыторыі да праезда паміж будынкамі па зав. Брэсцкіх дывізій, 9 і 9А і ўздоўж праезда да мяжы чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 52 да кропкі 35; далей уздоўж мяжы чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 35, 36, 37 да кропкі 38; далей уздоўж праезда паміж будынкамі па зав. Брэсцкіх дывізій, 9 і 7Б уздоўж праезнай часткі вул. Паўночны гарадок да зямельнага ўчастка па зав. Брэсцкіх дывізій, 8А да кропкі 53; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па зав. Брэсцкіх дывізій, 8А на адлегласць 70 м да кропкі 54; далей уздоўж паўночна-ўсходняга боку аўтамабільнай стаянкі да вул. Паўночнай да кропкі 55.
21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва вышэй за 10,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 2 паверхі з мансардай – 3 паверхі) з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;
рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 10,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;
навукова неабгрунтаванае змяненне асноўных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы, а таксама вышынёй больш за 1,5 м.
22. Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 3,6 га.
23. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 29; далей на ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання праз кропкі 29, 47, 46 да кропкі 19;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 18, 17 да кропкі 16; далей па мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да вул. Паўночны гарадок да кропкі 15; далей на паўднёвы ўсход па ўнутрыквартальнаму праезду ўздоўж будынка па вул. Брэсцкіх дывізій, 15В на адлегласць 95 м да кропкі 56;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 56 на паўднёвы захад перпендыкулярна ўнутрыквартальнаму праезду праз кропкі 57, 58 да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Рэспубліканскай, 12/1; далей у створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка дома па зав. Авіяцыйнаму, 4/1 да вул. Брэсцкіх дывізій да кропкі 59;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 59 на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Брэсцкіх дывізій праз кропку 60 да мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 27 і па мяжы гэтай зоны да кропкі 26; далей на паўднёвы ўсход і паўночны ўсход уздоўж мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання праз крпокі 45, 44 да кропкі 23; далей на паўночны захад і паўднёвы захад уздоўж мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 23 і 22 да вул. Брэсцкіх дывізій да кропкі 21; далей на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Брэсцкіх дывізій да мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 28.
24. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 52 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 51;
на паўночным захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 51 на паўночны ўсход па агароджы тэрыторыі ўздоўж чыгункі да паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Алега Кашавога, 2А да кропкі 61 і ўздоўж гэтай мяжы на адлегласць 30 м да кропкі 62;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 62 на паўднёвы захад уздоўж унутрыквартальнага праезда да паўночна-ўсходняй мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 52.
25. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва вышэй за 16,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 4 паверхі з мансардай – 5 паверхаў) з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;
рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 16,5 м;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы, а таксама вышынёй больш за 1,5 м.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
1 |
52.104933°/ |
2 |
52.105345°/ |
3 |
52.105733°/ |
4 |
52.106701°/ |
5 |
52.105373°/ |
6 |
52.105287°/ |
7 |
52.104956°/ |
7° |
52.105016°/ |
8 |
52.104860°/ |
9 |
52.103862°/ |
10 |
52.103551°/ |
11 |
52.103191°/ |
12 |
52.104387°/ |
13 |
52.104529°/ |
14 |
52.104080°/ |
15 |
52.103514°/ |
16 |
52.103065°/ |
17 |
52.104125°/ |
18 |
52.104426°/ |
19 |
52.104541°/ |
20 |
52.105086°/ |
21 |
52.103501°/ |
22 |
52.104346°/ |
23 |
52.103990°/ |
24 |
52.103590°/ |
25 |
52.103765°/ |
26 |
52.103564°/ |
27 |
52.103306°/ |
28 |
52.103626°/ |
29 |
52.104568°/ |
30 |
52.105119°/ |
31 |
52.105222°/ |
32 |
52.104128°/ |
33 |
52.104987°/ |
34 |
52.104594°/ |
35 |
52.106460°/ |
36 |
52.106982°/ |
37 |
52.106440°/ |
38 |
52.105991°/ |
39 |
52.105409°/ |
40 |
52.105828°/ |
41 |
52.106499°/ |
42 |
52.106390°/ |
43 |
52.103664°/ |
44 |
52.103799°/ |
45 |
52.103234°/ |
46 |
52.104770°/ |
47 |
52.104473°/ |
48 |
52.104794°/ |
49 |
52.105197°/ |
50 |
52.106466°/ |
51 |
52.107202°/ |
52 |
52.106687°/ |
53 |
52.105320°/ |
54 |
52.105871°/ |
55 |
52.105521°/ |
56 |
52.102823°/ |
57 |
52.102615°/ |
58 |
52.102549°/ |
59 |
52.102185°/ |
60 |
52.102466°/ |
61 |
52.107529°/ |
62 |
52.107453°/ |
|
|