Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 28.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 сакавіка 2021 г. № 18

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
01.03.2021 № 18

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» – «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000741 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе Камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Брэсцкі гарадскі цэнтр па кіраванні нерухомасцю».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае захаваную гістарычную тэрыторыю парахавога склепа, якая неабходна для захавання фартыфікацыйнага збудавання.

8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прыватнай і прамысловай забудове на поўдні г. Брэста і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

9. Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,78 га.

10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад усходняга вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 34 ад кропкі 1 з каардынатамі 52°2'37.02'', 23°42'13.00'' да заходняга вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е да кропкі 2 з каардынатамі 52°2'38.80'', 23°42'18.90'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 1 у створы паўднёва-заходняга фасада будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е да кропкі 3 з каардынатамі 52°2'37.24'', 23°42'20.40'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 3 па паўночна-заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 11, 13, 15, 17, 19 да кропкі 4 з каардынатамі 52°2'35.12'', 23°42'14.46'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 4 па паўночна-ўсходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Пагранічнай, 52 да кропкі 1.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, у тым ліку ўсталяванне стэндаў і іншых форм добраўпарадкавання, якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей).

12. Рэкамендаваны работы па кансервацыі, рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; знос або нейтралізацыя каменнай сучаснай дысгарманічнай пабудовы (доміка вартаўнікоў), якая размешчана побач з гісторыка-культурнай каштоўнасцю; дэмантаж бетоннай агароджы каля паўночна-заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці або замена агароджы на празрыстую.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з двух участкаў.

14. У зону рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўключана сучасная прамысловая зона, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначана з неабходнасці на перспектыву захавання гэтай часткі ў якасці зялёнай зоны, рэгенерацыі гістарычнага ландшафту, які будзе абкружаць гісторыка-культурную каштоўнасць.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,4 га.

15. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад у створы з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 1 з каардынатамі 52°2'37.02'', 23°42'13.00'' па паўночна-ўсходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Пагранічнай, 46, 48, 50 да кропкі 10 з каардынатамі 52°2'40.13'', 23°42'10.78'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 10 па паўднёва-ўсходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Атраднай, 1; далей па паўднёва-ўсходняму боку вул. Сардэчнай да кропкі 11 з каардынатамі 52°2'43.50'', 23°42'20.20'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 11 уздоўж паўднёва-заходняга боку вул. Сардэчнай да кропкі 8 з каардынатамі 52°2'41.16'', 23°42'22.34'';

на паўднёвым усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 8 па мяжы пусткі, абмежаванай створамі тыльнай часткі ангараў і навесаў праз кропку 7 з каардынатамі 52°2'40.70'', 23°42'21.08'' і кропу 6 з каардынатамі 52°2'39.37'', 23°42'22.43'', да паўднёвага вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е да кропкі 5 з каардынатамі 52°2'38.29'', 23°42'19.41''; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1.

16. У зоне рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

змяненне гістарычнага рэльефу, акрамя яго аднаўлення.

17. Рэкамендуецца вывад з тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання прамысловых прадпрыемстваў з аднаўленнем гістарычнага асяроддзя.

18. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі сучаснай прыватнай забудовы на поўдні і паўднёвым усходзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,1 га.

19. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад вул. Прахалоднай ад кропкі 9 з каардынанамі 52°2'38.70'', 23°42'24.66'' па паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага участка прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 3 да кропкі 12 з каардынатамі 52°2'37.54'', 23°42'25.74'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў праватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 3, 5, 7, 9, 13, 15, 17, 19, 23 да кропкі 13 з каардынатамі 52°2'33.44'', 23°42'14.20'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 13 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы земельнага ўчаска прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 23 да кропкі 14 з каардынатамі 52°2'34.63'', 23°42'13.12'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 14 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 3, 5, 7, 9, 13, 15, 17, 19, 23 да кропкі 9.

20. У зоне рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

усталяванне непразрыстай агароджы.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21. У зону аховы ландшафту ўключана частка прыроднага ландшафту, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўносці. Зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,49 га.

22. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад паўднёвага вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е ад кропкі 5 з каардынатамі 52°2'38.29'', 23°42'19.41'' да кропкі 6 з каардынатамі 52°2'39.37'', 23°42'22.43''; далей на паўночны захад да кропкі 7 з каардынатамі 52°2'40.70'', 23°42'21.08''; далей на паўночны ўсход да вул. Сардэчнай да кропкі 8 з каардынатамі 52°2'41.16'', 23°42'22.34'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 8 ад вул. Сардэчнай уздоўж паўднёва-заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Сардэчнай, 15, вул. Прахалоднай, 9 да вул. Прахалоднай да кропкі 9 з каардынатамі 52°2'38.70'', 23°42'24.66'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы захад па паўночна-заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 3, 5, 7, 9 да кропкі 3 з каардынатамі 52°2'37.24'', 23°42'20.40'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 3 па мяжы ахоўнай зоны да паўднёвага вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е да кропкі 5.

23. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых будынкаў і збудаванняў, якія маюць адносіны да абарончага збудавання (гісторыка-культурнай каштоўнасці);

пракладка магістральных дарог;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў на тэрыторыі зоны аховы ландшафту, забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З»
па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.