Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2021 г. № 6

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Царква абарончага тыпу» і «Брацкая магіла» ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Царква абарончага тыпу» і «Брацкая магіла» ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
22.02.2021 № 6

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Царква абарончага тыпу» і «Брацкая магіла» ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Царква абарончага тыпу» і «Брацкая магіла» ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Царква абарончага тыпу ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «0» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) і ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 410Г000282 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. «Брацкая магіла» ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» і ўключана ў Дзяржаўны спіс нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000283 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.

4. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.

5. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Царква абарончага тыпу» і «Брацкая магіла» ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» вызначана ў межах агароджы вакол пахавання.

Плошча тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0046 га.

8. Мяжой тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы ад кропкі з каардынатамі 53.119707, 25.153114 да кропкі з каардынатамі 53.119644, 25.153091;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы ад кропкі з каардынатамі 53.119644, 25.153091 да кропкі з каардынатамі 53.119615, 25.152957;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы ад кропкі з каардынатамі 53.119615, 25.152957 да кропкі з каардынатамі 53.119653, 25.152937;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы ад кропкі з каардынатамі 53.119653, 25.152937 да кропкі з каардынатамі 53.119707, 25.153114.

9. На тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 5,86 га.

11. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» ад кропкі з каардынатамі 53.127535, 25.159659 да кропкі з каардынатамі 53.124068, 25.163639;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга берага ракі Бяроза ад кропкі з каардынатамі 53.124068, 25.163639 да кропкі з каардынатамі 53.122837, 25.159951; далей на ўсходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга, паўднёва-ўсходняга берагоў ракі Бяроза да кропкі з каардынатамі 53.119301, 25.158732;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.119301, 25.158732 праз кропку з каардынатамі 53.120767, 25.156872 да кропкі з каардынатамі 53.121380, 25.156091; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.121567, 25.156242; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.121514, 25.156314; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.121651, 25.156621; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.121806, 25.156447; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» да кропкі з каардынатамі 53.121663, 25.156130; – далей лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.121914, 25.155832; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» да кропкі з каардынатамі 53.121798, 25.155533; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі на паўднёва-ўсходнім краі мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» з каардынатамі 53.121872, 25.155499;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» ад кропкі з каардынатамі 53.121872, 25.155499 да кропкі з каардынатамі 53.120804, 25.152964; далей на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвым краі мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7317 «Елка–Сынкавічы» да кропкі з каардынатамі 53.120904, 25.151706;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па беразе асушальнага канала ад кропкі з каардынатамі 53.120904, 25.151706 праз кропку з каардынатамі 53.123254, 25.153269 да кропкі з каардынатамі 53.923018, 25.774183; далей – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга берага паўночнага рукава ракі Бяроза да кропкі з каардынатамі 53.127535, 25.159659.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы.

Дысгарманічныя аб’екты падлягаюць вынасу за межы ахоўнай зоны.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з трох участкаў.

14. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі жывёлагадоўчага комплексу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Сынкавічы».

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,29 га.

15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.121914, 25.155832 праз кропкі з каардынатамі 53.121663, 25.156130; 53.121806, 25.156447; 53.121651, 25.156621; 53.121567, 25.156242; 53.121514, 25.156314 і 53.121380, 25.156091 да кропкі з каардынатамі 53.120767, 25.156872;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.120767, 25.156872 да кропкі з каардынатамі 53.120140, 25.155397;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.120140, 25.155397 да кропкі з каардынатамі 53.121130, 25.154281;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» ад кропкі з каардынатамі 53.121130, 25.154281 да кропкі з каардынатамі 53.121668, 25.155475; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.121700, 25.155427; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.121755, 25.155432; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.121798, 25.155533; далей – паўднёва-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 53.121914, 25.155832.

16. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў, за выключэннем арганізацыі паркоўкі і пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

Дысгарманічныя збудаванні падлягаюць паэтапнаму вынасу.

17. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі зямельных участкаў вёскі Сынкавічы.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,25 га.

18. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім боку мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» ад кропкі з каардынатамі 53.119619, 25.153204 да кропкі з каардынатамі 53.118425, 25.154288;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў ад кропкі з каардынатамі 53.118425, 25.154288 да кропкі з каардынатамі 53.118206, 25.153371;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў ад кропкі з каардынатамі 53.118206, 25.153371 да кропкі з каардынатамі 53.119474, 25.152540;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў ад кропкі з каардынатамі 53.119474, 25.152540 да кропкі з каардынатамі 53.119619, 25.153204.

19. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

20. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі былога спіртавога завода ХІХ ст.

Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,08 га.

21. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.119538, 25.155274 да кропкі з каардынатамі 53.119122, 25.155693; далей на паўночным захадзе – да кропкі з каардынатамі 53.119256, 25.156065; далей на паўночным усходзе – да кропкі з каардынатамі 53.118961, 25.156457;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.118961, 25.156457 да кропкі з каардынатамі 53.118631, 25.155696; далей на паўднёвым захадзе – да кропкі з каардынатамі 53.118939, 25.155525; далей на паўднёвым усходзе – да кропкі з каардынатамі 53.118802, 25.155192;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.118802, 25.155192 да кропкі з каардынатамі 53.119303, 25.154656;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.119303, 25.154656 да кропкі з каардынатамі 53.119538, 25.155274.

22. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

навукова не абгрунтаваная змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў былога завода ХІХ ст.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

23. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі захаванага ландшафту ў межах зоны бачнасці будынка царквы па лініі, якая злучае вяршыні найбліжэйшых узгоркаў.

Зона аховы ландшафту размешчана вакол ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 24,71 га.

24. Унутраная мяжа зоны аховы ландшафту супадае з мяжой ахоўнай зоны ад кропкі з каардынатамі 53.121798, 25.155533 праз кропкі з каардынатамі 53.121872, 25.155499; 53.120804, 25.152964; 53.120904, 25.151706; 53.123254, 25.153269; 53.923018, 25.7744183; 53.127535, 25.159659; 53.124068, 25.163639; 53.122837, 25.159951; 53.119301, 25.158732 і 53.120767, 25.156872 і з мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі з каардынатамі 53.120767, 25.156872 праз кропкі з каардынатамі 53.120140, 25.155397; 53.121130, 25.154281; 53.121668, 25.155475; 53.121700, 25.155427; 53.121755, 25.155432 да кропкі з каардынатамі 53.121798, 25.155533.

25. Знешняй мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.130716, 25.155494 да кропкі з каардынатамі 53.128360, 25.169287;

на усходзе – ад кропкі з каардынатамі 53.128360, 25.169287 праз кропку з каардынатамі 53.119638, 25.169981 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі Р-99 «Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» з каардынатамі 53.111468, 25.165228;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі Р-99 «Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» ад кропкі з каардынатамі 53.111468, 25.165228 да кропкі з каардынатамі 53.112984, 25.157655; далей на захадзе – лінія, якая ідзе па тальвегу да кропкі з каардынатамі 53.117195, 25.157086; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім боку мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» з каардынатамі 53.118425, 25.154288; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім боку мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7322 «Пад’езд да в. Сынкавічы ад а/д Р-99 Баранавічы–Ваўкавыск–Пагранічны–Гродна» да кропкі з каардынатамі 53.119619, 25.153204; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.119474, 25.152540; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі перасячэння з воссю мясцовай аўтамабільнай дарогі Н7317 «Елка–Сынкавічы» з каардынатамі 53.121021, 25.150059;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.121021, 25.150059 да кропкі з каардынатамі 53.122751, 25.150351; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.130716, 25.155494.

26. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

27. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны аховы культурнага пласта складае 0,22 га.

28. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.123893, 25.157725 да кропкі з каардынатамі 53.123050, 25.158809;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.123050, 25.158809 да кропкі з каардынатамі 53.122306, 25.157334;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.122306, 25.157334 да кропкі з каардынатамі 53.123091, 25.156181;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўночна-заходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.123091, 25.156181 да кропкі з каардынатамі 53.123893, 25.157725.

29. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ, за выключэннем сельскагаспадарчых, неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Царква абарончага тыпу»
і «Брацкая магіла» ў в. Сынкавічы
Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Царква абарончага тыпу» і «Брацкая магіла» ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.