Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2020 г. № 81

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Касцёл Святога Міхаіла Архангела» па вул. Гальшанскай, 1 і «Храм Уваскрасення Хрыстова» па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Касцёл Святога Міхаіла Архангела» па вул. Гальшанскай, 1 і «Храм Уваскрасення Хрыстова» па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
04.11.2020 № 81

ПРАЕКТ
зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Касцёл Святога Міхаіла Архангела» па вул. Гальшанскай, 1 і «Храм Уваскрасення Хрыстова» па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Касцёл Святога Міхаіла Архангела» па вул. Гальшанскай, 1 і «Храм Уваскрасення Хрыстова» па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці):

«Касцёл Святога Міхаіла Архангела» (1906 год) па вул. Гальшанскай, 1 у г. Ашмяны з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000732 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 г. № 607 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»;

«Храм Уваскрасення Хрыстова» (другая палова XIX ст.) па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000681 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 г. № 1351 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578».

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Генеральны план г. Ашмяны з дэтальным планам цэнтра».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Касцел Святога Міхаіла Архангела» па вул. Гальшанскай, 1 і «Храм Уваскрасення Хрыстова» па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці дадаецца (дадатак 1).

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).

Пералік аб’ектаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць, дадаецца (дадатак 3).

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,75 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад будынка па вул. Савецкай, 127 уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка храма Уваскрасення Хрыстова па вул. Савецкай, 125 (кропкі 1-2);

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй і паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка храма Уваскрасення Хрыстова па вул. Савецкай, 125 (кропкі 2-3-4);

на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходняй мяжой зямельнага ўчастка храма Уваскрасення Хрыстова да паўночна-заходняга фасада будынка па вул. Барунскай, 2 (кропкі 4-5); далей уздоўж гэтага фасада і ў створы з ім да паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка касцёла Святога Міхаіла Архангела па вул. Гальшанскай, 1 (кропкі 5-6); далей уздоўж паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка касцёла Святога Міхаіла Архангела (кропкі 6-7-8);

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй і паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка касцёла Святога Міхаіла Архангела да перакрыжавання з умоўнай лініяй, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Гальшанскай, 2 (кропкі 8-9-10);

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў будынкаў па вул. Гальшанскай, 2, зав. 17 Верасня, 1, зав. 17 Верасня, 2 і вул. Савецкай, 127 да праезнай часткі вул. Савецкай (кропкі 10-1).

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне работ па захаванні, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэнняў;

рэканструкцыя будынкаў, якія не з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, з павелічэннем існуючых памераў;

змяненне гістарычнай планіровачнай структуры;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні і ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пракладка падземных інжынерных камунікацый без аднаўлення добраўпарадкавання.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага наваколля і прасторавай структуры, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

11. Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох участкаў.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 3,0 га.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 8,65 га.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай ад усходняй мяжы зямельнага ўчастка храма Уваскрасення Хрыстова па вул. Савецкай, 125 на адлегласць 140 м да ўнутрыквартальнага праезда (кропкі 2-11); далей на паўднёвы ўсход уздоўж унутрыквартальнага праезда на адлегласць 60 м (кропкі 11-12);

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга і паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Савецкай, 103 (кропкі 12-13-14); далей уздоўж лініі, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка па вул. Барунскай, 1 да паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка храма Уваскрасення Хрыстова па вул. Савецкай, 125 (кропкі 14-3);

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка храма Уваскрасення Хрыстова па вул. Савецкай, 125 да вул. Савецкай (кропкі 3-2).

13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад вул. Камсамольскай уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома па вул. Камсамольскай, 11, паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў дамоў па вул. Гальшанскай, 24, 20, 18, 8, 4 да паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Гальшанскай, 2 (кропкі 15-16-17-18); далей уздоўж гэтага зямельнага ўчастка да паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка касцёла Святога Міхаіла Архангела па вул. Гальшанскай, 1 (кропкі 18-19); далей уздоўж паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны (кропкі 19-9-8*);

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў дамоў па вул. Гальшанскай, 5, 11, 13, 15, 19, 23, 27/2 (кропкі 8*-20-21-22);

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў дамоў па вул. Гальшанскай, 27/2, 27 (кропкі 22-23-24); далей уздоўж вул. Камсамольскай да паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома па вул. Камсамольскай, 11 (кропкі 24-15).

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў;

новае будаўніцтва без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышыні прылягаючай забудовы (вышэй за 1 паверх з мансардай або не больш за 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху);

змяненне гістарычнай планіроўкі;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання (кропкі 12-13-14-3); далей уздоўж паўднёвай, паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны (кропкі 3-4-5-6-7-8); далей уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Гальшанскай, 17 (кропкі 8*-20-21-22*);

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў будынкаў па вул. Гальшанскай, 17, 25 (кропкі 22*-25);

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў будынкаў па вул. Гальшанскай, 17, 25 на адлегласць 120 м (кропкі 25-25*); далей да мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Першамайскай, 10Б і ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой гэтага ўчастка да праезнай часткі вул. Першамайскай (кропкі 25*-26-26*-27); далей уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў будынкаў па вул. Першамайскай, 9Б, 9А, па вул. Барунскай, 20 (кропкі 27-28-29-30); далей уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Барунскай да ўнутрыквартальнага праезда (кропкі 30-31-32);

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыквартальнага праезда ад вул. Барунскай да паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання (кропкі 32-12).

16. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад вул. Камсамольскай да мяжы ахоўнай зоны (кропкі 15-16-17-18-19); далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны (кропкі 19-10);

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы ахоўнай зоны да вул. Савецкай (кропкі 10-1);

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай ад мяжы ахоўнай зоны да вул. Камсамольскай (кропкі 1-33);

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Камсамольскай ад вул. Савецкай да мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання (кропкі 33-15).

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышыні прылягаючай забудовы (вышэй за 2 паверхі або не больш за 9 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху);

навукова неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў гістарычных будынкаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць, але якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змяненне гістарычнай планіроўкі;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,95 га.

19. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання (кропкі 25-25*-26-26*-27-28-29-30-31); далей уздоўж праезнай часткі вул. Барунскай да левага берага р. Ашмянкі (кропкі 31-34);

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж левага берага р. Ашмянкі ад маста па вул. Барунскай да перасячэння з умоўнай лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой зямельнага ўчастка дома па вул. Гальшанскай, 25 (кропкі 34-35);

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой зямельнага ўчастка дома па вул. Гальшанскай, 25 ад левага берага р. Ашмянкі да мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання (кропкі 35-25).

20. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне характару ландшафту і рэльефу ўздоўж берага р. Ашмянкі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб аб’ектах расліннага свету, а таксама акрамя санітарных рубак.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

21. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

22. Зона аховы культурнага пласта (слоя) уключае ахоўную зону.

23. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні і ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Касцёл Святога Міхаіла
Архангела» па вул. Гальшанскай, 1
і «Храм Уваскрасення Хрыстова»
па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны
Гродзенскай вобласці

СХЕМА
зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Касцёл Святога Міхаіла Архангела» па вул. Гальшанскай, 1 і «Храм Уваскрасення Хрыстова» па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Касцёл Святога Міхаіла
Архангела» па вул. Гальшанскай, 1
і «Храм Уваскрасення Хрыстова»
па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны
Гродзенскай вобласці

СПІС
геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

1

54.424212
25.934277

10

54.423494
25.935065

20

54.422489
25.934417

27

54.422776
25.937280

2

54.424782
25.936001

11

54.425622
25.937586

21

54.422315
25.934638

28

54.423366
25.937872

3

54.424223
25.936506

12

54.425241
25.938211

22

54.421522
25.933087

29

54.423462
25.938050

4

54.424136
25.935818

13

54.424794
25.937387

22*

54.421636
25.933310

30

54.423608
25.938685

5

54.424043
25.935901

14

54.424668
25.937553

23

54.421759
25.932725

31

54.423782
25.939760

6

54.423843
25.935691

15

54.422570
25.932387

24

54.422120
25.932656

32

54.424069
25.939872

7

54.423422
25.936360

16

54.422628
25.932652

25

54.421053
25.934422

33

54.423640
25.931729

8

54.422671
25.934906

17

54.422722
25.932558

25*

54.421686
25.936080

34

54.423602
25.940401

8*

54.422708
25.934854

18

54.423526
25.934383

26

54.421986
25.936632

35

54.420825
25.934755

9

54.423064
25.934391

19

54.423323
25.934787

26*

54.422696
25.937448

 

 

 

 

Дадатак 3

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Касцёл Святога Міхаіла
Архангела» па вул. Гальшанскай, 1
і «Храм Уваскрасення Хрыстова»
па вул. Савецкай, 125 у г. Ашмяны
Гродзенскай вобласці

ПЕРАЛІК
аб’ектаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць


п/п

Назва аб’екта

Датаванне аб’ектаў

Месцазнаходжанне аб’ектаў

1

Будынкі

канец ХІХ – першая пал. ХХ ст.

вул. Барунская, 4, 6, 13

2

Будынак

вул. Гальшанская, 17

3

Будынкі

вул. Першамайская, 3

4

Забудова вул. Савецкай

вул. Савецкая, 86, 94, 102, 118, 127, 128, 146, 148

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.