Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 28.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2020 г. № 82

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага самаспалення мірных жыхароў г. Мазыра» па вул. Кірава ў г. Мазыры

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага самаспалення мірных жыхароў г. Мазыра» па вул. Кірава ў г. Мазыры (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
04.11.2020 № 82

ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага самаспалення мірных жыхароў г. Мазыра» па вул. Кірава ў г. Мазыры

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага самаспалення мірных жыхароў г. Мазыра» па вул. Кірава ў г. Мазыры распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Месца масавага самаспалення мірных жыхароў г. Мазыра» па вул. Кірава ў г. Мазыры з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 312Д000857 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага самаспалення мірных жыхароў г. Мазыра» па вул. Кірава ў г. Мазыры дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі паміж сядзібнымі дамамі па вул. Кірава, 9 і 11 і вызначана ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – 0,116 га.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад агароджы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 11 ад кропкі з каардынатамі 52.048057°, 29.263776° на ўсход па бартавым камені праезнай часткі вул. Кірава да агароджы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 9 да кропкі з каардынатамі 52.048058°, 29.264162°;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 9 ад кропкі з каардынатамі 52.048058°, 29.264162° на поўдзень да агароджы былых праваслаўных могілак да кропкі з каардынатамі 52.047920°, 29.264177°;

на поўдні – лінія, якая ідзе па агароджы былых праваслаўных могілак ад кропкі з каардынатамі 52.047920°, 29.264177° на захад да агароджы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 11 да кропкі з каардынатамі 52.047923°, 29.263777°;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 11 ад кропкі з каардынатамі 52.047923°, 29.263777° на поўдзень да бартавога каменя праезнай часткі вул. Кірава да кропкі з каардынатамі 52.048057°, 29.263776°.

9. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя работ па пракладцы неабходных падземных камунікацый і комплексных работ па мемарылізацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

работы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне іншай дзейнасці, якая супярэчыць патрабаванням Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

12. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены ў межах тэрыторыі зямельнага ўчастка сядзібнага дома па вул. Кірава, 11.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы – 0,230 га.

13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на ўсход па бартавым камені праезнай часткі вул. Кірава ад кропкі з каардынатамі 52.048157°, 29.263464° паралельна агароджы зямельнага ўчастка вул. Кірава, 11 да кропкі з каардынатамі 52.048057°, 29.263776°;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень па ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка вул. Кірава, 11 ад кропкі з каардынатамі 52.048057°, 29.263776° да агароджы былых праваслаўных могілак да кропкі з каардынатамі 52.047821°, 29.263800°;

на поўдні – лінія, якая ідзе на захад па паўночнай агароджы былых праваслаўных могілак ад кропкі з каардынатамі 52.047821°, 29.263800° да заходняй агароджы зямельнага ўчастка вул. Кірава, 11 да кропкі з каардынатамі 52.047826°, 29.263264°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі з каардынатамі 52.047826, 29.263264 у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам дома па вул. Кірава, 13, уздоўж фасада дома да бартавога каменя праезнай часткі вул. Кірава да кропкі з каардынатамі 52.048157°, 29.263464°.

14. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі зямельнага ўчастка сядзібнага дома па вул. Кірава, 9.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы – 0,102 га.

15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі з каардынатамі 52.048058°, 29.264162° па бартавым камені праезнай часткі вул. Кірава да ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 9 да кропкі з каардынатамі 52.048079°, 29.264543°;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі з каардынатамі 52.048079°, 29.264543° у створы і ўздоўж усходняга фасада дома па вул. Кірава, 9 па агароджы да кропкі з каардынатамі 52.047879°, 29.264516°;

на поўдні – лінія, якая ідзе на захад ад кропкі з каардынатамі 52.047879°, 29.264516° у створы з паўночнай агароджай былых праваслаўных могілак да заходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 9 да кропкі з каардынатамі 52.047920°, 29.264177°;

на захадзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі з каардынатамі 52.047920°, 29.264177° па заходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 9 да бартавога каменя праезнай часткі вул. Кірава да кропкі з каардынатамі 52.048058°, 29.264162°.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 8 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху (вышэйшай адзнакі даху);

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Месца масавага самаспалення
мірных жыхароў г. Мазыра»
па вул. Кірава ў г. Мазыры

СХЕМА ЗОН АХОВЫ НЕРУХОМАЙ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ «МЕСЦА МАСАВАГА САМАСПАЛЕННЯ МІРНЫХ ЖЫХАРОЎ Г. МАЗЫРА» ПА ВУЛ. КІРАВА Ў Г. МАЗЫРЫ

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.