![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2020 г. № 85
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 69 у г. Клімавічы Магілёўскай вобласці
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 марта 2023 г. № 29 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/39766 от 30.03.2023 г.) <W22339766p>
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 69 у г. Клімавічы Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 69 у г. Клімавічы Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 69 у г. Клімавічы Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак» па вул. Савецкай, 69 у г. Клімавічы Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 512Г000465.
3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унітарным даччыным прадпрыемствам «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 69 у г. Клімавічы Магілёўскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
8. Ахоўная зона акружае гісторыка-культурную каштоўнасць з усіх бакоў.
Плошча ахоўнай зоны – 0,1358 га.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад бартавога каменя вул. Пушкінскай ад кропкі 1 з каардынатамі 53°22'23.0680'', 32°04'32.8790'' у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам нежылога будынка на паўночны ўсход уздоўж сцяны будынка да агароджы зямельнага ўчастка музея да кропкі 6 з каардынатамі 53°22'23.9773'', 32°04'34.4161'';
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі музея да бартавога каменя вул. Савецкай да кропкі 11 з каардынатамі 53°22'23.1178'', 32°04'35.6567'';
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад уздоўж бартавога каменя вул. Савецкай да перасячэння з вул. Пушкінскай, далей на паўночны захад уздоўж бартавога каменя вул. Пушкінскай да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва, акрамя рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, будаўніцтва і рэканструкцыі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;
размяшчэнне малых архітэктурных формаў, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці, забеспячэння бачнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці з асноўных відавых кропак і захавання гістарычнага маштабу навакольнай забудовы.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з шасці ўчасткаў двух рэжымаў утрымання.
12. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы – 0,89 га.
На першым участку зоны рэгулявання забудовы дзейнічае першы рэжым утрымання тэрыторыі.
13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад бартавога каменя вул. Пушкінскай ад кропкі 1 з каардынатамі 53°22'23.0680'', 32°04'32.8790'' уздоўж вуліцы на паўночны захад да кропкі 2 з каардынатамі 53°22'23.5990'', 32°04'32.0296'';
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўночны ўсход уздоўж агароджы і паўднёва-ўсходняга фасада нежылога будынка да агароджы да кропкі 3 з каардынатамі 53°22'24.3868'', 32°04'33.3773'';
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы ўсход уздоўж агароджы да кропкі 4 з каардынатамі 53°22'24.3164'', 32°04'33.4923'', далей на паўночны ўсход уздоўж агароджы да кропкі 5 з каардынатамі 53°22'24.4331'', 32°04'33.7149'', далей на паўднёвы ўсход да агароджы тэрыторыі музея да кропкі 6 з каардынатамі 53°22'23.9773'', 32°04'34.4161'';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы захад у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам нежылога будынка ўздоўж сцяны будынка да бартавога каменя вул. Пушкінскай да кропкі 1.
14. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы – 0,20 га.
На другім участку зоны рэгулявання забудовы дзейнічае другі рэжым утрымання тэрыторыі.
15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад бартавога каменя вул. Савецкай ад кропкі 11 з каардынатамі 53°22'23.1178'', 32°04'35.6567'' па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі музея да кропкі 6 з каардынатамі 53°22'23.9773'', 32°04'34.4161'';
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 паралельна паўночна-заходняму фасаду гасцініцы да бартавога каменя вул. Тэльмана да кропкі 7 з каардынатамі 53°22'25.2484'', 32°04'36.7323'';
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы ўсход уздоўж бартавога каменя вул. Тэльмана да перасячэння з вул. Савецкай, далей на паўднёвы захад уздоўж бартавога каменя вул. Савецкай да кропкі 11;
16. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на ўсходзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе размешчаны прыватныя дамы па вул. Савецкай, 54 і 56.
Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы – 0,134 га.
На трэцім участку зоны рэгулявання забудовы дзейнічае другі рэжым утрымання тэрыторыі.
17. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад бартавога каменя вул. Савецкай ад кропкі 10 з каардынатамі 53°22'23.0819'', 32°04'36.2052'' уздоўж вул. Савецкай да перасячэння з вул. Тэльмана, далей на паўднёвы ўсход уздоўж бартавога каменя вул. Тэльмана да кропкі 8 з каардынатамі 53°22'23.7741'', 32°04'39.3202'';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы захад у створы з паўднёва-ўсходняй сцяной прыватнага дома па вул. Савецкай, 56 да перасячэння з агароджай прыватнага дома па вул. Савецкай, 52 да кропкі 9 з каардынатамі 53°22'22.5401'', 32°04'37.0334'';
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны захад уздоўж агароджы і ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам прыватнага дома па вул. Савецкай, 52 да кропкі 10.
18. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на паўднёвым усходзе, непасрэдна насупраць гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе размешчаны дамы па вул. Савецкай, 52 і вул. Пушкінскай, 11.
Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы – 0,1012 га.
На чацвёртым участку зоны рэгулявання забудовы дзейнічае першы рэжым утрымання тэрыторыі.
19. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад бартавога каменя вул. Савецкай ад кропкі 10 з каардынатамі 53°22'23.0819'', 32°04'36.2052'' уздоўж агароджы і ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам прыватнага дома па вул. Савецкай, 52 да кропкі 9 з каардынатамі 53°22'22.5401'', 32°04'37.0334'';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы захад паралельна вул. Савецкай да бартавога каменя вул. Пушкінскай да кропкі 12 з каардынатамі 53°22'21.5227'', 32°04'35.2404'';
на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж бартавога каменя на паўночны захад уздоўж вул. Пушкінскай да скрыжавання з вул. Савецкай, далей на паўночны ўсход уздоўж вул. Савецкай да кропкі 10.
20. Пяты ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на поўдні ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе размешчаны шматкватэрны жылы дом па вул. Савецкай, 50.
Плошча пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы – 0,16 га.
На пятым участку зоны рэгулявання забудовы дзейнічае другі рэжым утрымання тэрыторыі.
21. Мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 15 з каардынатамі 53°22'20.4466'', 32°04'31.7723'' уздоўж бартавога каменя вул. Савецкай да перасячэння з вул. Пушкінскай, далей на паўднёвы ўсход уздоўж бартавога каменя вул. Пушкінскай да кропкі 13 з каардынатамі 53°22'21.2871'', 32°04'35.1796'';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўднёвы захад паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду шматкватэрнага жылога дома па вул. Савецкай, 50 да кропкі 14 з каардынатамі 53°22'19.8444'', 32°04'32.7640'';
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны захад да бартавога каменя вул. Савецкай да кропкі 15.
22. Шосты ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на паўднёвым захадзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе размешчаны дамы па вул. Савецкая, 65А і 67.
Плошча шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы – 0,22 га.
На шостым участку зоны рэгулявання забудовы дзейнічае другі рэжым утрымання тэрыторыі.
23. Мяжой шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад бартавога каменя вул. Савецкай ад кропкі 16 з каардынатамі 53°22'20.6546'', 32°04'31.4826'' да кропкі 17 з каардынатамі 53°22'21.4628'', 32°04'30.1273'';
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняму фасаду дома па вул. Савецкай, 67 да бартавога каменя вул. Пушкінскай да кропкі 18 з каардынатамі 53°22'22.8670'', 32°04'32.5345'';
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы ўсход уздоўж бартавога каменя вул. Пушкінскай да перасячэння з вул. Савецкай, далей на паўднёвы захад уздоўж бартавога каменя вул. Савецкай да кропкі 16.
24. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 7,0 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху (вышэйшай адзнакі даху);
выкарыстанне нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў, архітэктурных прыёмаў пры выкананні будаўнічых работ;
усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
25. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 9,0 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху (вышэйшай адзнакі даху);
выкарыстанне нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў, архітэктурных прыёмаў пры выкананні будаўнічых работ;
усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.