Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 жніўня 2020 г. № 72

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

27.08.2020 № 72

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), якія ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:

«Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў: флігель, вяндлярня, парк, бібліятэка» па вул. Паркавая, 9, 8Б, 15 у аг. Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – «Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў»), катэгорыя «2», шыфр – 412Г000467;

«Дзмітрыеўская царква з брамай і домам старасты» па вул. Шчорсавая, 4 у аг. Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр – 412Г000468.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе мясцовага культурна-асветніцкага фонда «ШЧОРСЫ І ХРАПТОВІЧЫ».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю і зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

7. Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца.

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

8. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей складаецца з двух участкаў.

9. Першы ўчастак супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў», на якой размешчаны флігель, вяндлярня, бібліятэка, парк, а таксама каштоўныя гістарычныя элементы, якім не нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Плошча першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 60,4 га.

10. Другі ўчастак супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дзмітрыеўская царква з брамай і домам старасты» ў межах агароджы, на якой размешчаны царква, брама, дом старасты.

Плошча другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,3 га.

11. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 33 з каардынатамі 53°39'09.85'', 26°10'18.32'' на захад па мяжы ўчастка сярэдняй школы па вул. Паркавая, 8 да кропкі 16 з каардынатамі 53°39'10.21'', 26°10'17.24''; далей па мяжы зямельнага ўчастка вяндлярні да кропкі 17 з каардынатамі 53°39'10.34'', 26°10'16.35''; далей на захад па мяжы зямельнага ўчастка сярэдняй школы да кропкі 34 з каардынатамі 53°39'10.79'', 26°10'13.77'', якая ляжыць на скрыжаванні з умоўнай лініяй, што праходзіць паралельна восі вул. Паркавай–вул. Карэліцкай на адлегласці 15 м на ўсход ад усходняга краю яе праезнай часткі; далей на поўдзень па гэтай лініі паралельна вуліцы да кропкі 35 з каардынатамі 53°39'06.59'', 26°10'12.34'', якая ляжыць на скрыжаванні з паўночным краем праезнай часткі вул. Паркавай–дарогі Н-6325 «Любча – Щорсы – граница Минской области» (далей – дарога Н-6325); далей на паўночны захад па паўночным краі праезнай часткі да кропкі 36 з каардынатамі 53°39'10.98'', 26°10'12.13'', якая ляжыць на скрыжаванні з умоўнай лініяй, што праходзіць паралельна восі вул. Паркавай–вул. Карэліцкай на адлегласці 15 м на захад ад заходняга краю яе праезнай часткі; далей на поўнач паралельна вуліцы па гэтай лініі да кропкі 37 з каардынатамі 53°39'07.07'', 26°10'10.83'' на скрыжаванні з паўднёвым краем праезнай часткі вул. Паркавай; далей на захад па паўднёвым краі праезнай часткі вуліцы да кропкі 14 з каардынатамі 53°39'13.70'', 26°09'50.81''; далей на паўночны-захад па паўночным краі праезнай часткі дарогі Н-6325 да кропкі 15 з каардынатамі 53°39'18.96'', 26°09'34.84'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўночны ўсход па паўночна-заходняй броўцы меліярацыйнага канала да кропкі 24 з каардынатамі 53°39'40.06'', 26°10'22.99'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на паўднёвы ўсход па паўночна-ўсходняй броўцы меліярацыйнага канала да кропкі 25 з каардынатамі 53°39'24.09'', 26°10'42.95'', якая ляжыць на скрыжаванні з іншым каналам, які ідзе ў паўднёва-заходнім накірунку;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўднёвы захад па паўночна-заходняй броўцы канала да кропкі 18 з каардынатамі 53°39'18.81'', 26°10'33.06''; далей на паўночны ўсход да кропкі 20 з каардынатамі 53°39'19.09'', 26°10'32.53''; далей на паўднёвы захад па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі праз кропку 40 з каарыдынатамі 53°39'13.46'', 26°10'24.05'' да скрыжавання з мяжой зямельнага ўчастка сярэдняй школы па вул. Паркавая, 8 да кропкі 33.

12. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ад брамы па знешнім контуры агароджы і знешнім контуры паўночна-заходняй сцяны дома старасты ад кропкі 45 з каардынатамі 53°39'01.79'', 26°10'25.97'' да кропкі 46 з каардынатамі 53°39'00.86'', 26°10'26.27'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па знешнім контуры паўднёва-заходняй сцяны дома старасты і знешнім контуры агароджы ад кропкі 46 да кропкі 41 з каарынатамі 53°39'00.27'', 26°10'28.07'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па знешнім контуры агароджы ад кропкі 41 да кропкі 42 з каардынатамі 53°39'01.14'', 26°10'29.61'';

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па знешнім контуры агароджы ад кропкі 42 да кропкі 43 з каардынатамі 53°39'01.53'', 26°10'29.35'';

на паўночным усходзе і поўначы – лінія, якая ідзе па знешнім контуры агароджы ад кропкі 43 да кропкі 44 з каардынатамі 53°39'02.16'', 26°10'26.35'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па знешнім контуры брамы ад кропкі 44 да кропкі 45.

13. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

14. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) вызначана зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, аднаўлення страчанага гістарычнага характару забудовы і тэрыторыі, а таксама стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

15. Ахоўная зона складаецца з трох участкаў: першага, другога і трэцяга рэжымаў утрымання.

16. Ахоўная зона першага рэжыму ўтрымання супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў».

17. На тэрыторыі ахоўнай зоны першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

усе віды новага будаўніцтва, акрамя работ па пракладцы падземных інжынерных камунікацый, звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці і існуючай забудовы, зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўленні без распрацаванага праекта комплекснай рэгенерацыі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці або яе часткі, распрацаванай і зацверджанай у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;

рэканструкцыя і рэстаўрацыя фрагментаў гісторыка-культурнай каштоўнасці (флігель, вяндлярня, парк, бібліятэка) і каштоўных гістарычных элементаў (зафлігельнае карэ па вул. Паркавай, 10, карэтная па вул. Паркавай, 9А, кузня на паўночны ўсход ад карэтнай, сцяна экзатычнага сада па вул. Паркавай, 10, фрагменты гістарычнай агароджы ў створы з паўднёвым фасадам зафлігельнага карэ на захад на адлегласць 150 м), аднаўленне страчаных гістарычных элементаў ансамбля (палац на паўночны ўсход ад флігеля, брама ў створы з паўднёвым фасадам зафлігельнага карэ ў бок усходу на восі вул. Паркавай–вул. Карэліцкай, флігель на поўнач ад карэтнай, гаспадарчы двор на ўсход ад карэтнай, гаспадарчы будынак на ўсход ад карэтнай, брама на захад ад фрагментаў гістарычнай агароджы, агароджа экзатычнага сада, гаспадарчы будынак (лядоўня) на захад ад бібліятэкі) і каштоўных гістарычных аб’ектаў (фантан-басейн 1930-х гадоў і альтанка 1930-х гадоў на паўночным захадзе ад паўночна-ўсходняга става) без распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай згодна Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры, а таксама знішчэнне гэтых аб’ектаў;

рамонт і рэканструкцыя існуючых дысгарманічных будынкаў і збудаванняў, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, са змяненнем габарытаў у плане, з павелічэннем вышыні і ўжываннем нетрадыцыйных гістарычных матэрыялаў (сайдынг, металадахоўка, металапрофіль, блок-хаус і аналагічныя) і колераў (сіні, малінавы і аналагічныя яскравыя колеры, не характэрныя для рэгіянальнага будаўніцтва) (далей – нетрадыцыйныя гістарычныя матэрыялы і колеры);

рамонт і рэканструкцыя існуючых дысгарманічных будынкаў і збудаванняў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, іх дзяржаўная рэгістрацыя, акрамя работ па візуальнай нейтралізацыі ў гістарычным асяроддзі, вынасе па-за межы ахоўнай зоны;

знішчэнне каштоўных гістарычных аб’ектаў: графская крыніца на паўночны ўсход ад зямельнага ўчастка па вул. Паркавай, 1Б на тэрыторыі зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі, рэшткі дуба Адама Міцкевіча на паўночны ўсход ад стадыёна, скульптура дзяўчыны 1930-х гадоў на паўночна-заходнім беразе паўночна-ўсходняга става, воінскае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны на захад ад Дзмітрыеўскай царквы з брамай і домам старасты, пахаванне часоў Вялікай Айчыннай вайны на поўдзень ад паўночнага става;

землеўпарадкавальная дзейнасць, накіраваная на адвод новых зямельных участкаў для ажыццяўлення дзейнасці, не звязанай з функцыянаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама іншыя землеўпарадкавальныя мерапрыемствы, якія могуць аказваць уздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;

азеляненне тэрыторыі з прымяненнем раслін, неўласцівых гістарычнаму характару парку;

устаноўка агароджаў, акрамя аднаўлення гістарычных агароджаў;

размяшчэнне малых архітэктурных формаў, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;

гаспадарчая дзейнасць, якая не адпавядае гістарычнаму характару тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (уладкаванне агародаў, выпас жывёлы і інш.);

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных пад’язных дарог, алей, паркавых сцежак;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, без уліку характару гістарычнага асяроддзя;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.

18. Ахоўная зона другога рэжыму ўтрымання супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дзмітрыеўская царква з брамай і домам старасты».

19. На тэрыторыі ахоўнай зоны другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

усе віды будаўніцтва, акрамя рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;

добраўпарадкаванне тэрыторыі (у тым ліку ўсталяванне малых архітэктурных формаў) без уліку характара гістарычнага асяроддзя, захавання гістарычнай планіровачнай структуры і без выкарыстання пры правядзенні работ гістарычных прыёмаў і матэрыялаў;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, без уліку характару гістарычнага асяроддзя;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.

20. Ахоўная зона трэцяга рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі, непасрэдна прылегай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дзмітрыеўская царква з брамай і домам старасты» і непасрэдна ўплывае на ўмовы яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны трэцяга рэжыму ўтрымання складае 1,6 га.

21. Мяжой ахоўнай зоны трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 31 з каардынатамі 53°39'03.70'', 26°10'18.09'' ад паўночнага вугла будынка № 3А па вул. Шчорсаўскай на паўночны ўсход у створы з паўночна-заходнім фасадам будынка № 3А да кропкі 32 з каардынатамі 53°39'04.51'', 26°10'18.98'' на скрыжаванні з паўночным краем праезнай часткі вул. Паркавай–дарогі Н-6325;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж паўночнага краю праезнай часткі вул. Паркавай–дарогі Н-6325 да кропкі 28 з каардынатамі 53°39'03.78'', 26°10’30.10'' да скрыжавання з умоўнай лініяй паўночна-ўсходняга краю вул. Прынёманскай; далей на паўднёвы ўсход па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Прынёманскай да кропкі 29 з каардынатамі 53°39'02.77'', 26°10’32.62'' да скрыжавання з умоўнай лініяй у створы з паўднёва-ўсходнім вонкавым фасадам агароджы Дзмітрыеўскай царквы;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на паўднёвы захад у створы з паўднёва-ўсходнім вонкавым фасадам агароджы Дзмітрыеўскай царквы праз кропкі 42 і 41 па мяжы ахоўнай зоны другога рэжыму ўтрымання да кропкі 30 з каардынатамі 53°38'59.56'', 26°10'25.82'' да скрыжавання з умоўнай лініяй у створы паўночна-ўсходняга фасада будынка № 4 па вул. Шчорсаўскай;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 у створы паўночна-ўсходніх фасадаў будынка № 3А і № 4 па вул. Шчорсаўскай да кропкі 31 з каарднатамі 53°39'03.70'', 26°10'18.09''.

22. У межах ахоўнай зоны трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

усе віды новага будаўніцтва, акрамя пракладкі інжынерных камунікацый;

знішчэнне гістарычнай агароджы тэрыторыі царквы;

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных дарог, вуліц і плошчы, акрамя аднаўлення іх гістарычнага характару і межаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

23. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія непасрэдна прылягаюць да тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх ахоўнай зоны.

24. Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў розных рэжымаў утрымання: першага, другога і трэцяга.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 41,8 га.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 6,9 га, у межах тэрыторыі фальварка «Мураванка».

Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 7,56 га.

25. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночным краі праезнай часткі дарогі Н-6325 ад кропкі 13 з каардынатамі 53°39'09.84'', 26°10'01.23'' ад кропкі скрыжавання ўмоўнай лініі паўночна-заходнягя краю праезнай часткі вул. Маладзёжная з паўночным краем праезнай часткі вул. Паркавай–дарогі Н-6325 уздоўж дарогі на паўднёвы ўсход праз кропку 32 з каардынатамі 53°39'04.51'', 26°10'18.98'', на паўднёвы захад па мяжы ахоўнай зоны трэцяга рэжыму ўтрымання праз кропку 28 з каардынатамі 53°39'03.78'', 26°10'30.10'', на паўночны ўсход да кропкі 4 з каардынатамі 53°39'06.81'', 26°10'45.16'', якая ляжыць на скрыжаванні ўмоўнай лініі ў створы з меліярацыйным каналам;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўднёвы ўсход па броўцы меліарацыйнага канала да кропкі 5 з каардынатамі 53°38'54.59'', 26°10'53.91'';

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўднёвы захад у створы з паўднёва-ўсходнім краем мясцовага праезда да кропкі 6 з каардынатамі 53°38'47.68'', 26°10'27.66'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны захад па паўднёва-заходнім краі палявой дарогі, далей па ўмоўнай лініі, якая ідзе паралельна вул. Шчорсаўскай на адлегласці 180 м ад яе, да перакрыжавання паўночна-заходняга краю праезнай часткі вул. Карэліцкай з паўночным краем праезнай часткі вул. Я.Нёманскага; далей на паўднёвы захад па паўночным краі праезнай часткі вул. Я.Нёманскага да перакрыжавання з паўночна-ўсходнім краем праезнай часткі вул. Юбілейнай да кропкі 7 з каардынатамі 53°38'57.41'', 26°09'49.53'';

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Юбілейнай на паўночны захад да кропкі 8 з каардынатамі 53°39'00.71'', 26°09'47.03''; далей на паўднёвы захад па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Юбілейнай да кропкі 9 з каардынатамі 53°38'59.61'', 26°09'42.47'', далей на паўночны захад па ўмоўнай лініі перпендыкулярна вул. Юбілейнай да кропкі 10 з каардынатамі 53°39'06.08'', 26°09'37.31'' на перакрыжаванні паўночнага краю мясцовага праезда, што ідзе паралельна вул. Маладзёжнай;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны ўсход па краі мясцовага праезда да павароту да кропкі 11 з каардынатамі 53°39'09.68'', 26°09'50.54'', далей на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга краю мясцовага праезда да перакрыжавання з паўночна-заходнім краем праезнай часткі вул. Маладзёжнай да кропкі 12 з каардынатамі 53°39'07.50'', 26°09'52.42''; далей на паўднёвы ўсход па паўночна-заходнім краі праезнай часткі вуліцы да кропкі 13 з каардынатамі 53°39'09.84'', 26°10'01.23''.

26. У межах зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за два паверхі з мансардай (вышэй за 10 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху) і без ужывання гістарычных параметраў (прапорцый) будынкаў (памеры ў плане 7–8 м х 10–12 м);

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыёмаў (вышыня пабудоў не павінна быць вышэй за 10 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

выкарыстанне тыповых і серыйных праектаў будынкаў і пабудоў, а таксама канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання (неабходна выкарыстоўваць традыцыйныя для рэгіёна архітэктурныя формы і будаўнічыя матэрыялы);

выкарыстанне не характэрных формаў дахаў (акрамя двусхільных, вальмавых і паўвальмавых з нахілам ад 35° да 50°), нетрадыцыйных колераў;

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных вуліц (сучасныя вуліцы Шчорсаўская, Прынёманская, Паркавая);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

27. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 21 з каардынатамі 53°39'34.10'', 26°09'09.98'' ад заходняга вугла фальварка на перакрыжаванні меліярацыйных каналаў, па паўночна-заходняй мяжы фальварка, што акрэслена меліярацыйным каналам, да паўночнага вугла фальварка да кропкі 22 з каардынатамі 53°39'40.18'', 26°09'24.56'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па паўночна-ўсходняй мяжы фальварка, што акрэслена меліярацыйным каналам, да паўднёва-ўсходняга вугла фальварка да кропкі 23 з каардынатамі 53°39'34.61'', 26°09'31.35'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 па паўднёва-ўсходняй мяжы фальварка, што акрэслена меліярацыйным каналам, да паўночнага вугла фальварка на перакрыжаванні меліярацыйных каналаў да кропкі 19 з каардынатамі 53°39'28.24'', 26°09'16.76'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 па меліярацыйным канале, што праходзіць па мяжы фальварка на паўночны захад, да заходняга вугла фальварка на перакрыжаванні меліярацыйных каналаў да кропкі 21 з каардынатамі 53°39'34.10'', 26°09'09.98''.

28. У межах зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

знішчэнне каштоўных гістарычных аб’ектаў фальварка «Мураванка» (10 аб’ектаў);

правядзенне будаўнічых работ (рамонтна-рэстаўрацыйных работ, новага будаўніцтва, добраўпарадкаванне тэрыторыі) не ў адпаведнасці з зацвержданым ва ўстаноўленым парадку праектам комплекснай рэгенерацыі тэрыторыі фальварка «Мураванка»;

будаўніцтва новых аб’ектаў па маштабе і характары архітэктуры не адпаведных гістарычнаму асяроддзю;

пракладка інжынерных камунікацый, якія не звязаны з выкарыстаннем фальварка «Мураванка»;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якое вядзе да змянення гістарычнай планіроўкі (у тым ліку выкарыстанне нехарактэрных матэрыялаў і прыёмаў) і пагаршэння ўмоў успрымання.

29. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складаецца з двух участкаў.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 2,26 га.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога ўчастка трэцяга рэжыму ўтрымання складае 5,3 га.

30. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў» ад кропкі 14 з каардынатамі 53°39'13.70'', 26°09'50.81'' да кропкі 36 з каардынатамі 53°39'10.98'', 26°10'12.13'';

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 36 па паўночным краі праезнай часткі вул. Паркавай–дарогі Н-6325 да кропкі 14 з каардынатамі 53°39'13.70'', 26°09'50.81''.

31. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 35 з каардынатамі 53°39'06.59'', 26°10'12.34'' па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў» да кропкі 26 з каардынатамі 53°39'12.26'', 26°10'21.92'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 па мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі да перасячэння з паўночным краем праезнай часткі дарогі Н-6325 да кропкі 27 з каардынатамі 53°39'04.06'', 26°10'31.46'';

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 27 па паўночным краі праезнай часткі дарогі Н-6325–вул. Паркавай да кропкі 35 з каардынатамі 53°39'06.59'', 26°10'12.34''.

32. У межах зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за адзін паверх з мансардай (вышэй за 8 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху) і без ужывання гістарычных параметраў (прапорцый) будынкаў (памеры ў плане 7–8 м х 10–12 м);

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыёмаў (вышыня пабудоў не павінна быць вышэй за 8 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

выкарыстанне тыповых і серыйных праектаў будынкаў і пабудоў, а таксама канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання (неабходна выкарыстоўваць традыцыйныя для рэгіёна архітэктурныя формы і будаўнічыя матэрыялы);

выкарыстанне не характэрных формаў дахаў (акрамя двусхільных, вальмавых і паўвальмавых з нахілам ад 35° да 50°), нетрадыцыйных колераў;

знішчэнне каштоўных гістарычных элементаў (фрагментаў гістарычнай агароджы і алей);

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных дарог і вуліц (па вул. Паркавая ад кропкі 14 да кропкі 16);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

33. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) вызначана з мэтай захавання асаблівасцей гістарычнага ландшафту і рэльефу мясцовасці, прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

34. Плошча зоны аховы ландшафту складае 443,7 га.

35. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 53°39'36.44'', 26°08'42.56'' у створы з паўднёвай броўкай меліярацыйнага канала паралельна паўночна-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання на адлегласці 340 м ад яе да кропкі 2 з каардынатамі 53°40'04.86'', 26°09'51.91'', якая ляжыць на скрыжаванні з лініяй, што праходзіць па паўднёвай броўцы меліярацыйнага канала і ляжыць у створы з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвы ўсход па броўцы канала праз кропку 3 з каардынатамі 53°39'59.11'', 26°10'00.08'', затым на паўночны ўсход да кропкі 39 з каардынатамі 53°40'26.61'', 26°11'05.65'' да скрыжавання з заходнім берагам р. Нёман;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 39 уздоўж заходняга берага р. Нёман да паўночнага краю жалезабетоннага маста праз р. Нёман да кропкі 38 з каардынатамі 53°39'19.12'', 26°11'48.67'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая праходзіць ад кропкі 38 па паўночным краі праезнай часткі дарогі Н-6325 да кропкі 27 з каардынатамі 53°39'04.06'', 26°10'31.46'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 27 па паўночна-ўсходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання да кропкі 26 з каардынатамі 53°39'12.26'', 26°10'21.92'', далей на паўночны ўсход па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў» да кропкі 14 з каардынатамі 53°39'13.70'', 26°09'50.81'', далей па паўночнай мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання да кропкі 13 з каардынатамі 53°39'09.84'', 26°10'01.23'', далей на паўднёвы захад па межах зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 10 з каардынатамі 53°39'06.08'', 26°09'37.31'', далей на паўночны захад па ўмоўнай лініі, якая ідзе паралельна восі дарогі Н-6325 да кропкі 1 з каардынатамі 53°39'36.44'', 26°08'42.56''.

36. У межах зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва (рэканструкцыі) падземных інжынерных камунікацый;

вулічна-дарожнае будаўніцтва (магістралі, развязкі, эстакады, масты і г.д.), акрамя рэканструкцыі існуючай дарожнай інфраструктуры;

добраўпарадкаванне тэрыторыі ці іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў і ўтрымання і аднаўлення прысадаў пад’язных дарог;

высечка або пашкоджанне элементаў гістарычнага азелянення (алеі пад’язных і прагулачных дарог), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

37. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыямі гісторыка-культурных каштоўнасцей «Фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў» і «Дзмітрыеўская царква з брамай і домам старасты».

38. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.