Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 16.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 ліпеня 2020 г. № 61

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

22.07.2020 № 61

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. На тэрыторыі г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:

«Брацкая магіла» ў гарадскім парку г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр – 213Д000226;

«Былы манастырскі шпіталь» у г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр – 212Г000224;

«Парк» у г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – «Парк»), катэгорыя «3», шыфр – 213Г000225.

3. Праект зон аховы распрацаваны ў складзе праекта «Генеральны план, сумешчаны з дэтальным планам г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна» навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк», зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» і наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, дадаецца згодна з дадаткам 1.

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, дадаецца згодна з дадаткам 2.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» устаноўлена ў межах батанічнага заказніка Старажытны парк «Асвейскі» (далей – заказнік).

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» складае 23 га.

Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (дале – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання і ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк».

Плошча ахоўнай зоны складае 33,5 га.

8. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж ламанай лініі паміж кропкамі геаграфічных каардынат (далей – кропкі) 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13 і 14, пачынаючы ад кропкі 1 на перасячэнні вул. Савецкай і вул. Леніна перад будынкам дзяржаўнай установы адукацыі «Асвейская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» па вул. Савецкай, 8, уздоўж праезду і далей уздоўж фасада будынка па вул. Савецкай, 8/1 да берага сажалкі (кропка 2), уздоўж берага сажалкі да кропкі 3 і далей па лініі мяжы парка, вызначанай планам заказніка згодна з нумарацыяй да кропкі 14;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе паміж кропкамі 14, 15 і 16, затым паралельна напрамку вул. Меліяратараў на адлегласць 210 м да перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж усходняй мяжы ўчастка па вул. Меліяратараў, 21 (кропка 17), далей – перпендыкулярна напрамку вул. Меліяратараў да паўночнай мяжы ўчастка па вул. Меліяратараў, 21 (кропка 18);

на поўдні – лінія, якая ідзе паміж кропкамі 18, 19 і 20 паралельна вул. Меліаратараў на адлегласці 140 м;

на захадзе – лінія, якая ідзе паміж кропкамі 20, 21, 22, 23, 24 і 1 уздоўж усходняй мяжы участкаў забудовы няцотнага боку вул. Леніна, уключаючы руіны фундамента былога касцёла, да паўночнай мяжы ўчастка па вул. Леніна, 5 (кропка 23), уздоўж паўночнай мяжы гэтага ўчастка да вул. Леніна (кропка 24) і ўздоўж вул. Леніна да вул. Савецкай (кропка 1).

9. Геаграфічныя каардынаты мяжы ахоўнай зоны (п.ш. у.д.): 56.015295° 28.112306°, 56.014731° 28.115331°, 56.015445° 28.115739°, 56.015229° 28.116801°, 56.015469° 28.118368°, 56.015067° 28.119483°, 56.015337° 28.120277°, 56.015013° 28.122144°, 56.014312° 28.122048°, 56.013820° 28.124966°, 56.013430° 28.124730°, 56.013322° 28.125878°, 56.013154° 28.125953°, 56.013040° 28.127444°, 56.011865° 28.126168°, 56.011229° 28.124987°, 56.011211° 28.121490°, 56.010743° 28.121511°, 56.010757° 28.114959°, 56.012323° 28.113188°, 56.013450° 28.113521°, 56.013576° 28.112684°, 56.014128° 28.112985°, 56.014284° 28.112223°.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ;

правядзенне работ па захаванні, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавае, архітэктурнае і канструктыўнае рашэнні;

змяненне характару ландшафту і рэльефу;

правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні з парушэннем (змяненнем) гістарычнай планіроўкі і яе элементаў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак); пракладка паветраных інжынерных камунікацый;

пракладка інжынерных камунікацый у грунце без аднаўлення добраўпарадкавання (пры умове захавання старых дрэваў і алеяў парка).

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 22,3 га.

12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 24 да кропкі 10, далей перпендыкулярна напрамку берагавой лініі воз. Асвейскае на адлегласць 40 м (да кропкі 31), паралельна берагавой лініі воз. Асвейскае на адлегласць 200 м (да кропкі 30), перпендыкулярна напрамку папярэдняй лініі на адлегласць 60 м (да кропкі 29), далей – паралельна паўднёвай мяжы ўчастка па вул. Прыазёрнай, 5 да перакрыжавання з вул. Прыазёрнай (кропка 28);

на ўсходзе – лінія, якая ідзе паміж кропкамі 28, 27, уздоўж вул. Прыазёрнай да вул. Меліяратараў;

на поўдні і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паміж кропкамі 27, 26 і 25, уздоўж вул. Меліяратараў;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Леніна ад перакрыжавання з вул. Меліяратараў (кропка 25) да паўночнай мяжы ахоўнай зоны (кропка 24).

13. Геаграфічныя каардынаты мяжы зоны рэгулявання забудовы (п.ш. у.д.): 56.014284° 28.112223°, 56.014128° 28.112985°, 56.013576° 28.112684°, 56.013450° 28.113521°, 56.012323° 28.113188°, 56.010757° 28.114959°, 56.010743° 28.121511°, 56.011211° 28.121490°, 56.011229° 28.124987°, 56.011865° 28.126168°, 56.013040° 28.127444°, 56.013154° 28.125953°, 56.013322° 28.125878°, 56.013430° 28.124730°, 56.013820° 28.124966°, 56.014366° 28.125245°, 56.013546° 28.128488°, 56.013888° 28.128810°, 56.013552° 28.130022°, 56.009570° 28.125806°, 56.009522° 28.114090°, 56.011741° 28.111440°.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў;

новае будаўніцтва без уліку маштабу і параметраў акружаючай забудовы (вышэй за 2 паверхі або не больш за 9 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 12,9 га.

16. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе паміж кропкамі 36 і 37 ад берага воз. Асвейскае ўздоўж заходняй і паўднёвай мяжы ўчастка па вул. Прыазёрнай, 5 (кропка 38), далей – перпендыкулярна паўднёвай мяжы ўчастка да ўсходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы (кропка 28);

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы паміж кропкамі 28, 29, 30 і 31 да кропкі 10, уздоўж паўночнай мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 10 да кропкі 3, далей – уздоўж паўночнай мяжы ўчастка дзяржаўнай установы адукацыі «Асвейская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» на адлегласць 50 м (кропка 32);

на захадзе – лінія, якая ідзе ад паўночнай мяжы ўчастка дзяржаўнай установы адукацыі «Асвейская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» (кропка 32) да паўднёвай мяжы ўчастка па вул. Фрунзэ, 3, далей – уздоўж паўднёвай і ўсходняй мяжы ўчастка па вул. Фрунзэ, 3 (кропка 33), уздоўж вул. Фрунзэ на адлегласць 120 м да паўднёвай мяжы ўчастка па вул. Фрунзэ, 1 (кропка 34), далей – перпендыкулярна напрамку вул. Фрунзэ да берага воз. Асвейскае (кропка 35);

на поўначы – лінія, якая ідзе паміж кропкамі 35 і 36 уздоўж берагавой лініі воз. Асвейскае.

17. Геаграфічныя каардынаты мяжы зоны аховы ландшафту (п.ш. у.д.): 56.014 860° 28.129807°, 56.014218° 28.129432°, 56.014026° 28.130279°, 56.013552° 28.130022°, 56.013888° 28.128810°, 56.013546° 28.128488°, 56.014366° 28.125245°, 56.013820° 28.124966°, 56.014312° 28.122048°, 56.015013° 28.122144°, 56.015337° 28.120277°, 56.015067° 28.119483°, 56.015469° 28.118368°, 56.015229° 28.116801°, 56.015445° 28.115739°, 56.015753° 28.115120°, 56.16212° 28.116396°, 56.016095° 28.118070°, 56.017966° 28.118499°.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў акрамя некапітальных паркавых аб’ектаў павільённага тыпу з лёгкіх канструкцый не вышэй за 5 метраў;

змяненне характару ландшафту і рэльефу;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);

пракладка паветраных інжынерных камунікацый;

пракладка інжынерных сетак у грунце без аднаўлення добраўпарадкавання.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

19. Зона аховы культурнага пласта (слоя) ўстаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў і складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 4,9 га.

20. Мяжой першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі ад кропкі 23 на адлегласць 130 м (кропка 23а);

на ўсходзе – лінія, якая ідзе паралельна напрамку вул. Леніна ад кропкі 23а на адлегласць 90 м да кропкі 21а;

на поўдні – лінія, якая ідзе перпендыкулярна напрамку вул. Леніна ад кропкі 21а да мяжы ахоўнай зоны (кропкі 21б);

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 21б праз кропкі 21 і 22 да кропкі 23.

21. Геаграфічныя каардынаты мяжы першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта гісторыка-культурных каштоўнасцей (п.ш. у.д.): 56.014128° 28.112985°, 56.013787° 28.114917°, 56.013055° 28.114574°, 56.013157° 28.113544°, 56.013450° 28.113521°, 56.013576° 28.112684°.

22. Мяжой другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны паміж кропкамі 6, 5 і 4;

на захадзе – лінія, якая ідзе па пешаходнай дарожцы ўздоўж сажалкі ад кропкі 4 на адлегласць 180 м (кропкі 6а);

на поўдні – лінія, якая ідзе перпендыкулярна напрамку папярэдняй лініі ад кропкі 6а на адлегласць 180 м (кропкі 6б);

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6б да мяжы ахоўнай зоны (кропка 6).

23. Геаграфічныя каардынаты мяжы другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта гісторыка-культурных каштоўнасцей (п.ш. у.д.): 56.015067° 28.119483°, 56.015469° 28.118368°, 56.015469° 28.118368°, 56.013871° 28.115625°, 56.01179° 28.118457°.

24. На тэрыторыі зон аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных
на тэрыторыі г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна
Віцебскай вобласці

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі г.п. Асвеі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

№ кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

1

56.015295
28.112306

10

56.013820
28.124966

21

56.013450
28.113521

29

56.013888
28.128810

2

56.014731
28.115331

11

56.013430
28.124730

21а

56.013055
28.114574

30

56.013546
28.128488

3

56.015445
28.115739

12

56.013322
28.125878

21б

56.013157
28.113544

31

56.014366
28.125245

4

56.015229
28.116801

13

56.013154
28.125953

22

56.013576
28.112684

32

56.015753
28.115120

5

56.015469
28.118368

14

56.013040
28.127444

23

56.014128
28.112985

33

56.016269
28.116396

6

56.015067
28.119483

15

56.011865
28.126168

23а

56.013787
28.114917

34

56.016095
28.118070

56.013871
28.115625

16

56.011229
28.124987

24

56.014284
28.112223

35

56.017966
28.118499

56.013379
28.118457

17

56.011211
28.121490

25

56.011741
28.111440

36

56.014860
28.129807

7

56.015337
28.120277

18

56.010743
28.121511

26

56.009522
28.114090

37

56.014218
28.129432

8

56.015013
28.122144

19

56.010757
28.114959

27

56.009570
28.125806

38

56.014026
28.130279

9

56.014312
28.122048

20

56.012323
28.113188

28

56.013552
28.130022

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.