Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 30.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 ліпеня 2020 г. № 56

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс ваенных казарм – галоўны і службовы будынкі» па вул. Крупскай у г. Магілёве

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс ваенных казарм – галоўны і службовы будынкі» па вул. Крупскай у г. Магілёве (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
02.07.2020 № 56

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс ваенных казарм – галоўны і службовы будынкі» па вул. Крупскай у г. Магілёве

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс ваенных казарм – галоўны і службовы будынкі» па вул. Крупскай у г. Магілёве (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Комплекс ваенных казарм – галоўны і службовы будынкі» па вул. Крупскай у г. Магілёве з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000021 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўнічая кампанія «ФОРС».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў і ўстанаўленні рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс ваенных казарм – галоўны і службовы будынкі» па вул. Крупскай у г. Магілёве дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчаны будынкі, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці – галоўны і службовы будынкі, а таксама частка тэрыторыі, якая гістарычна звязана з імі.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,98 га.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе паралельна паўночнай сцяне галоўнага будынка на адлегласці 1 м ад яе на ўсход ад кропкі 1 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922417, 30.345069 да кропкі 12 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922256, 30.347129;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі паралельна ўсходняй сцяне галоўнага будынка на адлегласці 38 м ад яе да кропкі 11 з геаграфічнымі каардынатамі 53.921609, 30.346920;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на захад паралельна паўднёвай сцяне галоўнага будынка да кропкі 2 з геаграфічнымі каардынатамі 53.921801, 30.344849;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на поўнач паралельна заходняй сцяне галоўнага будынка да пачатковай кропкі паўночнай мяжы.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,98 га.

10. Ахоўная зона супадае з межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы (на падставе архіўна-бібліяграфічных звестак, абавязкова на месцы яе ранейшага існавання);

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія вядуць да змянення гістарычнай планіроўкі (у тым ліку выкарыстанне нехарактэрных матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця вуліц і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў і іншае) і пагаршэння ўмоў успрымання;

уладкаванне агародж (акрамя аднаўлення страчаных на падставе архіўна-бібліяграфічных звестак, абавязкова на месцы іх ранейшага існавання).

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, зыходзячы з неабходнасці замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з трох участкаў.

13. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,26 га.

14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922256, 30.347129 паўночна-ўсходняга кута ахоўнай зоны ў працяг паўночнай мяжы ахоўнай зоны на ўсход да кропкі 9 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922071, 30.348924;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі паралельна ўсходняй сцяне галоўнага будынка да кропкі 10 з геаграфічнымі каардынатамі 53.921515, 30.348816;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на захад паралельна паўднёвай сцяне галоўнага будынка да кропкі 11 з геаграфічнымі каардынатамі 53.921609, 30.346920;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на поўнач уздоўж усходняй мяжы ахоўнай зоны да пачатковай кропкі паўночнай мяжы.

15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922417, 30.345069 паўночна-заходняга вугла ахоўнай зоны ў працяг паўночнай мяжы ахоўнай зоны на захад да кропкі 4 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922516, 30.344102;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі паралельна вул. Крупскай да кропкі 3 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922168, 30.343844;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на паўднёвы ўсход да кропкі 2 з геаграфічнымі каардынатамі 53.921801, 30.344849;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на поўнач уздоўж заходняй мяжы ахоўнай зоны да пачатковай кропкі паўночнай мяжы.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя размяшчэння пласкасных аўтастаянак і будаўніцтва падземных інжэнерных камунікацый (або рэканструкцыі існуючых).

17. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена паміж вул. Крупскай і вул. Ленінскай.

Плошча зоны рэгулявання забудовы ўчастка другога рэжыму ўтрымання складае 1,13 га.

18. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе паралельна паўночнай сцяне галоўнага будынка на адлегласці 23 м ад яе на ўсход ад кропкі 5 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922690, 30.344214 да кропкі 8 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922313, 30.348966;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі ў створы з усходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 7 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922619, 30.349041;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на захад паралельна паўднёвай мяжы да кропкі 6 з геаграфічнымі каардынатамі 53.923018, 30.344440;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на поўдзень да пачатковай кропкі паўночнай мяжы.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 паверхаў;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з ахоўнай зонай гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,68 га.

21. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвай мяжы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання;

на усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922313, 30.348966 у створы з усходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 9 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922071, 30.348924;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на захад па паўночнай мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, далей па паўночнай мяжы ахоўнай зоны і далей па паўночнай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922516, 30.344102 паралельна вул. Крупскай да кропкі 5 з геаграфічнымі каардынатамі 53.922690, 30.344214.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў (дазваляецца рэканструкцыя праезнай часткі вул. Крупскай без уладкавання аўтамабільных стаянак і без памяншэння «зялёнай» зоны ўздоўж вул. Крупскай);

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, а таксама акрамя санітарных рубак);

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

23. Неабходна абавязкова прадугледзець пасадку высокарослых дрэў з паўночнага боку праезнай часткі вул. Крупскай.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці
«Комплекс ваенных казарм –
галоўны і службовы будынкі»
па вул. Крупскай у г. Магілёве

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс ваенных казарм – галоўны і службовы будынкі» па вул. Крупскай у г. Магілёве

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.