![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 чэрвеня 2020 г. № 130
Аб зацвярджэнні вучэбных праграм факультатыўных заняткаў
На падставе часткі першай пункта 12 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
1.1. вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Браму скарбаў сваіх адчыняем…» для V класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (дадаецца);
1.2. вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Слова – радасць, слова – чары…» для VI класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (дадаецца);