Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 лютага 2020 г. № 10

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: флігель, парк, мосцік, уязная брама» ў аграгарадку Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: флігель, парк, мосцік, уязная брама» ў аграгарадку Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
11.02.2020 № 10

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: флігель, парк, мосцік, уязная брама» ў аграгарадку Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: флігель, парк, мосцік, уязная брама» ў аграгарадку Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: флігель, парк, мосцік, уязная брама (ХІХ ст.) у аграгарадку Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000518 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Змяненне ў звесткі аб месцазнаходжанні гісторыка-культурнай каштоўнасці ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага раённага выканаўчага камітэта і Барбароўскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: флігель, парк, мосцік, уязная брама» ў аграгарадку Барбароў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах парка XIX стагоддзя з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

На тэрыторыі парка знаходзяцца – флігель і мосцік.

Уязная брама знаходзіцца ў асяроддзі сядзібнай забудовы аграгарадка Барбароў.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 5,65 га.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з лініяй паўднёвага берага возера Бергут і лінія паўднёвага берага возера Бергут ад кропкі з каардынатамі 51.908616°, 29.478575° да кропкі з каардынатамі 51.908660°, 29.483313°;

на паўночным усходзе – лінія правага берага пратокі паміж возерам Бергут і ракой Прыпяць ад кропкі з каардынатамі 51.908660°, 29.483313° да кропкі з каардынатамі 51.907870°, 29.484017°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з існуючай агароджай па гэтай агароджы, па паўночна-заходняй агароджы прысядзібных участкаў вёскі Барбароў ад кропкі з каардынатамі 51.907870°, 29.484017° да кропкі з каардынатамі 51.907323°, 29.478990°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 51.907323°, 29.478990°да кропкі з каардынатамі 51.908616°, 29.478575°.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,35 га.

11. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж забудовы цотнага боку вул. Мацепуры ад кропкі з каардынатамі 51.907664°, 29.481516° да кропкі з каардынатамі 51.906284°, 29.481767°;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 51.906284°, 29.481767°да кропкі з каардынатамі 51.906277°, 29.481618°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж забудовы няцотнага боку вул. Мацепуры ад кропкі з каардынатамі 51.906277°, 29.481618° да кропкі з каардынатамі 51.907615°, 29.481360°;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 51.907615°, 29.481360° да кропкі з каардынатамі 51.907664°, 29.481516°.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя ўзнаўлення згубленых элементаў сядзібна-паркавага комплексу і пракладкі неабходных падземных камунікацый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам аб культуры.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай захавання асаблівасцей ландшафту, рэльефу мясцовасці, ландшафтна-відавых зон на прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей тэрыторыях.

14. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай устаноўлена на ўчастку азелянёнай тэрыторыі былой гаспадарчай зоны, на тэрыторыі з паўночна-заходняга боку былога сядзібна-паркавага комплексу, дзе захаваліся руіны капліцы і надмагільная пліта.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,96 га.

15. Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія правага берага возера Бергут ад кропкі з каардынатамі 51.910150°, 29.478271° да кропкі з каардынатамі 51.908713°, 29.480075°;

на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – паўночна-ўсходняя, паўднёва-заходняя межы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 51.908713°, 29.480075° да кропкі з каардынатамі 51.907323°, 29.478990°; далей на паўднёвым усходзе – да кропкі з каардынатамі 51.907327°, 29.478954°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку вул. Ленінскай ад кропкі з каардынатамі 51.907327°, 29.478954° да кропкі з каардынатамі 51.909965°, 29.476218°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 51.909965°, 29.476218° да кропкі з каардынатамі 51.910150°, 29.478271°.

16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя ўзнаўлення згубленых будынкаў і збудаванняў і пракладкі неабходных падземных камунікацый;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару ландшафту, выкананай без навукова-даследчых работ.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

17. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.

18. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.