![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 снежня 2019 г. № 88
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Руіны паравога млына ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000673 у адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14 сакавіка 2019 г. № 190 «Аб наданні статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу грамадзяніна Хольгера Х. Хертэля.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праектам зон аховы ўстаноўлены ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.
6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны паравога млына» ў в. Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,25 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.845086, 27.648854 да кропкі з каардынатамі 52.844641, 27.649248;
на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвым краі дарогі ад кропкі з каардынатамі 52.844641, 27.649248 да кропкі з каардынатамі 52.844758, 27.647817;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.844758, 27.647817 да кропкі з каардынатамі 52.845086, 27.648854.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай аховы гістарычнага ландшафту, непасрэдна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,44 га.
11. Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія правага берага р. Случ ад кропкі з каардынатамі 52.845355, 27.649913 да кропкі з каардынатамі 52.844781, 27.650216;
на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвым краі дарогі ад кропкі з каардынатамі 52.844781, 27.650216 да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з каардынатамі 52.844641, 27.649248;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.844641, 27.649248 да кропкі з каардынатамі 52.845086, 27.648854;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.845086, 27.648854 да кропкі з каардынатамі 52.845355, 27.649913.
12. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны;
ажыццяўленне дзейнасці, якая можа прывесці да навукова неабгрунтаванага змянення ландшафту.