Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 07.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2019 г. № 86

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. П. Броўкі, 1 у г. Мінску

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 20 марта 2025 г. № 34 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/43075 от 21.03.2025 г.) <W22543075p>

 

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. П. Броўкі, 1 у г. Мінску (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

19.12.2019 № 86

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. П. Броўкі, 1 у г. Мінску

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. П. Броўкі, 1 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Будынак з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000014 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе дзяржаўнай установы «Медыцынская служба грамадзянскай авіяцыі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя і вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту. Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. П. Броўкі, 1 у г. Мінску дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны – 0,36 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі «1» (53°55'12.04''; 27°35'46.93''), якая знаходзіцца на бартавым камені пр. Незалежнасці, на паўднёвы ўсход паралельна ўсходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі «2» (53°55'09.74''; 27°35'39.81''), якая знаходзіцца на скрыжаванні з умоўнай лініяй, якая праходзіць паралельна паўднёваму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 5 м на поўдзень;

на поўдні – лінія, якая праходзіць ад кропкі «2» паралельна паўднёваму фасаду будынка на адлегласці 5 м на поўдзень да кропкі «3» (53°55'09.03''; 27°35'38.04''), якая знаходзіцца на скрыжаванні з бартавым каменем вул. П. Броўкі;

на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі «3» па бартавым камені вул. П. Броўкі на паўночны захад, паварочвае па бартавым камені на паўночны ўсход і ідзе па бартавым камені пр. Незалежнасці да кропкі «1».

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняюцца:

усе віды будаўніцтва, акрамя: рэстаўрацыі і рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, рамонту і рэстаўрацыі гістарычных металічных секцый (1950-х гг.), выкарыстаных пры будаўніцтве сучаснай агароджы, упарадкавання тэрыторыі, размяшчэння малых архітэктурных формаў, рэканструкцыі існуючых і пракладкі новых інжынерных сетак;

усталяванне рэкламных канструкцый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы вызначана з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны.

Плошча зоны рэгулявання забудовы – 0,46 га.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі «2» да кропкі «5» (53°55'09.52''; 27°35'39.99''), далей паварочвае на паўднёвы захад і ідзе ў створы фасада будынка па пр. Незалежнасці, 64 да кропкі «6» (53°55'09.48''; 27°35'39.78''), якая знаходзіцца на яго заходнім вуглу; далей паварочвае на паўднёвы ўсход і ідзе ў створы заходняга фасада будынка да кропкі «7» (53°55'06.57''; 27°35'43.47''), якая знаходзіцца на скрыжаванні з паўночным фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 64, корп. 5;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі «7» на паўднёвы захад у створы фасада будынка па пр. Незалежнасці, 64, корп. 5 да кропкі «8» (53°55'05.91''; 27°35'41.81''), якая знаходзіцца на скрыжаванні з бартавым каменем вул. П. Броўкі;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі «8» на паўночны захад па бартавым камені вул. П. Броўкі да кропкі «3»;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі «3» да кропкі «2».

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва вышынёй больш за тры паверхі або вышэй за адзнаку 223,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або) забруджваюць паветраны і водны басейны і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання асаблівасцей ландшафту, рэльефу мясцовасці, ландшафтна-відавых зон на прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці тэрыторыях.

Плошча зоны аховы ландшафту – 1,71 га.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі «1» на паўночны ўсход па бартавым камені пр. Незалежнасці, паварочвае па бартавым камені на вул. Акадэмічную і ідзе па бартавым камені да кропкі «4» (53°55'13.07''; 27°35'49.48''), якая знаходзіцца на скрыжаванні з умоўнай лініяй, якая праходзіць у створы паўночнага фасада будынка па пр. Незалежнасці, 64А;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі «4» на паўднёвы захад у створы паўночнага фасада будынка па пр. Незалежнасці, 64А да яго паўночна-заходняга вугла, далей па абрысе паўночных фасадаў будынкаў па пр. Незалежнасці, 64А і пр. Незалежнасці, 64 да кропкі «5»;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі «5» на паўночны захад да кропкі «1».

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, змена існуючага рэльефу і характару ландшафту, акрамя работ па ўстройству аўтамабільнага праезда да будынка дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі» з боку вул. Акадэмічнай;

знішчэнне гістарычных металічных секцый (1950-х гг.), выкарыстаных пры будаўніцтве сучаснай агароджы.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.