![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2019 г. № 56
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна»
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна» (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Гістарычны цэнтр г. Гродна з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «1» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гістрыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 411Е000002 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Пры распрацоўцы праекта ўлічаны праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў былой сядзібы Станіславова» ў г. Гродна, які зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2018 г. № 69.
6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
7. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя). Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Пералік нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна» дадаецца (дадатак 2).
Каардынатная схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна» дадаецца (дадатак 3).
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 4).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчаны будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт (слой).
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 296,2 га.
9. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці абмежавана чыгуначнымі пуцямі, паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі заалагічны парк», умоўнай лініяй, якая ідзе паралельна восі вул. Ціміразева на адлегласці 20 м на ўсход, зав. Ціміразева, лініяй, якая ідзе на адлегласці 100 м на ўсход ад восі вул. Ціміразева да вул. Церашковай, праезнай часткай вул. Церашковай, лініяй, якая ідзе на адлегласці 100 м на захад ад восі вул. Ціміразева, зав. Ціміразева, лініяй, якая ідзе паралельна восі вул. Ціміразева на адлегласці 20 м на захад, вул. 17 Верасня, усходняй і паўночнай мяжой тэрыторыі ваеннага шпіталя, вуліцамі Астроўскага, Пушкіна, Міцкевіча, Лермантава, зав. Віленскім да р. Гараднічанкі, правым берагам р. Гараднічанкі да павароту рэчышча на адлегласці 300 м ад упадзення яе ў р. Нёман, лініяй, датычнай да акружнасці радыусам 120 м, у цэнтры якой Барысаглебская (Каложская) царква, траекторыяй гэтай акружнасці і датычнай да яе ўздоўж яра да правага берага р. Нёман, лініяй, якая ідзе ў паўднёвым напрамку да вул. Партовай, вуліцамі Партовай, Міру, Цітова, Гагарына, Гарнавых, Дарвіна, працягам восі вул. Дарвіна да перасячэння з чыгуначнымі пуцямі.
10. Пры ажыццяўденні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна» павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
12. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 299,6 га.
13. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад чыгуначных пуцей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі заалагічны парк» да вул. Ціміразева, уздоўж умоўнай лініі, якая ідзе паралельна восі вул. Ціміразева на адлегласці 10 м на ўсход да зав. Ціміразева, уздоўж зав. Ціміразева, далей – уздоўж умоўнай лініі, якая ідзе на адлегласці 100 м на ўсход ад восі вул. Ціміразева да перасячэння з вул. Церашковай, уздоўж праезнай часткі вул. Церашковай, уздоўж умоўнай лініі, якая ідзе на адлегласці 100 м на захад ад восі вул. Ціміразева да гаспадарчага двара былой сядзібы «Станіславова», уздоўж перыметра забудовы і агароджы гаспадарчага двара былой сядзібы «Станіславова», далей – уздоўж умоўнай лініі, паралельнай восі вул. Ціміразева на адлегласці 10 м на захад, уздоўж праезнай часткі вул. 17 Верасня, па ўсходняй і паўночнай мяжы тэрыторыі ваеннага шпіталя па вул. Дзяржынскага, уздоўж праезнай часткі вул. Астроўскага, Пушкіна, далей – на адлегласці 50 м на паўночны захад ад праезнай часткі вул. Міцкевіча да вул. М.Горкага, уздоўж праезнай часткі вул. М.Горкага да вул. Лермантава, уздоўж праезнай часткі вул. Лермантава да зав. Віленскага (геаграфічныя каардынаты – 53.688858°/23.851736°; 53.690560°/23.847101°; 53.692705°/23.846836°; 53.692651°/23.848050°; 53.694734°/23.848153°; 53.695013°/23.845267°; 53.693908°/23.845269°; 53.693897°/23.843679°; 53.692690°/23.843642°; 53.692703°/23.846562°; 53.689556°/23.846275°; 53.689283°/23.839183°; 53.689576°/23.839033°; 53.689525°/23.838357°; 53.690509°/23.838926°; 53.690852°/23.837252°; 52.690744°/23.835128°; 53.688978°/23.833497°; 53.687199°/23.829313°; 53.686875°/23.829753°; 53.686621°/23.828444°);
на захадзе, поўдні і ўсходзе – лінія, якая супадае з заходняй, паўднёвай і ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (геаграфічныя каардынаты – 53.686621°/23.828444°; 53.683476°/23.830289°; 53.679441°/23.823836°; 53.679771°/23.819619°; 53.679536°/23.817753°; 53.678990°/23.817302°; 53.676314°/23.816647°; 53.674757°/23.815435°; 53.672882°/23.820360°; 53.671999°/23.819705°; 53.670372°/23.823900°; 53.671103°/23.824769°; 53.668770°/23.831410°; 53.668185°/23.833030°).
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці ці размешчаны на яе тэрыторыі, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
змяненне гістарычнай планіровачнай структуры;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленным заканадаўствам;
неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне новых будынкаў перыметральнай забудовы кварталаў без уліку гісторыка-бібліяграфічных і архіўных матэрыялаў аб страчанай гістарычнай забудове (пры іх наяўнасці);
узвядзенне будынкаў у перыметральнай забудове кварталаў і на ўнутрыквартальнай тэрыторыі (пры адсутнасці звестак аб існаванні гістарычнай забудовы) без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй максімальнай адзнакі даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных у межах кварталаў і (пры неабходнасці) без распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў;
узвядзенне асобных будынкаў (частак будынкаў) без навуковага абгрунтавання і ўзгаднення ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
знішчэнне элементаў прыроднага ландшафту ўздоўж берагоў рэк Нёман і Гараднічанка, ручая Юрысдзіка, вакол Старога і Новага замкаў, на тэрыторыі парка імя Ж.Э.Жылібера і Каложскага парка.
15. Работы на будынках і збудаваннях, размешчаных у межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, выконваць у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры на падставе навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай з Міністэрствам культуры.
16. Пры распрацоўцы праектаў рэканструкцыі і мадэрнізацыі забудовы неабходна прадугледжваць мерапрыемствы па нейтралізацыі дысгарманічных будынкаў.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага акружэння і прасторавай структуры, для замацавання значэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Устаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
18. Зона рэгулявання забудовы мае чатыры рэжымы ўтрымання і складаецца з 10 участкаў.
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 114,5 га.
19. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Астроўскага ад мяжы ахоўнай зоны да мяжы ўчастка дома № 12 па вул. Астроўскага, уздоўж усходняй мяжы гэтага ўчастка, усходняй і паўночнай мяжы ўчастка дома № 17 па вул. Рэйманта, уздоўж праезнай часткі вул. Рэйманта да вул. Піянерскай (геаграфічныя каардынаты – 52.690744°/23.835128°; 53.690629°/23.831912°; 53.691115°/23.831821°; 53.691048°/23.830625°; 53.692586°/23.828044°);
на паўночным захадзе і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Піянерскай, далей – уздоўж паўднёва-заходняй мяжы ўчасткаў дамоў № 20, 18, 16, 16а па вул. Славацкага, па ўмоўнай лініі ўздоўж заходняга фасада дома № 4 па вул. Астроўскага, уздоўж праезнай часткі вул. Астроўскага і Ватуціна да паўднёвай мяжы участка дома № 4 па вул. Ватуціна і ўздоўж гэтай мяжы, далей – па ўмоўнай лініі да перасячэння з вул. М.Горкага, уздоўж праезнай часткі вул. М.Горкага да мяжы ахоўнай зоны (геаграфічныя каардынаты – 53.692586°/23.828044°; 53.691467°/23.826928°; 53.691112°/23.827712°; 53.690321°/23.827873°; 53.690321°/23.827476°; 53.689117°/23.828801°; 53.688856°/23.827653°; 53.688491°/23.827615°; 53.687199°/23.829313°);
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад вул. М.Горкага да вул. Астроўскага (геаграфічныя каардынаты – 53.687199°/23.829313°; 53.688978°/23.833497°).
20. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Лермантава ад мяжы ахоўнай зоны да заходняй мяжы ўчастка будынка № 13 па вул. Лермантава і ўздоўж гэтай мяжы, далей – па паўночнай мяжы ўчасткаў дамоў № 3 і 3/2 па вул. Гарбарскай, уздоўж праезнай часткі вул. Гарбарскай да вул. Лермантава, уздоўж паўночнай мяжы ўчасткаў забудовы няцотнага боку вул. Чкалава, уключаючы ўчасткі дамоў № 3 і 4 па вул. Асіпенкі, уздоўж праезнай часткі вул. Нёманскай да паўднёвай мяжы ўчастка дома № 49, далей – па працягу напрамку вул. Нёманскай да перасячэння з вул. Лермантава на поўначы Каложскага парка (геаграфічныя каардынаты – 53.686621°/23.828444°; 53.685934°/23.826097°; 53.686347°/23.825636°; 53.686156°/23.824981°; 53.685654°/23.825212°; 53.686077°/23.822996°; 53.686267°/23.823077°; 53.686496°/23.821510°; 53.686220°/23.821344°; 53.686429°/23.820100°; 53.685203°/23.819359°; 53.682636°/23.813973°; 53.681829°/23.813609°);
на поўдні і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Лермантава на поўначы Каложскага парка, далей – па пешаходнай дарожцы на тэрыторыі парка да скрыжавання вул. Лермантава і вул. Палявой, уздоўж паўднёва-заходняй мяжы ўчасткаў забудовы па вул. Лермантава і зав. Цаглянаму, па мяжы тэрыторыі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі» (Каложскі парк, 1), далей – уздоўж праезда да вул. Завяршчызна, уздоўж заходняй, паўднёвай і ўсходняй мяжы ўчасткаў забудовы па вул. Завяршчызна і Рабочай, уздоўж паўднёвай мяжы участка адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенскі лікёра-водачны завод» па вул. Віленскай, 22 да мяжы ахоўнай зоны (геаграфічныя каардынаты – 53.681829°/23.813609°; 53.683125°/23.820582°; 53.682369°/23.822406°; 53.681905°/23.822159°; 53.681445°/23.823904°; 53.683011°/23.825850°; 53.682121°/23.826746°; 53.682579°/23.827170°; 53.682766°/23.826832°; 53.683148°/23.827417°; 53.683516°/23.827143°; 53.683589°/23.828645°; 53.684263°/23.829065°);
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ўздоўж зав. Віленскага ад вул. Віленскай да вул. Лермантава (геаграфічныя каардынаты – 53.684263°/23.829065°; 53.686621°/23.828444°).
21. Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Рыбацкай ад мяжы ахоўнай зоны на адлегласць 600 м (геаграфічныя каардынаты – 53.678448°/23.816926°; 53.679668°/23.807866°);
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы участка па вул. Рыбацкай, 16 (геаграфічныя каардынаты – 53.679668°/23.807866°; 53.680043°/23.808134°);
на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы ўчасткаў забудовы па вул. Рыбацкай да мяжы ахоўнай зоны, далей – па мяжы ахоўнай зоны да праезнай часткі вул. Рыбацкай (геаграфічныя каардынаты – 53.680043°/23.808134°; 53.679891°/23.809089°; 53.680024°/23.810162°; 53.679500°/23.811959°; 53.679929°/23.812340°; 53.679182°/23.817355°).
22. Межамі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Чырвонапартызанскай ад заходняй мяжы ўчастка дома № 2 па вул. Аксёнава да праезнай часткі вул. Герасімовіча (геаграфічныя каардынаты – 53.675626°/23.807759°; 53.675588°/23.811288°);
на ўсходзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Герасімовіча, далей – уздоўж паўночнай мяжы ўчасткаў па вул. Бабкіна і Аксёнава (геаграфічныя каардынаты – 53.675588°/23.811288°; 53.676612°/23.810945°; 53.677991°/23.807394°);
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы ўчасткаў забудовы цотнага боку вул. Аксёнава да праезнай часткі вул. Чырвонапартызанскай (геаграфічныя каардынаты – 53.677991°/23.807394°; 53.675626°/23.807759°).
23. Межамі пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы, захадзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Белуша ад аўтамабільнай стаянкі да перасячэння з вул. Падольнай, далей – уздоўж мяжы ўчастка па вул. Падольнай, 37, уздоўж праезнай часткі 2-га Падольнага зав., уздоўж паўднёва-заходняй мяжы ўчасткаў забудовы няцотнага боку вул. Падольнай, 3-га Падольнага зав. і 4-га Падольнага зав. да вул. Праванабярэжнай, уздоўж праезнай часткі вул. Праванабярэжнай, далей – уздоўж паўднёва-заходняй мяжы ўчасткаў забудовы 1-га Прыгараднага зав. да 2-га Прыгараднага зав. (геаграфічныя каардынаты – 53.671781°/23.838662°; 53.671898°/23.837508°; 53.670325°/23.836065°; 53.668660°/23.840008°; 53.668831°/23.840609°; 53.668723°/23.840866°; 53.668488°/23.840276°; 53.667033°/23.844133°; 53.667719°/23.844868°; 53.667735°/23.845110°; 53.667217°/23.844745°; 53.666942°/23.845649°);
на ўсходзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж 2-га Прыгараднага зав., уздоўж вул. Ціхай, 2-га Ціхага зав., уздоўж паўночнай мяжы ўчасткаў забудовы 2-га Ціхага зав., 1-га Ціхага зав. і вул. Ціхай, уздоўж унутрыквартальнага праезда, які ідзе паралельна вул. Прыгараднай на адлегласці 40 м на ўсход ад яе, далей – па ўнутрыквартальнаму праезду паміж будынкамі 1 і 1/3 па вул. Белуша, уздоўж праезнай часткі вул. Белуша да вул. Прыгараднай (геаграфічныя каардынаты – 53.666942°/23.845649°; 53.668181°/23.847537°; 53.670489°/23.847489°; 53.670091°/23.844731°; 53.671321°/23.843744°; 53.672256°/23.843803°; 53.672243°/23.841674°);
на паўднёвым захадзе, поўначы і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Прыгараднай ад вул. Белуша да вул. Падольнай, уздоўж праезнай часткі вул. Падольнай да 4-га Падольнага зав., уздоўж праезнай часткі 4-га Падольнага зав. і паўночна-заходняй мяжы ўчасткаў забудовы 4-га Падольнага зав., уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы ўчасткаў забудовы вул. Падольнай (ад дома № 88 да дома № 58), уздоўж усходняй мяжы ўчастка дома № 58 па вул. Падольнай да аўтамабільнай стаянкі ўздоўж вул. Белуша (геаграфічныя каардынаты (п.ш./у.д) – 53.672243°/23.841674°; 53.667733°/23.846196°; 53.668445°/23.841829°; 53.669608°/23.843573°; 53.669786°/23.843337°; 53.669272°/23.842044°; 53.669179°/23.841545°; 53.669589°/23.840976°; 53.670451°/23.840107°; 53.671086°/23.839104°; 53.670800°/23.838782°; 53.671013°/23.838294°; 53.671560°/23.838868°).
24. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй адзнакі вільчака даху прылягаючай забудовы (вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, вышэй за 2 паверхі з мансардай).
25. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на захадзе, поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы ахоўнай зоны ад вул. Дзяржынскага да мяжы ахоўнай зоны ўздоўж вул. Ціміразева, далей – уздоўж гэтай мяжы на адлегласць 150 м да ўнутрыквартальнага праезда (геаграфічныя каардынаты – 53.690852°/23.837252°; 53.690509°/23.838926°; 53.689525°/23.838357°; 53.689576°/23.839033°; 53.689283°/23.839183°; 53.689556°/23.846275°; 53.690980°/23.846535°);
на поўначы – лінія, якая ідзе па напрамку запраектаванай вуліцы ад вул. Каханоўскага да вул. Дзяржынскага (геаграфічныя каардынаты – 53.690980°/23.846535°; 53.691366°/23.843659°; 53.691224°/23.837540°).
26. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ўздоўж вул. Партовай да вул. Чырвонапартызанскай (геаграфічныя каардынаты – 53.676484°/23.816442°; 53.675308°/23.815701°);
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Чырвонапартызанскай ад вул. Партовай да вул. Герасімовіча (геаграфічныя каардынаты – 53.675308°/23.815701°; 53.675588°/23.811288°);
на захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўздоўж вул. Герасімовіча (геаграфічныя каардынаты – 53.675588°/23.811288°; 53.676612°/23.810945°);
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў (вул. Герасімовіча, 1), далей – уздоўж паўночнай мяжы ўчасткаў дамоў № 4, 4а па вул. Партовай да мяжы ахоўнай зоны (геаграфічныя каардынаты – 53.676612°/23.810945°; 53.676999°/23.811721°).
27. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 2–4 паверхі (вышэй 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху).
28. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ўздоўж праезнай часткі вул. Гарнавых і вул. Дарвіна да перасячэння з вул. Шчаснага (геаграфічныя каардынаты – 53.670235°/23.824174°; 53.670994°/23.825075°; 53.668852°/23.830563°);
на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Шчаснага да перасячэння з вул. Новакастрычніцкай, далей – уздоўж праезнай часткі вул. Новакастрычніцкай і ўздоўж праезда да вул. Гарнавых (геаграфічныя каардынаты – 53.668852°/23.830563°; 53.667975°/23.829286°; 53.670232°/23.824887°; 53.670060°/23.824603°).
29. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Чырвонаармейскай ад вул. Касцюшкі да вул. Вакзальнай, далей – уздоўж заходняй мяжы ўчасткаў забудовы цотнага боку вул. Чырвонаармейскай да пр. Касманаўтаў, далей – уздоўж вул. Паліграфістаў да паўднёвай мяжы тэрыторыі Цэнтральнага рынка (геаграфічныя каардынаты – 53.684627°/23.848413°; 53.679340°/23.843655°; 53.679439°/23.843301°; 53.672468°/23.837672°);
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж умоўнай лініі ў створы з вул. Белуша ад заходняй мяжы тэрыторыі Цэнтральнага рынка да вул. Антонава (геаграфічныя каардынаты – 53.672468°/23.837672°; 53.672293°/23.841476°);
на ўсходзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Антонава ад вул. Белуша да вул. Парахавой, уздоўж праезнай часткі вул. Парахавой на адлегласць 60 м, далей – уздоўж умоўнай лініі, якая ідзе паралельна вул. Антонава да пр. Касманаўтаў, уздоўж пр. Касманаўтаў да вул. Захарава, уздоўж вул. Захарава да паўночнага фасада дома № 30, далей – уздоўж умоўнай лініі, якая ідзе паралельна вул. Захарава на адлегласці 70 м на ўсход ад яе да перасячэння з вул. Шчорса, уздоўж усходняй мяжы участка па вул. Шчорса, 4, далей – уздоўж умоўнай лініі, якая ідзе паралельна напрамку вул. Чырвонаармейскай да перасячэння з вул. Касцюшкі, уздоўж праезнай часткі вул. Касцюшкі да вул. Чырвонаармейскай (геаграфічныя каардынаты – 53.672293°/23.841476°; 53.675302°/23.841411°; 53.675172°/23.842409°; 53.676720°/23.843021°; 53.676389°/23.844496°; 53.678594°/23.845247°; 53.678467°/23.846395°; 53.681251°/23.847307°; 53.683614°/23.849453°; 53.684148°/23.848906°; 53.684428°/23.848830°).
30. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:
будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 5 паверхаў (вышэй 18 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху).
31. Межамі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ўздоўж вул. Гагарына ад вул. Цітова да вул. Гарнавых (геаграфічныя каардынаты – 53.671999°/23.819705°; 53.670372°/23.823900°);
на ўсходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вуліц Гарнавых, Савецкіх пагранічнікаў і Цітова да мяжы ахоўнай зоны (геаграфічныя каардынаты – 53.670372°/23.823900°; 53.669377°/23.822710°; 53.669238°/23.821241°; 53.669829°/23.818290°).
32. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 5–7 паверхаў (вышэй 24 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху).
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
33. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
34. Зона аховы ландшафту складаецца з пяці ўчасткаў.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 52,0 га.
35. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на ўсходзе, паўднёвым усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад вул. Віленскай да мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, далей – уздоўж паўночнай і заходняй мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да вул. Рыбацкай, уздоўж вул. Рыбацкай да вул. Вясенняй, далей – па праезду уздоўж вул. Вясенняй на адлегласць 150 м, перпендыкулярна праезду на адлегласць 50 м і паралельна праезду ў бок вул. Лясной на адлегласць 50 м (геаграфічныя каардынаты – 53.683476°/23.830289°; 53.679441°/23.823836°; 53.679771°/23.819619°; 53.679536°/23.817753°; 53.679182°/23.817355°; 53.679929°/23.812340°; 53.679500°/23.811959°; 53.680024°/23.810162°; 53.679891°/23.809089°; 53.680043°/23.808134°; 53.679668°/23.807866°; 53.679902°/23.806703°; 53.681236°/23.807400°; 53.681243°/23.808334°; 53.681675°/23.808505°);
на поўначы і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна напрамку вул. Лясной на поўдзень ад яе да перасячэння з вул. Падпярэселкай, далей – уздоўж паўночнай мяжы тэрыторыі нацыянальнай спартыўнай установы «Гродзенская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 6 па футболе» да паўднёвай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, уздоўж гэтай мяжы да ахоўнай зоны, якая ідзе ўздоўж вул. Віленскай (геаграфічныя каардынаты – 53.681675°/23.808505°; 53.681561°/23.810458°; 53.681829°/23.813609°; 53.683125°/23.820582°; 53.682369°/23.822406°; 53.681905°/23.822159°; 53.681445°/23.823904°; 53.683011°/23.825850°; 53.682121°/23.826746°; 53.682579°/23.827170°; 53.682766°/23.826832°; 53.683148°/23.827417°; 53.683516°/23.827143°; 53.683589°/23.828645°; 53.684263°/23.829065°).
36. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ад вул. Партовай уздоўж паўночнай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і ўздоўж мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да вул. Паповіча, далей – уздоўж умоўнай лініі, якая ідзе паралельна напрамку маста праз р. Нёман да вул. Рыбацкай (геаграфічныя каардынаты – 53.676484°/23.816442°; 53.676999°/23.811721°; 53.676612°/23.810945°; 53.677991°/23.807394°; 53.678261°/23.806088°; 53.679902°/23.806703°);
на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Рыбацкай да мяжы ахоўнай зоны, далей – уздоўж гэтай мяжы да вул. Партовай (геаграфічныя каардынаты – 53.679902°/23.806703°; 53.678448°/23.816926°).
37. Межамі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе вакол тэрыторыі праваслаўных і каталіцкіх могілак уздоўж паўднёва-заходняй, поўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад перасячэння вул. Белуша і вул. Прыгараднай да заходняй часткі аўтамабільнай стаянкі ўздоўж вул. Белуша (геаграфічныя каардынаты – 53.672243°/23.841674°; 53.667733°/23.846196°; 53.668445°/23.841829°; 53.669608°/23.843573°; 53.669786°/23.843337°; 53.669272°/23.842044°; 53.669179°/23.841545°; 53.669589°/23.840976°; 53.670451°/23.840107°; 53.671086°/23.839104°; 53.670800°/23.838782°; 53.671013°/23.838294°; 53.671560°/23.838868°);
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы аўтамабільнай стаянкі ўздоўж вул. Белуша да вул. Прыгараднай (геаграфічныя каардынаты – 53.671560°/23.838868°; 53.672243°/23.841674°).
38. Межамі чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да 2-га Прыгараднага зав., далей – па напрамку 2-га Прыгараднага зав. да правага берага р. Нёман, уздоўж берага р. Нёман не даходзячы да чыгуначнага маста на адлегласць 30 м, далей – перпендыкулярна берагу да мяжы пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання (геаграфічныя каардынаты – 53.670284°/23.836039°; 53.668660°/23.840008°; 53.668831°/23.840609°; 53.668723°/23.840866°; 53.668488°/23.840276°; 53.667033°/23.844133°; 53.667719°/23.844868°; 53.667735°/23.845110°; 53.667217°/23.844745°; 53.666942°/23.845649°; 53.666481°/23.844748°; 53.669899°/23.835605°).
39. Межамі пятага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Церашковай ад мяжы ахоўнай зоны на ўсход на адлегласць 100 м, далей – перпендыкулярна напрамку вул. Церашковай на поўдзень на адлегласць 40 м (геаграфічныя каардынаты – 53.694734°/23.848153°; 53.694542°/23.849850°; 53.694202°/23.849807°);
на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнага фасада дома № 19 па вул. Церашковай да мяжы ахоўнай зоны і ўздоўж гэтай мяжы да вул. Церашковай (геаграфічныя каардынаты – 53.694202°/23.849807°; 53.694110°/23.848193°).
40. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя часовых аб’ектаў рэкрэацыйнага прызначэння і абслугоўвання на тэрыторыі Каложскага парка;
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў на ўчастках ідывідуальнай забудовы, размешчаных у зоне Каложскага парка, акрамя правядзення работ па рамонту і ўтрыманню існуючай забудовы;
пашкоджанне і знішчэнне надмагільных помнікаў на тэрыторыі праваслаўных і каталіцкіх могілак, якія маюць гістарычную і мастацкую вартасць;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб аб’ектах расліннага свету, а таксама акрамя санітарных рубак);
пракладка транспартных камунікацый.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
41. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.
Плошча ахоўнай зоны пласта (слоя) складае 167,6 га.
42. Межамі зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Нёман у межах ахоўнай зоны (геаграфічныя каардынаты – 53.670254°/23.834759°; 53.678448°/23.816926°);
на паўночным захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад правага берага р. Нёман, далей – уздоўж вул. Каложа да сквера «Дружбы», уздоўж пешаходнай дарожкі да паўднёвай мяжы тэрыторыі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі» (Каложскі парк, 1), далей – перпендыкулярна напрамку р. Гараднічанкі да мяжы ахоўнай зоны, уздоўж мяжы ахоўнай зоны да вул. М.Горкага, уздоўж праезнай часткі вул. Міцкевіча да вул. Літоўскага, па вул. Літоўскага, уздоўж паўночнай мяжы тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 10 г. Гродна» (вул. Дзяржынскага, 8), па вул. 1 Мая на адлегласць 110 м да пешаходнай алеі ў парку імя Ж.Э.Жылібера, уздоўж пешаходнай алеі ад вул. 1 Мая да вул. Э.Ажэшкі, уздоўж вул. Э.Ажэшкі да перасячэння з вул. Леніна (геаграфічныя каардынаты – 53.678448°/23.816926°; 53.678990°/23.817302°; 53.679536°/23.817753°; 53.681316°/23.819512°; 53.681214°/23.824946°; 53.683476°/23.830289°; 53.686621°/23.828444°; 53.686875°/23.829753°; 53.687362°/23.831266°; 53.686996°/23.836635°; 53.683959°/23.837816°; 53.684639°/23.840439°);
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Леніна ад вул. Э.Ажэшкі да мяжы ахоўнай зоны, уздоўж мяжы ахоўнай зоны да правага берага р. Нёман (геаграфічныя каардынаты – 53.684639°/23.840439°; 53.677466°/23.841137°).
43. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 129 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Пералік нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
№ |
Назва каштоўнасці |
Датаванне каштоўнасці |
Месцазнаходжанне каштоўнасці |
Шыфр |
Катэгор. |
1 |
Гістарычны цэнтр г. Гродна: |
XII–XX стагоддзі |
г. Гродна, |
411Е000002 |
1 |
2 |
Комплекс Старога замка: палац фрагмент абарончых сцен Ніжняя царква (руіны) Верхняя царква (рэшткі) княскі хорам (руіны) мост замчышча |
канец ХІ – ХІХ стагоддзе |
Замкавая Гара, |
411Г000003 |
1 |
3 |
Барысаглебская (Каложская) царква: дэкаратыўнае аздабленне царквы: каменны і маёлікавы дэкор на фасадах фрагмент арнаментальнага дэкору падлогі фрагменты жывапісу ў інтэр’еры |
ХІІ стагоддзе |
правы бераг р. Нёман, |
410Г000004 |
0 |
4 |
Забудова вул. Ажэшкі |
XVIII – пачатак ХХ стагоддзя |
вул. Ажэшкі, 1, 3, 4, 8, 9, 11, 15, 17, 19, 20, 22, 23, 28, 30, 34, 35, 35а, 37, 45, 47 |
412Г000005 |
2 |
5 |
Бюст Э.Ажэшкі |
1929 год |
вул. Ажэшкі |
413Ж000006 |
3 |
6 |
Будынак кірхі |
1783 год, перабудаваны ў 1793, 1842, 1912 гадах |
вул. Акадэмічная, 7а |
412Г000649 |
2 |
7 |
Забудова вул. Вялікая Траецкая |
канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя |
вул. Вялікая Траецкая, 2, 8, 8а, 11, 13, 14, 16, 17, 21, 23, 32, 42, 46, 57 |
413Г000650 |
3 |
8 |
Будынак |
1904 год |
вул. Гараднічанская, 20 |
413Г000651 |
3 |
9 |
Ансамбль былога манастыра базыльянак: царква Раства Багародзіцы жылы корпус цёплая царква адміністратыўны корпус гаспадарчы корпус рэшткі Прачысценскай царквы XII стагоддзя агароджа з брамай |
XVIII–XIX стагоддзі |
вул. Д.Гарадзенскага, 3 |
412Г000010 |
2 |
10 |
Былы палац адміністратара з двума флігелямі |
канец XVIII – ХІХ стагоддзе (перабудаваны) |
вул. Горкага, 2/2, |
412Г000011 |
2 |
11 |
Будынак былога манежа |
1780-я гады, |
вул. Дзяржынскага, 1/1 |
412Г000012 |
2 |
12 |
Былы склад на Гарадніцы (лямус) |
другая палова XVIII стагоддзя |
вул. Дзяржынскага, 1а |
412Г000013 |
2 |
13 |
Будынак |
1904 год |
вул. Дзяржынскага, 1 |
413Г000652 |
3 |
14 |
Комплекс піваварнага завода |
XVIII стагоддзе, 1877 год |
вул. Завадская, 2 |
413Г000653 |
3 |
15 |
Забудова вул. Замкавай, у тым ліку комплекс былога палаца XVIII стагоддзя (Храптовіча, Тызенгаўза, Мучынскага, Ляхніцкага), былы флігель каралеўскіх стайняў і пажарная каланча |
XVIII стагоддзе, |
вул. Замкавая, 3, 5, 7, 9, 11, 12, 12а, 13, 14, 15, 16, 17, 19 |
412Г000014 |
2 |
16 |
Ансамбль Новага замка: палац з двума флігелямі брама і агароджа гаспадарчая пабудова |
1734–1751 гады, 1789 год |
вул. Замкавая, 20 |
412Г000015 |
2 |
17 |
Брацкая магіла |
1944 год |
парк культуры і адпачынку імя Ж.Э.Жылібера |
413Д000016 |
3 |
18 |
Будынак банка |
1931 год |
вул. Карбышава, 17 |
413Г000654 |
3 |
19 |
Забудова вул. Кірава |
канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя |
вул. Кірава, 3, 4 (вул. Урыцкага, 25), 5, 6 (вул. Урыцкага, 28), 7, 9 (вул. Сацыялістычная, 29), 10 (вул. Гараднічанская, 14), 12, 12а, 12б, 13, 14, 16, 18, 18а, 22, 26, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40, 42 |
413Г000655 |
3 |
20 |
Будынак былога пазямельнага банка (архітэктар Астравумаў Б.П.) |
1913 год |
вул. Леніна, 9 |
412Г000656 |
2 |
21 |
Будынак былога даходнага дома |
пачатак ХХ стагоддзя |
вул. Леніна, 13 |
412Г000657 |
2 |
22 |
Былы дом урача Тальгейма |
1911 год |
вул. Леніна, 22 |
412Г000658 |
2 |
23 |
Будынак былой тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага |
1867 год |
вул. Маставая, 31 |
413Г000659 |
3 |
24 |
Комплекс былога кляштара кармелітаў (два будынкі) |
XVIII стагоддзе |
вул. Маставая, 37 |
412Г000660 |
2 |
25 |
Забудова вул. К.Маркса |
канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя |
вул. К.Маркса, 5, 6 (вул. Гараднічанская, 42/1), 7, 8, 9, 9а, 10, 11, 12, 13, 14, 15 (вул. Сацыялістычная, 43, 43/1), 16, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25 (вул. Маладзёжная, 1), 30, 32, 34, 34а, 36, 38а, 40, 42 |
413Г000661 |
3 |
26 |
Ансамбль былога кляштара брыгітак: касцёл жылы корпус лямус агароджа з брамай |
1634–1642 гады |
вул. К.Маркса, 27 |
412Г000017 |
2 |
27 |
Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: касцёл са званіцай дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера касцёла: галоўны алтар, 8 алтароў, фрэскавыя кампазіцыі цэнтральнага нефа, арнаментальныя роспісы і лепка, барэльефныя кампазіцыі, хоры, рашотка і дзверы бабінца, дэкор Ларэтанскай капэлы, распісныя дзверы ў паўночным нефе жылы корпус агароджа |
XVI–XVIII стагоддзі |
вул. Парыжскай Камуны, 1 |
412Г000018 |
2 |
28 |
Будынак былога рэальнага вучылішча |
1907 год |
вул. 1 Мая, 3 (вул. Акадэмічная, 10) |
412Г000662 |
2 |
29 |
Дом-музей М.Багдановіча |
канец ХХ стагоддзя |
вул. 1 Мая, 10 (вул. Багдановіча, 1) |
412Г000663 |
2 |
30 |
Забудова вул. Савецкай |
XVI–ХХ стагоддзі |
вул. Савецкая, 1, 3, 5, 7, 10, 12, 13, 14, 15, 15а вул. Калючынская, 11, 17, 17а (вул. Калючынская, 9), 17б, 19, 21, 23, 25, 28 (вул. Віленская, 2), 31 |
412Г000665 |
2 |
31 |
Былы дом купца Мураўёва |
ХІХ стагоддзе |
пл. Савецкая, 2 |
412Г000666 |
2 |
32 |
Бюст В.Д.Сакалоўскага |
1973 год |
вул. Савецкая |
413Ж000023 |
3 |
33 |
Вежавы гадзіннік фарнага касцёла |
XVI стагоддзе |
пл. Савецкая, 4 |
411Г000024 |
1 |
34 |
Былы дамініканскі манастыр: былая мужчынская гімназія былы манастырскі корпус |
1735 год |
вул. Савецкая, 6, |
412Г000025 |
2 |
35 |
Будынак кінатэатра |
1890 год |
вул. Сацыялістычная, 4 |
413Г000667 |
3 |
36 |
Будынак |
1910 год |
вул. Сацыялістычная, 22 (вул. Карбышава, 3) |
413Г000668 |
3 |
37 |
Былая сінагога |
1912 год |
вул. Сацыялістычная, 35 |
413Г000669 |
3 |
38 |
Былы гарадскі асабняк |
1905 год |
вул. Сацыялістычная, 37 |
413Г000670 |
3 |
39 |
Былы жылы дом |
1880 год |
вул. Сацыялістычная, 44 |
413Г000671 |
3 |
40 |
Дзве вадацяжныя вежы |
ХІХ–ХХ стагоддзі |
вул. Свярдлова, 2 |
412Г000026 |
2 |
41 |
Былы Дом урача |
1906 год |
вул. Студэнцкая, 6 |
413Г000672 |
3 |
42 |
Былы дом Стэфана Баторыя |
XVI стагоддзе |
вул. К.Маркса, 1 |
412Г000027 |
2 |
43 |
Ансамбль былога кляштара езуітаў: |
XVI–XVIII стагоддзі, XVIII–ХІХ стагоддзі |
|
412Г000028 |
2 |
|
касцёл |
|
пл. Савецкая, 4, |
|
|
|
жылыя карпусы |
|
вул. К.Маркса, 4 |
|
|
|
аптэка |
|
вул. Кірава, 1 |
|
|
|
агароджа |
|
пл. Савецкая, 4 |
|
|
44 |
Будынак сінагогі |
другая палова ХІХ стагоддзя |
вул. В.Троіцкая, 59а |
412Г000029 |
2 |
45 |
Будынкі |
1765–1780 гады |
пл. Тызенгаўза, 2, 5 |
412Г000030 |
2 |
46 |
Былы музычны флігель («крывая афіцына») |
1760-я гады |
пл. Тызенгаўза, 4 |
412Г000031 |
2 |
47 |
Былы дом лясной адміністрацыі |
1760–1780 гады |
пл. Тызенгаўза, 4б |
412Г000032 |
2 |
48 |
Былы дом масонскай ложы (архітэктар Дж.Сака) |
1783–1785 гады |
зав. Тэлеграфны, 15а |
412Г000673 |
2 |
49 |
Былы жылы дом |
канец ХІХ стагоддзя |
вул. Тэлеграфная, 8 |
413Г000674 |
3 |
50 |
Будынак |
1905 год |
вул. Тэльмана, 9 (вул. Гараднічанская, 13) |
412Г000675 |
2 |
51 |
Комплекс будынкаў былой сядзібы «Станіславова»: |
1770 год |
|
412Г000033 |
2 |
палац |
|
вул. Ціміразева, 3 |
|
|
|
два флігелі |
|
вул. Ціміразева, 1, |
|
|
|
гаспадарчыя пабудовы |
|
зав. Ціміразева, 1 |
|
|
|
52 |
Ансамбль былога кляштара францысканцаў: касцёл са званіцай дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера: галоўны і бакавыя алтары, амбон жылы корпус агароджа з брамай |
XVII–XVIII стагоддзі |
вул. Агародная, 2 |
412Г000034 |
2 |
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна»
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Каардынатная схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Гродна»
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
№ |
Каардынаты |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
1 |
53.688858 |
28 |
53.674757 |
53 |
53.686220 |
80 |
53.676612 |
107 |
53.670451 |
134 |
53.681251 |
2 |
53.690560 |
29 |
53.672882 |
54 |
53.686429 |
81 |
53.677991 |
108 |
53.671086 |
135 |
53.683614 |
3 |
53.692705 |
30 |
53.671999 |
55 |
53.685203 |
82 |
53.671781 |
109 |
53.670800 |
136 |
53.684148 |
4 |
53.692651 |
31 |
53.670372 |
56 |
53.682636 |
83 |
53.671898 |
110 |
53.671013 |
137 |
53.684428 |
5 |
53.694734 |
311 |
53.670235 |
57 |
53.681829 |
84 |
53.670325 |
111 |
53.671560 |
138 |
53.669377 |
6 |
53.695013 |
32 |
53.671103 |
58 |
53.683125 |
85 |
53.668660 |
112 |
53.690980 |
139 |
53.669238 |
7 |
53.693908 |
321 |
53.670994 |
59 |
53.682369 |
86 |
53.668831 |
113 |
53.691366 |
140 |
53.669829 |
8 |
53.693897 |
33 |
53.668770 |
60 |
53.681905 |
87 |
53.668723 |
114 |
53.691224 |
141 |
53.679902 |
9 |
53.692690 |
34 |
53.668185 |
61 |
53.681445 |
88 |
53.668488 |
115 |
53.676484 |
142 |
53.681236 |
10 |
53.692703 |
35 |
53.690629 |
62 |
53.683011 |
89 |
53.667033 |
116 |
53.675308 |
143 |
53.681243 |
11 |
53.689556 |
36 |
53.691115 |
63 |
53.682121 |
90 |
53.667719 |
117 |
53.676999 |
144 |
53.681675 |
12 |
53.689283 |
37 |
53.691048 |
64 |
53.682579 |
91 |
53.667735 |
118 |
53.688985 |
145 |
53.681561 |
13 |
53.689576 |
38 |
53.692586 |
65 |
53.682766 |
92 |
53.667217 |
119 |
53.668852 |
146 |
53.678261 |
14 |
53.689525 |
39 |
53.691467 |
66 |
53.683148 |
93 |
53.666942 |
120 |
53.667975 |
147 |
53.666481 |
15 |
53.690509 |
40 |
53.691112 |
67 |
53.683516 |
94 |
53.668181 |
121 |
53.670232 |
148 |
53.669899 |
16 |
53.690852 |
41 |
53.690321 |
68 |
53.683589 |
95 |
53.670489 |
122 |
53.670060 |
149 |
53.670284 |
17 |
52.690744 |
42 |
53.690321 |
69 |
53.684263 |
96 |
53.670091 |
123 |
53.684627 |
150 |
53.694542 |
18 |
53.688978 |
43 |
53.689117 |
70 |
53.678448 |
97 |
53.671321 |
124 |
53.679340 |
151 |
53.694202 |
19 |
53.687199 |
44 |
53.688856 |
71 |
53.679668 |
98 |
53.672256 |
125 |
53.679439 |
152 |
53.694110 |
20 |
53.686875 |
45 |
53.688491 |
72 |
53.680043 |
99 |
53.672243 |
126 |
53.672468 |
153 |
53.670254 |
21 |
53.686621 |
46 |
53.685934 |
73 |
53.679891 |
100 |
53.667733 |
127 |
53.672293 |
154 |
53.681316 |
22 |
53.683476 |
47 |
53.686347 |
74 |
53.680024 |
101 |
53.668445 |
128 |
53.675302 |
155 |
53.681214 |
23 |
53.679441 |
48 |
53.686156 |
75 |
53.679500 |
102 |
53.669608 |
129 |
53.675172 |
156 |
53.687362 |
24 |
53.679771 |
49 |
53.685654 |
76 |
53.679929 |
103 |
53.669786 |
130 |
53.676720 |
157 |
53.686996 |
25 |
53.679536 |
50 |
53.686077 |
77 |
53.679182 |
104 |
53.669272 |
131 |
53.676389 |
158 |
53.683959 |
26 |
53.678990 |
51 |
53.686267 |
78 |
53.675626 |
105 |
53.669179 |
132 |
53.678594 |
159 |
53.684639 |
27 |
53.676314 |
52 |
53.686496 |
79 |
53.675588 |
106 |
53.669589 |
133 |
53.678467 |
160 |
53.677466 |