![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 верасня 2019 г. № 48
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 110 у г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 110 у г. Мінску (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 110 у г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 110 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Будынак па пр. Незалежнасці, 110 у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000204 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Гліннікам В.В. па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту. Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па пр. Незалежнасці, 110 у г. Мінску дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага ўспрымання будынка з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.
Плошча ахоўнай зоны – 0,62 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі «14» з каардынатамі 53°55'39.39'', 27°38'00.07'' на паўночны захад па бартавым камяні праезду, у створы тарца будынка да кропкі «4» з каардынатамі 53°55'41.63'', 27°37'58.59'';
на поўначы – лінія, якая праходзіць па агароджы тэрыторыі будынка ад кропкі «4» на поўнач, затым на ўсход да кропкі «5» з каардынатамі 53°55'43.45'', 27°38'01.81'';
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі «5» на поўдзень праз кропку «6» з каардынатамі 53°55'41.09'', 27°38'01.54'' да скрыжавання праездаў;
на поўдні – ад скрыжавання праездаў на захад да кропкі «14».
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
правядзенне работ без адпаведнасці патрабаванням заканадаўства аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы вызначана з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на прылеглай да ахоўнай зоны тэрыторыі.
Плошча зоны рэгулявання забудовы – 2,97 га.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:
на захадзе – лінія, якая праходзіць ад кропкі «1» з каардынатамі 53°55'35.48'', 27°37'57.20'' на поўнач да кропкі «2» з каардынатамі 53°55'40.54'', 27°37'54.52'';
на поўначы – лінія, якая праходзіць ад кропкі «2» на ўсход да кропкі «4», далей праз кропку «14» да кропкі «6», затым на поўдзень да кропкі «7» з каардынатамі 53°55'41.00'', 27°38'09.13'';
на ўсходзе – лінія, якая праходзіць ад кропкі «7» па мяжы зямельнай пляцоўкі на поўдзень да кропкі «13» з каардынатамі 53°55'38.37'', 27°38'08.08'';
на поўдні – ад кропкі «13» на захад да кропкі «1».
12. У межах зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
новае будаўніцтва вышынёй вышэй за 20 м ад узроўню зямлі да верхняй кропкі даху;
рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем яе вышыні;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, брудзяць паветраны і водны басейны, выбухова- і пажаранебяспечныя.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай захавання асаблівасцей ландшафту, рэльефу мясцовасці, ландшафтна-відавых зон на прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці тэрыторыях.
14. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з двух участкаў.
Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту, які супадае з межамі былых хрысціянскіх могілак, – 0,86 га.
15. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на захадзе – лінія, якая праходзіць па ўсходнім бартавым камяні праезда ад кропкі «4» на поўнач да кропкі «3» з каардынатамі 53°55'44.28'', 27°37'56.63'';
на поўначы – лінія, якая праходзіць ад кропкі «3» па чырвонай лініі пр. Незалежнасці да кропкі «11» з каардынатамі 53°55'46.23'', 27°38'03.59'';
на ўсходзе – лінія, якая праходзіць ад кропкі «11» на поўдзень у створы праезда да кропкі «9» з каардынатамі 53°55'43.47'', 27°38'03.87'';
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі «9» на захад да кропкі «5», далей па агароджы тэрыторыі будынка да кропкі «4».
16. На тэрыторыі першага ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняюцца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змены характару зялёных пасадак;
правядзенне земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб культуры.
17. Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту – 3,58 га.
18. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на захадзе – ад кропкі «6» на поўнач да кропкі «5», далей – на ўсход да кропкі «9», затым на поўнач да кропкі «11»;
на поўначы – лінія, якая праходзіць ад кропкі «11» на ўсход па чырвонай лініі пр. Незалежнасці праз кропку «10» з каардынатамі 53°55'46.89'', 27°38'05.98'' да скрыжавання з чырвонай лініяй вул. Філімонава, па чырвонай лініі вул. Філімонава да кропкі «15»;
на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі «15» на захад да кропкі «12» з каардынатамі 53°55'45.59'', 27°38'09.46'', далей на поўдзень па мяжы зямельнай пляцоўкі да кропкі «8» з каардынатамі 53°55'41.00'', 27°38'09.55'', далей на захад праз кропку «7» да кропкі «6».
19. У межах другога ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пад’езда для абслугоўвання тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу «Газпрам цэнтр»;
змяненне характару ландшафту і рэльефу, акрамя:
правядзення работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі;
аднаўлення пасадак зялёных насаджэнняў;
пракладкі інжынерных сетак у грунце з аднаўленнем добраўпарадкавання без змянення рэльефу.