Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 05.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2019 г. № 57

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Памятны знак на месцы масавага пахавання ахвяр фашысцкага тэрору» на вул. 17 Верасня ў г. Мазыры Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Памятны знак на месцы масавага пахавання ахвяр фашысцкага тэрору» на вул. 17 Верасня ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.09.2019 № 57

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Памятны знак на месцы масавага пахавання ахвяр фашысцкага тэрору» на вул. 17 Верасня ў г. Мазыры Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Памятны знак на месцы масавага пахавання ахвяр фашысцкага тэрору» на вул. 17 Верасня ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Памятны знак на месцы масавага пахавання ахвяр фашысцкага тэрору на вул. 17 Верасня ў г. Мазыры Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000859 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэжымы яе ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Памятны знак на месцы масавага пахавання ахвяр фашысцкага тэрору» на вул. 17 Верасня ў г. Мазыры Гомельскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі вакол памятнага знака.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,023 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёвага боку праезду, які ідзе ад вул. 17 Верасня ва ўсходнім, паўднёва-ўсходнім накірунку ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. 17 Верасня да кропкі з каардынатамі 52.035770°, 29.245092°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.035770°, 29.245092° да кропкі з каардынатамі 52.035588°, 29.244779°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. 17 Верасня ад кропкі з каардынатамі 52.035588°, 29.244779° да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёвага боку праезду, які ідзе ад вул. 17 Верасня ва ўсходнім, паўднёва-ўсходнім накірунку.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны;

высадка зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць памятны знак.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.