![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 верасня 2019 г. № 52
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 18.09.2019 № 52 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Воінскія могілкі па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000313 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
7. Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах металічнай агароджы вакол брацкай магілы.
Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,05 га.
9. Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы брацкай магілы;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы брацкай магілы;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы брацкай магілы;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы брацкай магілы.
10. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, стварэння найлепшых умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,8 га.
12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.576374°, 26.133185° да кропкі з каардынатамі 53.576364°, 26.133324°; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.575566°, 26.134648°;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.575566°, 26.134648° да кропкі з каардынатамі 53.575224°, 26.134225°;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.575224°, 26.134225° да кропкі з каардынатамі 53.575924°, 26.132621°;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.575924°, 26.132621° да кропкі з каардынатамі 53.576374°, 26.133185°.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
высаджванне зялёных насаджэнняў, якія пагаршаюць успрыманне брацкай магілы;
устаноўка рэкламных канструкцый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 «Об утверждении Правил благоустройства мемориалов и памятников воинской славы, одиночных и братских могил воинов, погибших в годы Первой мировой и Великой Отечественной войн, воинских кладбищ, отдельных воинских участков общих кладбищ, мест массового захоронения гражданского населения».
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
14. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з мэтай забеспячэння найлепшых умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і з улікам гістарычнай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана частка азелянёнай тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1,4 га.
15. Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.577172°, 26.132476° да кропкі з каардынатамі 53.576020°, 26.135045°;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.576020°, 26.135045° да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з каардынатамі 53.575566°, 26.134648°;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.575566°, 26.134648° да кропкі з каардынатамі 53.576374°, 26.133185°; далей на паўднёвым усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 53.575924°, 26.132621°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.576268°, 26.131849°;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.576268°, 26.131849° да кропкі з каардынатамі 53.577172°, 26.132476°.
16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
высечка дрэў, за выключэннем санітарных рубак;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.