![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2018 г. № 60
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Курганны могільнік (Х–ХІІІ стст.) в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000266 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зоны аховы распрацаваны Дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, археалагічных вышуканняў і натурных даследаванняў.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з дзвюх участкаў.
8. Першы ўчастак (могільнік Х–ХІІІ стст.) знаходзіцца на адлегласці 1,2 км на паўночны ўсход ад в. Рацькавічы, з правага боку трасы Р 66 Лагойск – Мядзель, каля паварота на в. Рудня, у лесе, адразу за мемарыяльным знакам на месцы базіравання Лагойскага падпольнага райкома партыі і штаба партызанскай брыгады «Бальшавік». У могільніку налічваецца 2 кургана дыяметрам 15–18 м і вышынёй да 2 м. Даўжыня могільніка з паўночнага ўсхода на паўднёвы захад 40 м, шырыня 20 м.
Межамі першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на поўначы, захадзе і ўсходзе з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і лесам, на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць паміж курганам і мемарыяльным знакам. Плошча першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 800 м2.
Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 54 °17.983', Е 027 °34.204'.
9. Другі ўчастак (могільнік Х–ХІІІ стст.) знаходзіцца ў паўночна-заходнім напрамку ад в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці на адлегласці 2 км ад яе, ва ўрочышчы Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня. Даўжыня могільніка па лініі поўнач-поўдзень – 130 м, шырыня па лініі захад-усход – 70 м. У могільніку налічваецца 90 курганоў, абкладзеных камянямі, дыяметр курганоў 4–8 м, вышыня 0,4–1,5 м.
Межамі другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і леса. Плошча другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 9100 м2.
Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 54 °16.076', Е 027 °33.203'; N 54 °16.076', Е 027 °33.176'; N 54 °16.145', Е 027 °33.242'; N 54 °16.147', Е 027 °33.180'.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з дзвюх участкаў.
12. Вонкавымі межамі першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 6000 м2.
13. Вонкавымі межамі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 20 000 м2.
14. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці.
15. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
|
да праекта зон аховы нерухомай |