![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2018 г. № 63
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 23.10.2018 № 63 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Курганны могільнік (Х–ХІІІ стст.), 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000265 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, археалагічных вышуканняў і натурных даследаванняў.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана на адлегласці 2 км у паўднёвым напрамку ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына. Даўжыня могільніка з поўначы на поўдзень 125 м, шырыня з захада на ўсход 80 м.
Геаграфічныя каардынаты тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 54 °12.501', Е 027 °37.091', N 54 °12.563', Е 027 °37.009', N 54 °12.584', Е 027 °37.076', N 54 °12.511', Е 027 °37.076'.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы і захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і схілам узгорка;
на ўсходзе і поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць па межы крайніх курганных насыпаў і лесам.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 10 000 м2.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Вонкавымі межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 22 750 м2.
11. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |